6.12.2007 23:41
Аляксандар Дабравольскі, Аб’яднаная грамадзянская партыя:
“ГЭТА ЎСЁ НАГАДВАЕ БЕЛАРУСЬ”
Пераможцы былі вядомыя адразу. І ўлада зрабіла ўсё, каб тыя людзі, якіх яна ня можа выкарыстаць, наогул ня трапілі ў Дзяржаўную думу. Большае значэньне тут мае ня вынік выбараў, які быў вядомы, а сам характар выбарчай кампаніі. Гэтая кампанія вельмі мала нагадвала выбары. Людзей арыштоўвалі, не давалі распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю. Гэта ўсё нагадвае Беларусь. І ў нас, і ў Расеі ўлада мае за мэту не зрабіць нешта добрае для краіны, а захаваць уладу. Крыўдна, што ў Расеі, якая зьяўляецца для нас вялікім суседам, у Думе няма ніводнага прадстаўніка, зь якім можна было б нармальна гаварыць. Чытаць далей »
Тэма: Апытаньне тыдня | Праглядаў: 912 | Камэнтароў: 64 »
6.12.2007 23:39
Рэфэрэндум аб пажыцьцёвым прэзыдэнцтве праваліўся
“Ну і лох гэты Уга Чавэс” – адначасова выгукнулі ў Менску і ў Маскве. Вэнэсуэльскі кіраўнік зганьбіў “клюб дыктатараў”, пацярпеўшы паразу на рэфэрэндуме.
У тым, што Чавэс пераможа, не сумняваўся амаль ніхто. “Уга выдатна спраўляецца”, — адзначыў напярэдадні Аляксандар Лукашэнка. І на Захадзе, і ў Расеі вялікіх ілюзіяў наконт посьпехаў Чавэса не было, аднак і там, і там лічылі, што “не істотна, як галасуюць, істотна, хто лічыць”. Чытаць далей »
Тэма: Палітыка | Праглядаў: 836 | Камэнтароў: 76 »
6.12.2007 23:34
Фэльетон
Адшумелі інтэрнэтныя жарсьці з нагоды візыту некалькіх беларускіх рок-музыкаў у прэзыдэнцкую адміністрацыю. Але праблема засталася, дый не магла не застацца, бо яна вечная. Адносіны “мастак – улада”, “мастак – моцныя гэтага сьвету” ніколі ня будуць вырашаныя канчаткова. Мастак – бы ліяна, можа спарадзіць прыгожыя творы-кветкі, але, каб яны былі бачныя іншым, павінен мець цьвёрдую апору, падтрымку. Не было б Мікелянджэла без Ватыкану і Медзічы, Сурыкава – без Трацякова, і гэтак далей. Ці не найбольш пашэнціла нарвэскаму скульптару Густаву Вігелану, над якім дзяржава ўзяла пажыцьцёвую апеку, дзякуючы якой ён стварыў свой славуты (але, на жаль, невядомы беларусам) Фрогнер-парк у Осла. Але гэта, хутчэй, шчасьлівае выключэньне, чым правіла. А правіла дыктуе больш ці менш балючыя кампрамісы, саступкі аж да поўнага продажу душы д’яблу. І кожны выпадак трэба разглядаць індывідуальна, кожны раз гэта праблема выбару самога мастака, ягонага сумленьня. Ніхто, ні адна асоба збоку ня можа падказаць яму адзіна правільны й маральна бездакорны выбар. Чытаць далей »
Тэма: Простая мова | Праглядаў: 725 | Камэнтароў: 66 »
6.12.2007 23:32
альбо Як правільна вымаўляецца “Ужупіс”
“Путиниана как политтехнология”. Так называецца артыкул Віктара Чыкіна ў газэце “7 дней”. У артыкуле галоўны рэдактар не бяз гумару тлумачыць сутнасьць сёньняшняй палітычнай сытуацыі ў Расеі. Чытаць далей »
Тэма: Саюздрук | Праглядаў: 732 | Камэнтароў: 58 »
