СВАБОДА

На ўсходнім фронце безь перамен
Імпэрскія памкненьні Масквы нікуды не падзеліся

Гэтымі днямі Беларусь наведае Ўладзімер Пуцін. Падзеі напярэдадні візыту засьведчылі, наколькі вострым для нашай краіны застаецца пытаньне незалежнасьці.

Усе дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя мы пражылі ў трывожным чаканьні. Ледзь ня зь першага дня атрыманьня незалежнасьці ўлады РБ імкнуліся вярнуцца пад крысо “старэйшага брата”. Спачатку ўрад на чале зь Вячаславам Кебічам зьбіраўся зноў “з братняю Русьсю разам шукаць да шчасьця дарог”. Потым Аляксандар Лукашэнка заняўся стварэньнем так званай “саюзнай дзяржавы”. У яго ўжо былі іншыя матывы: малады кіраўнік Беларусі зьбіраўся атабарыцца ў Крамлі, перахапіўшы ўладу з рук Барыса Ельцына.

Аднак пасьля таго, як прэзыдэнтам Расеі стаў Уладзімер Пуцін, інтэграцыйныя памкненьні Аляксандра Лукашэнкі відавочна суцішыліся. Больш за тое, баронячы сваю ўладу, ён міжволі спрыяў умацаваньню сувэрэнітэту краіны.

Паступова прыхільнікі беларускай незалежнасьці супакоіліся, бо вырашылі, што ёй ужо нічога не пагражае. Маўляў, Лукашэнка цяпер сам ніколі ня пойдзе на аб’яднаньне з Расеяй. Некаторыя прадстаўнікі БНФ дагаварыліся да таго, што цяперашні беларускі кіраўнік фактычна выконвае праграму Фронту…

Чаго вартыя гэтыя развагі, чарговы раз засьведчылі падзеі мінулага тыдня. У пятніцу раптам зьявіліся весткі, што дзеля захаваньня ўлады Ўладзімера Пуціна рэанімаваны праект “саюзнай дзяржавы”. Паведамлялася, што падчас візыту прэзыдэнта Расеі ў Менск, які заплянаваны на 13-14 сьнежня, будзе тэрмінова падпісаны Канстытуцыйны акт. А потым Пуцін робіцца прэзыдэнтам “саюзнай дзяржавы” і, такім чынам, вырашае праблему “трэцяга тэрміну”.

Гэтыя паведамленьні неўзабаве былі абвергнутыя і Крамлём, і афіцыйным Менскам. Аднак сама сытуацыя яскрава засьведчыла, наколькі хісткай застаецца наша незалежнасьць.

Ці маглі б вы ўявіць сабе, што сур’ёзныя СМІ кшталту агенцтва Асашыэйтэд Прэс распаўсюдзяць навіну, быццам Расея зьбіраецца аб’яднацца, прыкладам, з Украінай? Ці з Армэніяй? Ці з Туркмэніяй? Ня кажучы пра Грузію.

З таго, хто даслаў бы такое паведамленьне са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы ва ўрадзе любой з гэтых краінаў, проста пасьмяяліся б. А ў выпадку з РБ гэта ўспрынялі ўсур’ёз. Прынамсі, адназначным вар’яцтвам такі сцэнар прэсе не падаўся. Крыніцы ў беларускай уладзе ці то паверылі, ці то не, але вырашылі: можа быць.

З намі па-ранейшаму можна рабіць тое, што немагчыма ў ніводнай іншай краіне сьвету. Бо падмуркі дзяржаўнага сувэрэнітэту застаюцца даволі хісткімі.

Фактычна, мы па-ранейшаму ў вялікай ступені залежым ад пазыцыі аднаго чалавека. Добра, што сёньня ён ня схільны да аб’яднаньня. Але хто гарантуе, што заўтра Крэмль ня схіліць яго - пернікам ці пугай - да стварэньня адзінай дзяржавы насамрэч?

Сьцьвярджаючы, быццам у беларускім грамадзтве дасягнуты кансэнсус у пытаньні незалежнасьці, некаторыя нашы айчынныя аналітыкі ня маняць. Аднак наша грамадзкая думка - рэч вельмі зьменлівая. І калі заўтра будзе абвешчана, што, нарэшце, “сбылись многовековые чаяния народа”, і Беларусь у тым ці іншым фармаце аб’ядноўваецца з Расеяй, згаданы вышэй кансэнсус будзе ўмомант разбураны. Бо значная частка нашага насельніцтва прыме і гэта - так, як сёньня прымае незалежнасьць.

Наогул, маючы такога суседа, як Расея, варта не расслабляцца. Бо імпэрскія памкненьні Масквы нікуды не падзеліся. Як толькі цэны на энэрганосьбіты скокнулі ўгору, і Расея трохі ачуняла ад накдаўну дзевяностых (пачала ўставаць з каленяў), паводзіны Крамля на міжнароднай арэне зноў зрабіліся агрэсіўнымі. Расійская эліта зноў прэтэндуе на тое, каб адыгрываць вядучую ролю ў сусьветнай палітыцы. Першы крок на гэтым шляху - гэта аднаўленьне свайго дамінаваньня ў краінах былога СССР.

Шчупальцы Крамля цягнуцца і да Ўкраіны, і да Грузіі, і нават да краінаў Балтыі, якія ўжо ўвайшлі ў склад Эўразьвязу. Цяпер у Літве распачынаецца скандал, зьвязаны зь фінансаваньнем, якое атрымлівалі з Масквы Партыя працы і яе лідэр Віктар Успаскіх.

Тым больш было б наіўным лічыць, што Расея пагадзілася зь незалежнасьцю Беларусі. Крэмль па-ранейшаму ўспрымае наш сувэрэнітэт як справу часовую і недарэчную. Таму галоўныя пагрозы для нас яшчэ доўга будуць сыходзіць з усходняга фронту.

Валеры Філін

ЦІ ПРЫМУСЯЦЬ НАС ВЯРНУЦЦА Ў БЫЛУЮ ІМПЭРЫЮ?
Уладзімір Арлоў, пісьменьнік:

“ВЯРТАНЬНЕ НЕМАГЧЫМАЕ”

Вяртаньне ў былую імпэрыю немагчымае, бо вырасла пакаленьне людзей, якое з гэтым ніколі не пагодзіцца.

Канстанцін, мэнэджэр:

“ПРЫМУСАМ ЗАГНАЦЬ БЕЛАРУСА КУДЫСЬЦІ ВЕЛЬМІ ЦЯЖКА”

А што, хіба імпэрыя ў нас сваё існаваньне скончыла? Ну, павесілі шыльды незалежнай краіны. Не забывайцеся, што першыя крокі ў якасьці суб’екта міжнароднага права Беларусяй былі зробленыя ў 1946-м, калі яна стала сузаснавальніцай ААН. Аднойчы людзі прачнуліся і пачулі, што не існуе ні СССР, ні БССР. Нехта ўзрадаваўся. Маўляў, наш “фронт” перамог. Зараз пайшлі чуткі, што Ўладзімер Уладзімеравіч зьбіраецца стаць прэзыдэнтам Саюзнай дзяржавы. І гэта нікчэмная інфармацыйная нагода падняла такую хвалю! Насамрэч мы ніколі не пераставалі быць часткай імпэрыі. Зараз пытаньне ў тым, ці сарвуць шыльду “незалежнасьці”. Каб пазбавіць нас шанцу стаць нармальнай краінай, а не рэспублікай. І гэты шанец, можа быць, ня будзе выкарыстаны. Але ён застанецца. Гісторыя паказвае, што зброяй ці прымусам беларуса загнаць кудысьці вельмі цяжка.

