ПРЫВЫЧКА БЫЦЬ ВЕШАНЫМ

29.11.2007 12:32

Фэльетон

Прачытаў я неяк у часопісе падборку вершаў маладых паэтаў. І – “не глянуліся” яны мне. Неяк усё дробненька, абыякенька. А хацелася б, каб маладая асоба лезла з матыкай на сонца. Буры і націску.

Патэлефанаваў знаёмай аматарцы паэзіі й выказаў свае абурэньні. “Ты ня маеш рацыі, — пачуў. – Пачытай яшчэ раз і возьмеш свае словы назад”. Чытаць далей »

ТРЭЦЯЯ СУСЬВЕТНАЯ ВАЙНА

29.11.2007 12:27

альбо Яшчэ раз пра “Маральны кодэкс будаўнікоў камунізму”

Якія галоўныя рысы сучаснага беларуса? Што адрозьнівае беларуса ад прадстаўнікоў іншых нацыяў? На гэтыя пытаньні на старонках “7 дней” адказвае дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсар Георгі Явелькін: Чытаць далей »

ПРА ВЯДЗЬМАРКУ І КАЗАЧНЫХ КАВАЛЁЎ

29.11.2007 12:22

альбо Навошта нам “буйное рагатае быдла”?

Памятаеце, нядаўна ў нашай газэце мы друкавалі лёзунг “Дайце нам дэбатаў!”. Меліся на ўвазе дэбаты паміж прэтэндэнтамі на пасаду старшыні Беларускага народнага фронту. Дык во – далі! На Радыё Свабода ў ранішніх праграмах былі наладжаныя спрэчкі паміж Вінцуком Вячоркам, Віктарам Івашкевічам ды Алесем Міхалевічам. Чытаць далей »

МІТЫНГ, ЯКОГА НЕ БЫЛО

22.11.2007 14:19

16 лістапада ў Беларусі прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязьняў. У некалькіх мясьцінах Менску маладыя людзі стаялі на вуліцах і ў пераходах, трымаючы ў руках партрэты Дашкевіча, Казуліна, Клімава, Фінькевіча, якія адбываюць розныя тэрміны пакараньня за свае погляды. Ніхто зь нешматлікіх удзельнікаў акцыі гэтым разам ня быў затрыманы міліцыяй. Чытаць далей »

ШТО Б ВЫ ЗРАБІЛІ СЁНЬНЯ НА МЕСЦЫ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ?

22.11.2007 14:16

Алесь Міхалевіч, палітык:
“АРГАНІЗОЎВАЎ БЫ ЖЫЦЬЦЁ ДЛЯ СЯБЕ”
Трэба ўдзельнічаць у працы розных грамадзкіх арганізацыяў. У тым ліку, незарэгістраваных – такіх, як “Малады фронт” ці “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў”.  Альбо ў палітычных партыях – такіх, як БНФ, ці ў “Руху за Свабоду”. Трэба дзейнічаць. Напрыклад, выдаваць сваю мясцовую газэту і распаўсюджваць яе. Праводзіць розныя культурніцкія імпрэзы. Праводзіць выставы, канцэрты, бардаўскія “кватэрнікі”. Арганізоўваць жыцьцё для сябе – нармальнае, незалежнае ад улады. Чытаць далей »

ПЛОШЧЫ МАГЛО Б НЯ БЫЦЬ

22.11.2007 14:12

Рэдакцыйны камэнтар

Шмат хто з удзельнікаў нашага апытаньня, як бачым, не захацеў ці ня змог паставіць сябе на месца маладых людзей. Таму яны, за выключэньнем зусім маладога Франка Вячоркі, як бы не зусім на тое пытаньне адказваюць. Пераважная большасьць выступіла з пазыцыяў дарослых, салідных і абазнаных людзей, якія гатовыя нешта параіць моладзі. І гэта ў цэлым слушная пазыцыя. Але некаторыя робяць гэта, як падалося, па-мэнтарску і крыху высакамерна. Мастак Пушкін, напрыклад, без найменшых ваганьняў заклікае моладзь браць зь яго прыклад і займацца вандалізмам. Гэта значыць, вучыцца мэтадам барацьбы ў камуністаў і ў цяперашніх уладаў, між іншым. Так бы мовіць: зуб за зуб. Чытаць далей »

ЦАНУ ГАЗУ СПЫТАЙ У ПУЦІНА

22.11.2007 14:09

Сярэдняя цана на газ у Эўропе ў 2008 годзе паводле апошніх прагнозаў складзе 300 даляраў за тысячу кубамэтраў. Аб гэтым на мінулым тыдні заявіў намесьнік старшыні праўленьня расейскага “Газпрому” Аляксандар Мядзьведзеў. На пачатку сёлетняга году прэзыдэнт Расеі Пуцін гаварыў пра газ для Польшчы па цане 270 даляраў за тысячу кубоў. Цяпер высьвятляецца, што гэтая цана мае непасрэднае дачыненьне і да Беларусі. Чытаць далей »

ДАЖЫВЕМ ДА ЧАЦЬВЯРГА

22.11.2007 14:05

Стабільная нестабільнасьць

Дзіўныя рэчы адбываліся на мінулым тыдні. Спачатку Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў урад за правалы ў эканоміцы і нават зазначыў, што пад пагрозай апынуліся ўсе нашы дасягненьні. А літаральна празь дзень ён жа заявіў, што у краіне няма ніякай крытычнай сытуацыі. Чытаць далей »