6.12.2007 23:26
альбо да паўторанага сто разоў прывыкаеш
На гэтым тыдні Радыё Свабода арганізуе сустрэчу з групай беларускіх грамадзкіх актывістаў і палітыкаў, якія паехалі з афіцыйным візытам у Амэрыку. Напэўна ж будуць сустракацца з тымі дабрадзеямі, што ўспамагаюць дэмакратычным пераменам у нас. Вінцук Вячорка на тым самым радыё нядаўна казаў, што большая частка дапамогі ідзе якраз на ўтрыманьне свабодных сродкаў масавай інфармацыі. Дык, можа быць, у сувязі з усім гэтым будуць дарэчы і мае пытаньні, бо запрашалі ж слухачоў задаваць іх. Чытаць далей »
Тэма: Агляд радыё | Праглядаў: 685 | Камэнтароў: 61 »
29.11.2007 12:41
Зьміцер Бандарэнка, праваабаронца:
“ДАКЛАДНАГА ПЛЯНУ ПАКУЛЬ НЯМА”
Перамены ў грамадзтве непазьбежныя. І гэта адчувае нават сам Лукашэнка. Безумоўна, гэта абумоўлена эканамічнымі праблемамі. Складаецца рэвалюцыйная сытуацыя, калі вярхі ня могуць кіраваць па-старому. Таму йдзе пошук нейкіх варыянтаў. У адрозьненьне ад РФ, дзе “Единая Россия” – правераны шлях, тут ідзе пошук. Але Лукашэнка баіцца ствараць партыю ўлады. Таму нешта робіцца, але ніхто ня можа зразумець, зь якой мэтай. Лукашэнка прызвычаіўся кіраваць самастойна, а тут трэба рабіць нейкі перадзел улады, перадачу функцыяў, а гэтага вельмі ня хочацца. Пад ціскам абставінаў ён вымушаны ісьці на нейкія зьмены. Але дакладнага пляну пакуль няма. Чытаць далей »
Тэма: Апытаньне тыдня | Праглядаў: 903 | Камэнтароў: 67 »
29.11.2007 12:38
Кіраўніцтва РБ не жадае кампрамісу
На мінулым тыдні зноў выйшла на першы плян тэма перамоваў, як вонкавых, так і ўнутраных. У Менску адбыўся міжнародны форум, дзе гаворка вялася пра неабходнасьць дыялёгу паміж Рэспублікай Беларусь і Эўразьвязам. А ў прэзыдэнцкай адміністрацыі прайшла сустрэча галоўнага ідэоляга Алега Праляскоўскага з “забароненымі” музыкамі.
Дамаўляцца ў нашых умовах няпроста. Але, у кожным выпадку, гэта лепш, чым ваяваць. Аднак, каб не паўтараць старых памылак, варта засвоіць некаторыя ўрокі мінулага. Чытаць далей »
Тэма: Палітыка | Праглядаў: 644 | Камэнтароў: 20 »
29.11.2007 12:35
Культура ня можа адседжвацца ў апазыцыі
Галоўнай тэмай абмеркаваньня ў беларускім інтэрнэце і шырэй – у “незалежным грамадзтве” – на мінулым тыдні стаў паход вядомых рок-музыкаў у адміністрацыю прэзыдэнта і сустрэча Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Аляксандра Кулінковіча, Піта Паўлава і Алега Хаменкі з кіраўніком ідэалягічнага ўпраўленьня гэтай адміністрацыі Алегам Праляскоўскім. Музыкі высьвятлялі, чаму яны ў Беларусі забароненыя, чаму ня могуць даваць свае канцэрты і навошта створаны “чорныя сьпісы”, куды ўнесены яны і многія іхнія калегі. Праляскоўскі прызнаў існаваньне “чорных сьпісаў”, паабяцаў усе перашкоды спыніць і папрасіў ня граць на палітычных акцыях.
І тут пачалося… Чытаць далей »
Тэма: Камэнтар | Праглядаў: 741 | Камэнтароў: 21 »