Лявон Баршчэўскі, лідэр БНФ:

“МЫ ПАКУЛЬ АДНОЙ НАГОЙ У ЁЙ”

Мы яшчэ канчаткова ня выйшлі зь яе. Нам яшчэ трэба з імпэрыі выбірацца. Мы пакуль адной нагой у ёй. Могуць яшчэ прымусіць другую нагу паставіць. Але гэта ўжо іншае пытаньне.

Валеры, пэнсіянэр:

“САПРАЎДНЫХ ГРАМАДЗЯН НЕ ПРЫМУСЯЦЬ”

Нас, сапраўдных грамадзянаў Беларусі, не прымусяць. Але колькі нас? Тысяч сто, максымум. А астатніх і прымушаць ня прыйдзецца. Як толькі пачнецца сур’ёзны крызыс. З інфляцыяй, як у 90-я, зь беспрацоўем, з халоднымі батарэямі, з затрымкамі заробкаў. Усе астатнія самі запатрабуюць месца пад крылом Масквы.

Алесь Анціпенка, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў:

“НЕ АТРЫМАЕЦЦА”

Ну што вы? Жартуеце? Не атрымаецца. Пасьля таго, калі беларусы першыя месцы бяруць на Эўрабачаньні… Усё скіравана на тое, каб ад Расеі нейкім чынам адсланіцца. І не забывайце, што лёс Беларусі ўжо вырашаны на небе. На небе Беларусь ужо даўно самастойная краіна. Папросту людзям воля Госпада заўсёды цяжкая для выкананьня. І беларусы яшчэ сілаў дастаткова не набраліся, каб волю Госпада выканаць. Але паціху беларусы сілаў набіраюцца. Гэта ўсё бясьсільная злосьць. Супакойцеся. На халеру Лукашэнка паехаў у гэтую далёкую Вэнэсуэлу? На халеру яны пёрлі туды гэты БелАЗ? Каб здаць незалежнасьць? Як толькі бюракратыя ўзьбілася на сваю дзяржаву, яна пачынае разумець перавагі незалежнасьці і пачынае будаваць нацыю. Дзяржава ёсьць, няма нацыі. Паціху нацыя будуецца.

Вераніка, настаўніца:

“НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ НІЧОГА НЕ ПАГРАЖАЕ”

Пакуль Лукашэнка жывы і здаровы, незалежнасьці Беларусі нічога не пагражае. Ён у нас яшчэ па-беларуску загаворыць. Вось пабачыце.

Алесь Бяляцкі, праваабаронца:

“МОЖА ЗДАРЫЦЦА ЎСЁ”

Цяжка сказаць. Я зараз баюся даваць нейкія прагнозы. Таму што, як паказвае досьвед нашага гістарычнага разьвіцьця, на нашым шляху былі розныя развароты, досыць крутыя. Ледзь не на 180 градусаў. А ўлічваючы абсалютную некаштоўнасьць незалежнасьці для Лукашэнкі, можна чакаць усяго, чаго хочаш. І ў гэтай сытуацыі ўсё будзе залежаць ад актыўнасьці нашага народу. Можа здарыцца ўсё. Пераломны этап у нас працягваецца.

Мікалай Статкевіч, старшыня БСДП “Народная грамада”:

“НЕ ДАЗВОЛІМ”

Думаю, што не. Не дазволім. А тым, хто будзе зь Беларусі гэтым займацца, варта нагадаць, што ў беларускім крымінальным кодэксе ёсьць артыкул за здраду дзяржаве. І ён прадугледжвае сьмяротнае пакараньне, якое ў нас пакуль не адмененае. Папярэджваю: да прыбіральні дайсьці не пасьпеюць. Гэтая небясьпека заўсёды над намі будзе, пакуль мы не пачнем ажыцьцяўляць братэрскія адносіны і стратэгічнае супрацоўніцтва з братняй Расеяй праз агульную мяжу Эўрапейскага Зьвязу. Галоўнае, каб на нашым баку былі сымпатыі большасьці.

Валянцін Акудовіч, філёзаф:

“ТАКУЮ МАГЧЫМАСЬЦЬ НЕЛЬГА ВЫКЛЮЧАЦЬ”

Хацелася б думаць, што не. Але гэта зусім не азначае, што такой небясьпекі няма. Пакуль нашым суседам будзе імпэрская Расея, такую магчымасьць мы ня можам ніколі выключаць. Нават тады, калі наша нацыя загартуецца ў паўнавартасную і самадастатковую, нават тады, маючы суседам Расею, мы павінны заўсёды думаць пра такую небясьпеку. А пакуль яна застаецца досыць рэальнай. Мы крыху забыліся, што ўмацаваньне нашай незалежнасьці адбывалася ў немалой ступені і таму, што ў свой час Аляксандра Лукашэнку не пусьцілі ў палітычнае поле Расеі. І ў яго на той момант не было іншых варыянтаў, як актыўна й рашуча заняцца ўмацаваньнем незалежнасьці краіны. І сёньня наша незалежнасьць усё яшчэ залежыць, калі заўгодна, ад аднаго чалавека. І гэты прыклад з прыездам Пуціна ў Беларусь, які ўстрывожыў усіх, каму наша краіна дарагая, сьведчыць пра нашу няўпэўненасьць. Мы яшчэ ад кожнага такога візыту чакаем непрыемных наступстваў для нашай незалежнасьці. Да той пары, пакуль Беларусь ня стане чальцом Эўразьвязу, да той пары гэтая небясьпека будзе захоўвацца. Бо я ня веру, што ў бліжэйшы гістарычны пэрыяд Расея стане дэмакратычнай краінай. Але, акрамя суседа і нашага кіраўніцтва, галоўная праблема, усё ж, у нас саміх. Для нашага грамадзтва незалежнасьць не зьяўляецца той каштоўнасьцю, дзеля якой людзі гатовыя шмат чым ахвяраваць. Я ня ўпэўнены, што ў нас ёсьць дастатковы патэнцыял для грамадзкага супраціву ў выпадку пагрозы незалежнасьці.

АДЗІНКА ВЫМЯРЭНЬНЯ БНФ
Старэйшая беларуская партыя БНФ перажывае ўздым. Пра гэта сьведчыць увага публікі да апошняга зьезду партыі, а таксама абраньне на старшыню Лявона Баршчэўскага - знанай постаці беларускага рэнэсансу. Фронт зноў апынуўся ў цэнтры грамадзкай увагі як адзіная ідэйная палітычная сіла, што на першае месца ставіць незалежнасьць краіны і патрэбу нацыянальна-культурнага адраджэньня. Аднак, відавочна, што такая ўвага надаецца пераважна авансам. Занадта вялікі ўзровень чаканьня перамен менавіта ад гэтай палітычнай сілы. БНФ дэкляруе абарону незалежнасьці ў той час, калі зноў абвастрыліся пагрозы анэксіі Беларусі з боку суседняй краіны.

Ці захавае БНФ гэты ўздым і гэтую грамадзкую ўвагу ў сваёй наступнай працы? Усё залежыць ад таго, якім чынам Фронт будзе мацаваць незалежнасьць.

