Ад рэдакцыі

Як толькі зьявіліся першадрукары – зьявіліся і цэнзары. Было вынайдзена радыё – паставілі “глушылкі”. 15 гадоў таму нарадзіўся інтэрнэт. І адразу аўтарытарная ўлада пачала шукаць управу на яго. Пішуць, што ўрад РБ нядаўна закупіў у Кітаі “машыны для аўтаматычнай апрацоўкі” (ажно на 20 мільёнаў даляраў), каб кантраляваць сеціва і не дапускаць зьяўленьня ў ім словаў кшталту “Свабода”. Але ўсе гэтыя вынаходнікі забываюць, што свабода існуе ня ў тэкстах і не ў тэхнічных прыладах, а ў нашых з вамі галовах. Чым больш людзей будзе думаць і адчуваць сябе вольнымі, тым меней шанцаў у начальства нешта забараніць. Аб гэтым сьведчыць і досьвед газэты “Свабода”, якая адрадзілася ў вольным друку.

Цяпер нас можна таксама чытаць у інтэрнэце на адрасе: svabodaby.net