Апэляцыі да ўладаў і да звышдзяржаваў гучаць з часоў абвяшчэньня сувэрэнітэту ў 1991 годзе, але да канца праблемы гарантыяў незалежнасьці не здымаюць. Простая лёгіка падказвае, што змагацца трэба не з праявамі новай калянізацыі, а за ўласны народ. Дакладней, не змагацца, а ўзводзіць свой бастыён, будаваць, рабіць свой стваральны чын.

Зразумела, што найпершым гарантам незалежнасьці мусіць быць народ, нацыя. У слабасьці сёньняшняй нацыі і караніцца боязь страты незалежнасьці. Нацыя недастаткова аб’яднаная і недастаткова пачуваецца нацыяй, каб выглядаць надзейным гарантам уласнай свабоды. А скуль прыходзіць тое нацыянальнае пачуцьцё і самаўсьведамленьне? Найперш, са школы.

Зь беларускай школай - бяда. У Горадні - вялікім абласным цэнтры - няма ніводнай беларускай клясы. Міжволі падумаеш, а чым тады займаецца Гарадзенская рада самай ідэйнай беларускай незалежніцкай партыі? Для таго, каб стварыць клясу, патрэбныя заявы бацькоў. А для гэтага трэба ісьці да людзей, пранікацца іхнымі клопатамі, прапанаваць ім сваю падтрымку. Калі ты здольны да такой працы, тады ў выніку бацькі панясуць у школу патрэбную колькасьць заяваў, беларуская кляса будзе створана, а Гарадзенская рада прывязе на наступны зьезд БНФ неаспрэчны доказ сваёй чыннасьці і эфэктыўнасьці.

Вы скажаце, што БНФ - не Таварыства беларускай школы. Але ў нашых умовах ТБШ, як і Таварыства беларускай мовы - грамадзкія таварыствы, якія апэлююць найперш да ўладаў, і ў справе адкрыцьця беларускіх школ іх апэляцыі павісаюць у паветры. Таму застаецца той мэтад, які практыкуе палітычная партыя БНФ - мэтад “зьнізу”, ад дзьвярэй да дзьвярэй. Калі ТБШ можа канстатаваць антыбеларускую сутнасьць уладаў, якія адмовіліся адчыняць школу, калі ўлады могуць спаслацца на адсутнасьць заяваў ад бацькоў, дык у фронтаўцаў, што ідуць у народ, ад дзьвярэй да дзьвярэй, апраўданьня няма. Няма клясы ў горадзе - значыць, не ўмееце працаваць з людзьмі, значыць, і вас там няма.

Не сакрэт, што палітычная актыўнасьць у беларускім грамадзтве сёньня амаль на нулі. Магчыма, яна й ня вырасьце, пакуль грамадзтва не дасьпее да нацыі. А бяз гэтага і сацыяльныя пратэсты застануцца спарадычнымі бунтамі і не аформяцца ў салідарны прафсаюзны рух. Таму менавіта ў плоскасьці дасьпяваньня нацыі сёньня - галоўная сфэра дзейнасьці БНФ, эфэктыўнасьць якой трэба вымяраць беларускімі школамі і клясамі. Не сакрэт, дарэчы, і тое, што некалі ў вольна абраным парлямэнце менавіта дэпутаты БНФ будуць займацца справамі школы, культуры і нацыянальнай тоеснасьці - так, як гэта ўжо было 15 гадоў таму.

Беларуская кляса, як адзінка вымярэньня працы БНФ, не пакідае магчымасьці для маніпуляваньня, бо гэта рэальная справа, якая верне фронту давер і адпаведна верне ў фронт культурніцкі актыў краіны. Вакол гэтага паўстане маса ідэяў папулярызацыі беларускага навучаньня, вырасьце і ўмацуецца электарат БНФ. А самае галоўнае тое, што акрамя Фронту гэтую працу ня зробіць ніхто.

Пакуль у Беларусі дамінуе расейская школа, незалежнасьці можна патрабаваць толькі “зьверху” (паўтараючы кожны раз, што гэта ўсяго толькі незалежнасьць асабістай улады аднаго канкрэтнага кіраўніка) альбо “збоку” (нагадваючы ЗША і Эўразьвязу пра абавязкі гарантаваць нашу незалежнасьць у замен на вывад зь Беларусі ядзернай зброі). Але замест таго, каб патрабаваць учынкаў ад некага, ці ня час самім ствараць тыя гарантыі.

Сымон Музыка

БЯЗ ЗНАКУ
Фэльетон

Калі гавораць пра краіну, стагодзьдзямі верную сваім традыцыям, вядома, адразу ж узгадваецца Англія. Замшэлыя замкі з камінамі й партрэтамі продкаў, ганарыстыя лорды й джэнтльмэны ў цыліндрах.

Аднак ня менш пасьлядоўная ў выбары каштоўнасьцяў і Расея. Пераносілася сталіца, зьмяняліся цары, генсекі і прэзыдэнты, будаваліся, руйнаваліся і зноў адбудоўваліся храмы, - але бог заставаўся той самы. Дакладней, ня Бог у хрысьціянскім ці мусульманскім сэнсе, а паганскі ідал, Молах, які бесьперастанна патрабуе новых і новых ахвяраў, пакланеньня і абсалютнага падпарадкаваньня, ідал, для якога жыцьцё ня толькі асобнага чалавека, а і лёсы соцень тысяч, і нават мільёнаў - нішто.

Імя гэтага бязьлітаснага ідала - «ДЕРЖАВА».

Дзяржава ў ідэале - гэта «грамадзкі дагавор», мэханізм, прыдуманы для таго, каб упарадкаваць, зрабіць зручным жыцьцё сваіх грамадзян, забясьпечыць іх правы. Для расейцаў жа «держава» - рэч у сабе, якая існуе не для людзей, а людзі існуюць для яе. “Раньше думай о Родине, а потом о себе”. А галоўнае - падпарадкоўвайся тым, хто атаясамлівае сябе з паняцьцем “Родина” - манарх, чыноўнікі, партыя. Уся гісторыя ацэньваецца з такога пункту гледжаньня - галоўнае для краіны ня тое, як жывуць грамадзяне, а яе “мощь”, ну і, вядома, ці яе баяцца суседзі, ці пашыраюцца “пределы”.

Пісьменьнік А.Слуцкі падзяліў усіх уладароў Расеі на “правільных” і “няправільных”. Першыя, якія ўмацоўвалі імпэрыю, гэта - Іван Жахлівы, Пётр І, Аляксандр ІІІ і Сталін. На гэтых дзеячоў трэба арыентавацца ўсім цяперашнім і будучым лідэрам. А пры Аляксандры ІІ, Мікалаі ІІ ды Леніне дзяржава перажывала найгоршыя часы. Не гаворачы ўжо пра сапраўдных пасланцоў сатаны - Гарбачова і Ельцына. Але на першым месцы сярод “державников” - Іосіф Вісарыёнавіч Сталін. У найноўшых расейскіх школьных падручніках гісторыі падкрэсьліваецца ня тое, што на сумленьні гэтага душагуба мільёны ахвяраў, а ў заслугу яму ставіцца дасягнутая “невиданная доселе мощь державы”.

Гэтую ж тэзу даводзіць і іншы пісьменьнік - С.Рыбас, які ў сваёй двухтомнай біяграфіі Сталіна прызнае, што не хацеў бы жыць у тыя часы, але тое, што ў Кобы была “тяжелая десница”, апраўдана расейскімі традыцыямі і інтарэсамі “державы”.

“Інжынэры чалавечых душ” шчыруюць не выпадкова - рыхтуецца база, трон для новага “государя”. Вось што пісаў у “Литературной газете” напярэдадні выбараў у Думу прафэсар, доктар філязофскіх навук А.Казін у праграмным артыкуле “Дэмакратыя ў Расеі” - “Русский народ не любит юриспруденцию и не поклоняется правам человека - он любит своего избранника, за которым чувствует Божью руку… Оптимальной духовно-культурной и политической фигурой такого рода для России был бы законный государь”.

А як не ўзгадаць публіцыста М.Антонава, які раней на старонках гэтай самай газэты дагаварыўся да таго, што “тоталитаризм - это идеальная, высшая форма демократии, народовластия”.

Што ж, пажывем - пабачым, як будзе праходзіць чарговы расейскі экспэрымэнт: абсалютызм у эпоху інтэрнэту, спадарожнікавага TV, глябалізацыі і разбурэньня “жалезных заслонаў”.

Толькі вось узьнікае пытаньне - а ці існуюць боскія або, калі заўгодна, касьмічныя законы справядлівасьці, злачынства і кары? Ці так усё будзе гладка ў народа, які ня толькі не пакаяўся і за ўкраінскі галадамор, і за польскую Катынь, і за беларускія Курапаты, а, наадварот, зноў ставіць на п’едэстал ката, што прынёс незьлічоныя няшчасьці і гэтаму самаму народу? І, калі гэтага не адбылося, чаго вартыя пышныя малебны ў новазбудаваных цэрквах з пазалочанымі купаламі? Нічога - бо гэта ўсё толькі рытуальная аэробіка…

“Беларусы - эта це жа рускія, тока са знакам качаства”, — сказаў адзін жартаўнік. Розныя ёсьць беларусы - добрыя і кепскія, справядлівыя і нягоднікі. Як і кожны іншы народ. Але няма на іх - напэўна - у цэлым, як у народа, - знака Каіна. Бо нікога беларусы не заваёўвалі, не прыгняталі і не зьнішчалі.

Толькі ці атрымаюць яны за гэта якую-небудзь нябесную ўзнагароду?

Чукчы таксама нікога ня крыўдзілі…

Алег Аблажэй

ЗНАКАМІТЫЯ ІНКОГНІТА
aльбо Страсьці паводле Чыкіна

Ёсьць такая партыя - узгадала “Советская Белоруссия” напярэдадні зьезду БНФ, які завяршыўся ў нядзелю. Камэнтатар газэты нехта Руслан Кірэеў выявіў не абы якую абазнанасьць у палітычным закулісьсі беларускіх нацыяналістаў.

“Вячорка преисполнен желания сохранить за собой пост, поскольку это даст ему возможность продолжить привычную жизнь. Она заключается в том, что остается возможность представительствовать и бесхлопотно оставаться в тени кипучей деятельности руководителей Объединенной гражданской партии. БНФ тогда продолжает присутствие в обойме т.н. «единой коалиции демсил» и внешне как бы тоже сохраняет признаки респектабельной политической команды…

Оппоненты Михалевича указывают, что в случае своей победы он немедленно разрушит остатки бастионов БНФ, окончательно превратив фронт в подсобных рабочих Милинкевича.

Об Ивашкевиче говорят как о «проекте Вячорки», который призван ослабить драйв молодых фронтовцев Михалевича на зацементированную модель организации”.

Вось толькі прадказаць вяртаньне Лявона Баршчэўскага камэнтатар “СБ” ня здолеў. Што да сьвежых ідэй, дык на зьезьдзе іх сапраўды бракавала. Чаму, напрыклад, нікому ў галаву не прыйшла ідэя вярнуць “пазьнякоўцаў”? Чыя бескарысьлівая праца ў Курапатах заслугоўвае сапраўднай пашаны. Але, усё адно, дзякуй БНФ за інтрыгоўную дзею і непрадказальнасьць выніку. Як даўно мы не назіралі сапраўдных сумленных выбараў.

А Віктар Чыкін у тыднёвіку “7 дней” зьедліва малюе вынікі расейскіх выбараў фарбамі мастака Сурыкава.

“Раннее декабрьское утро. Московская Красная площадь. Васильевский спуск, уставленный рядами виселиц. На переднем плане рыдает женщина (похоже, В.Новодворская), навсегда прощающаяся с демократией «в этой стране». За ее спиной рыжебородый стрелец в телеге (очевидно, Чубайс) прощается с подельниками. Еще дальше чернобородый курчавый стрелец (узнали?) просит у собравшихся прощения за содеянное. «Россия, ты охолуела!», — упрямо твердит он. Еще дальше дюжие омоновцы в синих мундирах петровского Преображенского полка волокут на эшафот очередную жертву (судя по тонким чертам лица — Г. Каспарова). За всем происходящим у собора Василия Блаженного грозно наблюдает из седла глава государства, окруженный наблюдателями от ПАСЕ и ОБСЕ. Страшно, аж жуть!

Мы эту жуть, однако, проходили и знаем (не идеализируя российскую политику), какие выборы Запад однозначно признает справедливыми (…)

Похоже, что вслед за Беларусью 1994 года ядовитый либерально-демократический туман, опустившийся на СССР в конце 80-х годов прошлого века, начинает рассеиваться и над Россией. Если это так, то поздравим россиян с тем, что в понедельник они проснулись в другой стране”.

А ў чым выяўляецца тая іншасьць, якая так радуе спадара Чыкіна? Што, у Расеі скарацілася розьніца паміж багатырамі і жабракамі? Ці кудысьці зьехалі алігархі? Ці, можа, там паменела злачыннасьці? Чаго паменела сапраўды і вельмі заўважна - дык гэта цікавых альтэрнатыўных думак у тэлеэтэры. З раніцы да поўначы суцэльная пошлая “рагаталаўка”. А чаго паболела - дык гэта бессаромнай лісьлівасьці ў, здавалася б, нармальных людзей. Няёмка і сорамна, напрыклад, за Мікіту Міхалкова, ды й астатніх. І нават тут мы з Расеяй не падобныя. Уявіць сур’ёзных беларускіх творцаў у ролі паслугачоў цяперашняй улады?..

А газэта “Рэспубліка” піша пра вось якое мерапрыемства:

“В столице прошла церемония награждения победителей «Топ 50 самых красивых успешных людей Минска». Вторая по счету. Первая состоялась в прошлом году. Если кто не знает, появилось все это действо с легкой руки небезызвестной белорусской певицы, телеведущей и хозяйки собственного праздничного бюро Ларисы Грибалевой. Именно ей вcлeд зa рoccийcкими и прoчими зaпaдными топами пришла в голову мысль открыть миру и Беларуси своих самых-самых — красивых, успешных, и значит, лучших сограждан.

Недавно элитный список счастливчиков, заслуживших, как минимум, всестоличное признание, обнародован. Кто же в нем? Ну разумеется, преимущественно так называемые сливки общества! Кто же, как не они, может еще быть красивым и успешным? В списке в основном актеры, поп-исполнители, телеведущие, модели, фотографы, спортсмены, а также двое знаменитых родителей знаменитых детей, клипмейкер и художник, стилисты, дизайнеры и парикмахеры, тренер по фитнесу, владельцы ресторанов, салонов и строительных холдингов, белорусские представители именитых иностранных фирм…”

Вось такая сьвецкая хроніка. Эпітэтаў, кшталту “знакамітыя” ды “прызнаныя” не пашкадавалі. А ніводнага прозьвішча з тых пяцідзесяці пасьпяховых прыгажуноў так і не абвясьцілі. Гэта ад сьціпласьці намінантаў ці ад боязі, што іх насамрэч ніхто ня ведае?

Алесь Канюціч

ГУЛЬНЯ Ў ПАЛІТЫКУ І ТЭАТАР
aльбо Як вам гэта падабаецца?

Мінулы раз мы задавалі пытаньні на радыёмост, які арганізоўвала Радыё Свабода з удзельнікамі беларускіх грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў, што афіцыйна наведвалі ЗША. Але да нашых пытаньняў не дайшло. Хаця з інфармацыйных паведамленьняў ведаю, што тэму СМІ там, у Амэрыцы, абмяркоўвалі. Таму прапаную ўсё ж вярнуцца да гэтых пытаньняў і патлумачу, чаму я на гэтым настойваю. На маіх вачах (і вушах) у Літве нараджаліся і банкрутавалі розныя радыёстанцыі, а іншыя, наадварот, патрапілі падабраць ключык да сваёй аўдыторыі. Да іх штодня тэлефануюць сотні слухачоў, спонсары ахвотна разьмяшчаюць там сваю рэкляму і гэтыя радыёстанцыі разьвіваюцца і квітнеюць. А што нашы беларускія незалежныя радыёстанцыі? Які ў іх стымул даваць якасны прадукт? Ці ёсьць у іх шчыльная сувязь са слухачом? Тут пакуль толькі Свабода можа пахваліцца ўвагай да сябе. Вось я і пытаюся ў грамадзкіх актывістаў: што вы слухаеце, чаму і як вам гэта падабаецца?

Моўная заўвага. На мінулым тыдні ў “Экспэртызе Свабоды” сп. Карбалевіч гаварыў пра прэзыдэнта Расеі Пуціна: “Невядома, якую далей ён будзе гуляць ролю ў палітыцы”. На гэтай жа радыёстанцыі некалькі разоў выступаў рэжысэр “Свабоднага тэатру” Халезін і казаў: “Мы гуляем свае спэктаклі ў Парыжы і Стакгольме”. Атрымліваецца, што ў іх гэта толькі гульня - у палітыку і ў тэатар. А хочацца, каб і палітыка і тэатар у нашым жыцьці сваю ролю - адыгрывалі.

Сяржук Вітушка

НАСУСТРАЧ СЛАЎНАЙ ДАЦЕ
ОНТ выпусьціла Кароткі курс гісторыі СССР

10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пачало вяшчаньне на Беларусь спадарожнікавае тэлебачаньне “БелСат”. Пакуль што беларускамоўнае вяшчаньне на спадарожніку “Астра” займае тры гадзіны на дзень. Гадзінная праграма пачынаецца ў 18.00 менскага часу і потым двойчы паўтараецца. Асноўныя інфармацыйныя, публіцыстычныя і культурніцкія праграмы наперадзе, таму варта пакуль што з ацэнкамі пачакаць.

Так здарылася, што ў той самы дзень на канале ОНТ адбылася прэм’ера новага дакумэнтальнага сэрыяла “Савецкі Саюз” (аўтар сцэнарыя - Ігар Рудамётаў). Гэта, фактычна, працяг сэрыяла “Савецкая Беларусь”, які выйшаў на экраны сёлета раней. (Наша газэта пра яго пісала.)

Калі шукаць кароткае вызначэньне таго, што зрабілі на ОНТ, дык гэта тэлевізійная вэрсія “Кароткага курсу гісторыі ВКПБ”. Толькі з маленькімі дапаўненьнямі і ўпрыгожаньнямі.

Не выпадкова адзін зь першых гістарычных пэрсанажаў, на якога спасылаюцца аўтары фільма - Сталін. Ён, аказваецца, яшчэ ў 1917 годзе выступаў за стварэньне на месцы Расейскай імпэрыі “справядлівага саюзу” рэспублік. Праўда, празь пяць гадоў падрыхтуе плян уваходжаньня Беларусі, Украіны і Закаўкаскай фэдэрацыі ў РСФСР…

Паводле першай сэрыі фільма, у 17-м годзе ў Беларусі былі дзьве плыні - бальшавіцкая, якая абапіралася, нібыта, на беларускае сялянства, і нацыяналістычная.

Прадстаўнікі гэтай плыні абвясьцілі БНР (дата ў фільме ня згадваецца). Пасьля чаго адразу, паводле вэрсіі аўтараў, зьвярнуліся чамусьці па дапамогу да нямецкага кайзэра Вільгельма. Ані словам не згаданыя ні ўстаўныя граматы, ні першы Ўсебеларускі зьезд - першы ў гісторыі беларускага народу агульнанацыянальны прадстаўнічы форум. 90-я ўгодкі гэтай надзвычай важнай падзеі, дарэчы, адзначаюцца акурат у гэтыя дні.

Цікава, што і ўтварэньне БССР 1 студзеня 1919 году яго аўтарамі амаль ня згадваецца - відаць, таксама як другарадная падзея. Ня згадваецца і Літоўска-Беларуская рэспубліка.

Згадваецца Слуцкае паўстаньне. Але зноў жа - у якім кантэксьце! Спачатку гаворыцца пра тое, што Польшча пад кіраўніцтвам Пілсудзкага ў 1920 годзе напала бяз дай прычыны на Савецкую Расею. (Паход Тухачэўскага на Варшаву апускаецца як неістотны эпізод.) Кіраўнікі паўстаньня — эсэры, маўляў, не захацелі прызнаць польскую ўладу, а заадно выказалі пратэст супраць бальшавіцкага ўраду Беларусі. І на гэтым усё. Што сталася з войскам паўстанцаў і яго кіраўнікамі - суцэльная загадка.

Адметная рыса сэрыяла - безаблічнасьць гісторыі, амаль поўная адсутнасьць датаў і постацяў. У фільме няма імёнаў і фатаграфіяў людзей, якія змагаліся за незалежнасьць Беларусі, стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці. Адзінае выключэньне - Аляксандар Чарвякоў. Але яго імя і фатаграфія зьяўляюцца на экране толькі ў сувязі з абвяшчэньнем СССР 30 сьнежня 1922 году, разам з фатаграфіямі іншых дэлегатаў Беларускай ССР. Да прыкладу - чырвонага партызана Іосіфа Адамовіча, чырвонага камандзіра, героя Грамадзянскай вайны (!) Яна Фабрыцыюса і іншых.

85-й гадавіне стварэньня СССР і прысьвечаны сэрыял, як кажуць яго аўтары.

30 сьнежня яшчэ досыць далёка. Цяжка пазбавіцца ўражаньня, што выхад  сэрыяла “Савецкі Саюз” на экран прымеркаваны да прыезду ў Менск прэзыдэнта Расеі Пуціна. Так бы мовіць, падарунак насустрач эпахальнаму пасяджэньню Вышэйшага Савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Як вядома, Пуцін назваў распад СССР 8 сьнежня 1991 году “найвялікшай геапалітычнай катастрофай 20-га стагодзьдзя”.

Камусьці вельмі карціць перакрэсьліць гісторыю і вярнуцца ў савецкае мінулае?

Стваральнікі згаданага фільма, выглядае, у гэтым мінулым і засталіся.

Максім Пешка

У ЧАКАНЬНІ ПУЦІНА
“Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца”

На трэці дзень пасьля расейскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сэнсацыя нашага часу: у Менск едзе прэзыдэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 сьнежня адбудзецца пасяджэньне “Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”, падчас якога Лукашэнка і Пуцін “маюць намер дэтальна абмеркаваць пэрспэктывы прыняцьця Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы”.

Не пасьпела гэтая навіна абляцець беларускі інтэрнэт, як на многіх сайтах зьявіліся экспрэс-водгукі палітычных камэнтатараў. Амаль усе б’юць трывогу: незалежнасьць Беларусі пад пагрозай! У пацьверджаньне гэтай тэзы адзін з аўтараў прыводзіць той факт, што візыт Пуціна будзе доўжыцца ажно два дні – за гэты час, маўляў, можна напрымаць шмат лёсавызначальных рашэньняў.

Пішуць, што для Пуціна ўзначаліць Вышэйшы дзяржсавет (які цяпер, нагадаем, узначальвае Лукашэнка) – спосаб захаваць усю паўнату ўлады ў Расеі пасьля абраньня ў сакавіку новага прэзыдэнта РФ. Дарэчы, ужо 17 сьнежня можа быць названае імя “пераемніка”.

Ну, а Лукашэнку за лаяльнасьць Пуціну будуць ільготы на расейскі газ ды іншыя эканамічныя прэфэрэнцыі…

Цікава, што расейскія СМІ, найперш – інтэрнэт, значна больш спакойна адрэагавалі на навіну. А дакладней сказаць – ніяк не адрэагавалі. Ня кажучы ўжо пра адміністрацыю прэзыдэнта РФ, якая захоўвае маўчаньне на гэтую тэму. Што тычыцца маючага адбыцца пасяджэньня ў Менску, дык інфармацыйнае агенцтва РИА “Новости” са спасылкай на прэс-службу расейскага ўраду паведаміла наступнае: “Прэм’ер-міністар РФ Віктар Зубкоў абмеркаваў па тэлефоне са сваім беларускім калегам парадак маючага адбыцца пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі і плянаванага прыканцы сьнежня пасяджэньня Савету міністраў саюзнай дзяржавы”.

Пра заплянаваную сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі – ані слова. Хоць гэты факт і расейскую прэсу павінен быў бы цікавіць. Усё-ткі першы дзяржаўны візыт “нацыянальнага лідэра” за мяжу пасьля гістарычнай перамогі прапуцінскай “Адзінай Расеі” і пераканфігурацыі ўлады.

Прычым, размова ідзе нават не пра візыт Лукашэнкі ў Маскву, які абяцаў, што нагі яго больш ня будзе ў Крамлі, а пра візыт Пуціна ў Менск, то бок на паклон Лукашэнку…І гэта павінен зрабіць чалавек, які вельмі паважліва ставіцца да сваёй пэрсоны. Нездарма Пуцін заўсёды спазьняецца, нават на сустрэчы на выйшэйшым дзяржаўным узроўні. Аднойчы ён умудрыўся спазьніцца на спатканьне з брытанскай каралевай.

Што павінна было здарыцца надзвычайнага, каб прымусіць прэзыдэнта Расеі забыцца на ўсе былыя крыўды і прыехаць да свайго крыўдзіцеля?

Няма адказу. Але ў маўчаньня расейскай прэсы ёсьць даволі простае тлумачэньне. І палягае яно не ў сьвірэпай цэнзуры ці закрытасьці Крамля. Проста ўся інфармацыя, у тым ліку і агенцтва БелТА, абапіраецца на выказваньні кіраўніка чыноўніцкага апарату пад назвай “Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі” Паўла Барадзіна. Гэты чыноўнік сярэдняй рукі даўно вядомы сваімі палітычнымі фантазіямі на тэму інтэграцыі Беларусі і Расеі. Калі браць на веру ягоныя ранейшыя выказваньні, дык мы, напрыклад, ад пачатку 2007 году павінны былі ўжо мець адзіную валюту саюзнай дзяржавы. А колькі разоў ён паведамляў пра падпісаньне Канстытуцыйнага акту, якое адбудзецца сёньня-заўтра – не пералічыць. Павінен жа кіраўнік міждзяржаўнай структуры з агромністым штатам і неслабым бюджэтам неяк апраўдваць сваё і гэтай структуры існаваньне.

Гэтым разам Барадзін паведаміў БелТА, што на гэты момант падрыхтаваныя 5 (!) варыянтаў канстытуцыйнага акту. Далей варта працытаваць маскоўскага чыноўніка на мове арыгіналу: “Речь не идет о введении поста союзного президента и союзных министров. Ведь исполнительной власти вполне можно работать коллегиально, как в Европе. В проекте отражается конфедеративная модель устройств Союзного государства, то есть останутся гербы, гимны. При этом необходим союзный парламент, а также делегирование некоторых государственных полномочий на союзный уровень, в частности, полномочий по охране границы, таможне, обороне, военно-техническому сотрудничеству, финансово-кредитной политике, ценовой политике”.

Дык усё-ткі, канфэдэратыўная мадэль “устройств”, ці такая, як цяпер у Эўразьвязе? І ў чым сэнс візыту Пуціна ў Менск? Пра што яны будуць гаварыць? Раскладваць пасьянс зь пяці варыянтаў саюзнай канстытуцыі?

І ці ўвогуле заслугоўваюць мудрыя выказваньні чыноўніка сур’ёзнай увагі аналітыкаў?

Але не ў былым заўгасе Крамля Барадзіне справа.

У мінулым стагодзьдзі жыў такі ірляндзкі драматург Сэмюэл Бэкет, які лічыцца заснавальнікам “тэатру абсурду”. Героі самай вядомай зь ягоных п’ес — “У чаканьні Гадо” –  увесь час займаюцца тым, што чакаюць нейкага мітычнага пэрсанажа. Вось фінал п’есы ў кароткім пераказе: “Эстрагон і Ўладзімер хочуць павесіцца, але ў іх няма моцнай вяроўкі. Заўтра яны прынясуць вяроўку і, калі Гадо зноў ня прыйдзе, павесяцца. Яны вырашаюць разысьціся на ноч, каб раніцай вярнуцца і зноў чакаць Гадо. “Хадзем”, — кажа Ўладзімер. “Так, пайшлі”, — згаджаецца Эстрагон. Абодва не кранаюцца зь месца”.

Пуцін, зразумела, не мітычны пэрсанаж. Але паводзіны тых, хто ўвесь час чакае яго прыезду ў Беларусь, чымсьці нагадваюць паводзіны герояў п’есы абсурду.

А.Уласаў

Ці маюць выбары ў Расеі значэньне для Беларусі?
Аляксандар Дабравольскі, Аб’яднаная грамадзянская партыя:

“ГЭТА ЎСЁ НАГАДВАЕ БЕЛАРУСЬ”

Пераможцы былі вядомыя адразу. І ўлада зрабіла ўсё, каб тыя людзі, якіх яна ня можа выкарыстаць, наогул ня трапілі ў Дзяржаўную думу. Большае значэньне тут мае ня вынік выбараў, які быў вядомы, а сам характар выбарчай кампаніі. Гэтая кампанія вельмі мала нагадвала выбары. Людзей арыштоўвалі, не давалі распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю. Гэта ўсё нагадвае Беларусь. І ў нас, і ў Расеі ўлада мае за мэту не зрабіць нешта добрае для краіны, а захаваць уладу. Крыўдна, што ў Расеі, якая зьяўляецца для нас вялікім суседам, у Думе няма ніводнага прадстаўніка, зь якім можна было б нармальна гаварыць.

Канстанцін, мэнэджэр:

“НЯ ТРЭБА ЕЗЬДЗІЦЬ У РАСЕЮ”

У сёньняшняй Расеі Беларусь можа пабачыць сябе. Тое, што там робіцца – гэта не дасягненьне Пуціна. Маятнік пайшоў у другі бок. Расея вяртаецца ў свой нармальны стан усходняй дэспатыі. Усе сымпатычныя людзі, якія з гэтай нагоды вельмі моцна хвалююцца, павінны супакоіцца і цьвяроза паглядзець праўдзе ў вочы. Ня Пуцін загадваў зрабіць у Чачні 99 працэнтаў. І ўсё астатняе, пачынаючы ад урачыстай сустрэчы Калоева-забойцы і сканчаючы лізаблюдзкім шабасам у Цьверы, ня Пуцін натхняў. Юрысты ўжываюць такі тэрмін, як “эксцэс выканаўцы”. І ўсе гэтыя маленькія выканаўцы, як у Расеі, так і ў нас, спаборнічаюць у тым, хто глыбей лізьне. Праблема ня ў тым, што нешта ня так лічылі, ці кагосьці не пусьцілі да мікрафону. Праблема ў тым, што “Яблоко” ды “СПС” зашмат часу і энэргіі змарнавалі на разборкі паміж сабой. Тое самае адбываецца і ў нас. Для нас гэтыя выбары – добры паказьнік таго, што ня трэба езьдзіць у Расею, з кімсьці гаварыць пра нашу свабоду і спадзявацца на нейкае паразуменьне. Адзіная выснова – трэба плённа займацца працай і менш энэргіі марнаваць на разборкі паміж сабой.

Віталь Сіліцкі, аналітык:

“ВЫБАРЫ ТАМ – ГЭТА ЦЫРЫМАНІЯЛЬНЫ РЫТУАЛ”

Наўрад ці. Бо яны страцілі значэньне ў самой Расеі. Выбары там больш не зьяўляюцца мэханізмам зьмены ўлады. Гэта цырыманіяльны рытуал, які збольшага нагадвае беларускія выбары. Расейскія выбары ня маюць дачыненьня ні да раскладу ўладаў, ні да балансу сілаў. У Расеі працуюць тэхналёгіі зьнішчэньня палітычных альтэрнатываў.

Алег, настаўнік:

“ТРЭБА ГАВАРЫЦЬ ПРА АДРАДЖЭНЬНЕ ІМПЭРЫІ”

Пра якія выбары вы гаворыце? Гаварыць трэба пра адраджэньне Расейскай імпэрыі. Ці мае значэньне адраджэньне імпэрыі для яе калёніяў? Прыпячэ так, што мала не падасца нікому. Ні Лукашэнку, ні апазыцыі, ні так званаму простаму чалавеку. За сваю незалежнасьць трэба будзе заплаціць той манэтай, якую плацілі ўсе нашыя суседзі. А інакш – расейскі пашпарт з усімі наступствамі.

Вінцук Вячорка, старшыня БНФ:

“НІЯКІХ ЗЬМЕНАЎ У РАСЕІ СТАСОЎНА БЕЛАРУСІ НЯ БУДЗЕ”

Для Беларусі мае значэньне тое, што Расея наш сусед на Ўсходзе. І ў гэтым сэнсе палітычныя падзеі, якія там адбываюцца, для нас значэньне маюць. Той спэктакаль, які быў на днях, прынцыпова нічога не памяняў у расейскай палітыцы. Толькі пацьвердзіў, што яна ўпэўнена пераходзіць да аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі. А ўсьлед за ёй – і да таталітарнай. На ўзроўні ідэалягічных штампаў там адраджаецца імпэрыялізм, які на практыцы нікуды не дзяваўся. І ў гэтым сэнсе ніякіх зьменаў у палітыцы стасоўна Беларусі ў Расеі ня будзе. Ну, а калі гаварыць пра тое, што там лідэрам апазыцыйных партыяў ламаюць рукі, геніяльных людзей садзяць на іхныя “акрэсьціна”… Гэта ў тых на Захадзе, хто яшчэ спадзяваўся, што сьветачам дэмакратыі для Беларусі можа быць Расея, адбірае такія аргумэнты. Можа, у гэтым ёсьць адзіны пазытыў з таго, што мы назіралі апошнімі месяцамі.

Валянціна, пэнсіянэрка:

“МЫ ПАД НАДЗЕЙНЫМ ПАРАСОНАМ”

Абсалютна ня мае ніякага значэньня. Каго б яны ні выбралі, пакуль у нас ёсьць Лукашэнка, мы пад надзейным парасонам. Хай падымаюць цэны на газ, хай спрабуюць тут усё паскупляць. Нічога ў іх з гэтага не атрымаецца.

Уладзімер Мацкевіч, аналітык:

“НЕМАГЧЫМА НЕ ЦІКАВІЦЦА НАДВОР’ЕМ У АКІЯНЕ”

Думаю, што ўсе кропкі над “і” расстаўленыя. Для Беларусі мае значэньне ўсё, што адбываецца ў Расеі. Таму што, калі жывеш на ўскрайку лесу, пустыні, акіяну, усё, што адбываецца ў гэтай стыхіі, важна для тых, хто жыве побач. Немагчыма не цікавіцца надвор’ем у акіяне, калі ты жывеш на яго беразе. Вее холадам. Дэмакратыя ў Расеі згорнутая. На сёньняшні дзень мы маем толькі афіцыйны Крэмаль. І ніякіх іншых суб’ектаў, зь якімі мы маглі б мець дачыненьні, і зь якімі мы, так бы мовіць, маглі б гуляць на ўсходнім палітычным полі, у нас больш няма і ня будзе.

Валянцін Акудовіч, філёзаф:

“БОЛЬШ, ЧЫМ ДЛЯ РАСЕЙЦАЎ”

Расейскія выбары для Беларусі, магчыма, значаць больш, чым нават для саміх расейцаў. Мы ня проста зьвязаныя. Мы зьнітаваныя, калі заўгодна, з Расеяй эканамічна, палітычна, інфармацыйна, культурна і гэтак далей. І разам з тым, мы ня маем мэханізму, каб нэўтралізаваць усе гэтыя ўплывы. Калі ў Расеі адбываецца нават ня зьмена курсу, а зьмена канфігурацыі палітычнай улады, для яе гэта натуральна. Але гэтая зьмена не супадае зь лёгікай нашага разьвіцьця. Мы мусім улічваць і нават падпарадкоўвацца гэтай чужой лёгіцы. Расея вяртаецца ў сваё візантыйства, да аўтарытарна-паліцэйскай дзяржавы. З гэтага вынікае, што ў Расеі ўсё больш абуджаюцца яе імпэрскія комплексы. І я не выключаю, што яшчэ праз адны-другія выбары гэтыя комплексы перамогуць. Расея проста змушана будзе, тоесна са сваёй натурай, заняцца “зьбіраньнем земляў”. І таму, мне здаецца, і Эўропа, і Амэрыка, і найперш Беларусь павінны вельмі сур’ёзна паставіцца да тых палітычных тэндэнцыяў, якія адбываюцца ў Расеі. Бо калі я ў сваіх прагнозах не памыляюся, гэта можа скончыцца для нас вельмі нядобра. Мы памятаем, чым скончылася зьбіраньне земляў у Нямеччыне пасьля І-й сусьветнай вайны. Для Беларусі абсалютна ясна – пакуль яна ня будзе абаронена Эўразьвязам, кожныя наступныя выбары ў Расеі будуць несьці пагрозу яе каштоўнасьцям. Найперш – незалежнасьці.

ЧАМУ ВЭНЭСУЭЛА НЕ БЕЛАРУСЬ
Рэфэрэндум аб пажыцьцёвым прэзыдэнцтве праваліўся

“Ну і лох гэты Уга Чавэс” – адначасова выгукнулі ў Менску і ў Маскве. Вэнэсуэльскі кіраўнік зганьбіў “клюб дыктатараў”, пацярпеўшы паразу на рэфэрэндуме.

У тым, што Чавэс пераможа, не сумняваўся амаль ніхто. “Уга выдатна спраўляецца”, — адзначыў напярэдадні Аляксандар Лукашэнка. І на Захадзе, і ў Расеі вялікіх ілюзіяў наконт посьпехаў Чавэса не было, аднак і там, і там лічылі, што “не істотна, як галасуюць, істотна, хто лічыць”.

І раптам высьветлілася, што на рэфэрэндуме большасьць прагаласавала супраць Чавэса. Прычым для перамогі яму не хапіла менш за 1%. Гэты фэномэн варты таго, каб разабрацца ў ім дэтальна.

Пачнем з таго, што рэфэрэндум тычыўся паправак у Канстытуцыю, якія намагаўся ўнесьці Чавэс. Шмат што ён яўна запазычыў з досьведу свайго беларускага калегі. Практычна галоўным пытаньнем была адмена абмежаваньняў на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека: Чавэс заявіў, што мае намер кіраваць Вэнэсуэлай да 2050 году.

Акрамя таго, Уга вырашыў пашырыць свае паўнамоцтвы, падпарадкаваць сабе Нацыянальны банк, замацаваць права нацыяналізацыі прыватнай уласнасьці, стварыць у рэгіёнах новыя органы ўлады – Саветы, то бок, фактычна перавесьці краіну на прынцыпы сацыялізму. Аднак, каб заахвоціць выбаршчыкаў, у пакет для галасаваньня таксама былі ўключаныя шэраг папулісцкіх пытаньняў. Прыкладам, працоўны дзень прапаноўвалася зьменшыць з 8 да 6 гадзін. Таксама размова вялася пра падвышэньне пэнсіяў ды іншыя выгоды для простага люду.

А той узяў ды не купіўся. І замест “ашаламляльнай перамогі”, якую абяцаў сваім прыхільнікам Чавэс, атрымалася параза.

Для беларускага грамадзтва з гэтага вынікае шэраг непрыемных адкрыцьцяў. Па-першае, нават у Вэнэсуэле лічаць галасы. А ў нашай эўрапейскай краіне ўсе вынікі вядомыя задоўга да любых выбараў і рэфэрэндумаў.

Па-другое, не сакрэт, што значная частка грамадзтва заключыла з Лукашэнкам пэўны сацыяльны кантракт: ён забясьпечвае адносны (падкрэсьліваю: адносны) дабрабыт, а выбарцы дазваляюць яму рабіць усё, што заўгодна. Чавэс таксама сёе-тое зрабіў для сваіх суайчыньнікаў, але, як высьветлілася, у іх існуюць і іншыя каштоўнасьці, акрамя таннага бэнзыну і кілбасы (ці бананаў).

Можна знайсьці і іншыя паралелі не на карысьць сучаснай Беларусі. Да прыкладу, вось як пракамэнтаваў апошнія падзеі кіраўнік аднаго з раёнаў Каракаса (сталіцы Вэнэсуэлы) Леапольда Лопэс: “Мы ўсе шчасьлівыя, таму што сёньняшнія вынікі – гэта не перамога адной партыі над іншай, гэта перамога дэмакратыі над аўтарытарным праектам”.

Ці вы сабе можаце ўявіць чалавека з падобнымі настроямі на чале якога-небудзь раёну беларускай сталіцы?

Таксама бяз рызыкі памыліцца можна прадказаць хуткае звальненьне цяперашняга кіраўніка Ненецкай аўтаномнай вобласьці РФ. Бо гэты рэгіён – адзіны ў фэдэрацыі, дзе за “Единую Россию” прагаласавала менш за палову выбаршчыкаў. Параўнайце з 99% у Чачні ці хаця б зь сярэднімі вынікамі па краіне.

Сутнасьць гэтых брэжнеўскіх лічбаў зразумелая кожнаму нармальнаму чалавеку. Але савецкая мэнтальнасьць моцна ўелася ў мазгі некаторых постсавецкіх кіраўнікоў. Калі Лукашэнка ўпершыню заявіў, што за яго ў 2006 годзе прагаласавала 95%, але ён загадаў зьменшыць гэты адсотак да лічбаў, больш “эўрапейскіх” – гэта можна было палічыць за няўдалы жарт. Але днямі кіраўнік Беларусі ізноў паўтарыў гэта – у інтэрвію гішпанскай газэце “Эль Паіс”.

Лукашэнка лічыць, што такім чынам дэманструе сваю дэмакратычнасьць. Аднак для эўрапейцаў любая фальсыфікацыя вынікаў выбараў – гэта крымінальнае злачынства (між іншым, паводле беларускага заканадаўства — таксама). І калі кіраўнік дзяржавы публічна засьведчыў сваю непавагу да закону, пра што тут яшчэ можна казаць?!

Быў час, калі Захад зьбіраўся дэмакратызаваць Беларусь, далучыўшы яе да Расеі. Аднак апошнія падзеі сьведчаць, што гэта Масква пераняла досьвед Менску, а не наадварот. Хутчэй ужо можна разьлічваць, што Аляксандра Лукашэнку навучыць сапраўднай дэмакратыі Уга Чавэс. Тым больш, што кіраўнік Беларусі зьбіраецца наведаць Вэнэсуэлу яшчэ ў сьнежні. Так бы мовіць, па гарачых сьлядах…

Аднак наўрад ці Лукашэнка возьме на ўзбраеньне вэнэсуэльскую мадэль падліку галасоў. Беларускага кіраўніка, хутчэй за ўсе, будзе турбаваць іншае. Перадусім апынулася пад пагрозай “стратэгічнае партнэрства” паміж РБ і Вэнэсуэлай, якое грунтуецца выключна на адносінах паміж цяперашнімі кіраўнікамі гэтых краінаў. Акрамя таго, ёсьць яшчэ адзін непрыемны момант. Вядома, што ў Вэнэсуэле беларускі бок зьбіраўся ня толькі здабываць нафту, але й пасьпеў ужо збудаваць камфартабэльныя вілы – так, на ўсялякі выпадак, калі справы на Бацькаўшчыне пойдуць ня так, як хацелася б. Аднак цяпер гэты “запасны аэрадром” таксама апынуўся пад пагрозай…

Валеры Філін