Архіў за November, 2007

ПЛОШЧЫ МАГЛО Б НЯ БЫЦЬ

22.11.2007 14:12

Рэдакцыйны камэнтар

Шмат хто з удзельнікаў нашага апытаньня, як бачым, не захацеў ці ня змог паставіць сябе на месца маладых людзей. Таму яны, за выключэньнем зусім маладога Франка Вячоркі, як бы не зусім на тое пытаньне адказваюць. Пераважная большасьць выступіла з пазыцыяў дарослых, салідных і абазнаных людзей, якія гатовыя нешта параіць моладзі. І гэта ў цэлым слушная пазыцыя. Але некаторыя робяць гэта, як падалося, па-мэнтарску і крыху высакамерна. Мастак Пушкін, напрыклад, без найменшых ваганьняў заклікае моладзь браць зь яго прыклад і займацца вандалізмам. Гэта значыць, вучыцца мэтадам барацьбы ў камуністаў і ў цяперашніх уладаў, між іншым. Так бы мовіць: зуб за зуб. (more…)

ЦАНУ ГАЗУ СПЫТАЙ У ПУЦІНА

22.11.2007 14:09

Сярэдняя цана на газ у Эўропе ў 2008 годзе паводле апошніх прагнозаў складзе 300 даляраў за тысячу кубамэтраў. Аб гэтым на мінулым тыдні заявіў намесьнік старшыні праўленьня расейскага “Газпрому” Аляксандар Мядзьведзеў. На пачатку сёлетняга году прэзыдэнт Расеі Пуцін гаварыў пра газ для Польшчы па цане 270 даляраў за тысячу кубоў. Цяпер высьвятляецца, што гэтая цана мае непасрэднае дачыненьне і да Беларусі. (more…)

ДАЖЫВЕМ ДА ЧАЦЬВЯРГА

22.11.2007 14:05

Стабільная нестабільнасьць

Дзіўныя рэчы адбываліся на мінулым тыдні. Спачатку Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў урад за правалы ў эканоміцы і нават зазначыў, што пад пагрозай апынуліся ўсе нашы дасягненьні. А літаральна празь дзень ён жа заявіў, што у краіне няма ніякай крытычнай сытуацыі. (more…)

САЛОМІНКА

22.11.2007 14:01

Фэльетон

Беларуская літаратура заўсёды, у самыя цяжкія для існаваньня нацыі часы, “звала з путаў на свабоду, зь цемры да сьвятла”. Але ніколі яшчэ за ўсю гісторыю Беларусі яна ня несла такога цяжару адказнасьці за лёс свае краіны, як цяпер.

Разгромлены Саюз пісьменьнікаў; ледзь выжывае адзіны незалежны беларускамоўны літаратурны часопіс; беларускія кнігі выходзяць мізэрнымі накладамі, але й тыя пыляцца ў кнігарнях; творы найлепшых аўтараў выкідваюцца са школьных хрэстаматыяў. Ды ўвогуле чытацкая аўдыторыя скарачаецца, бы чыгрынавая скура, бо не чытаюць ня толькі па-беларуску, але й на іншых мовах. У краіне ўсталяваўся непахісны, як жалезабэтон, рэжым, які ненавідзіць усё беларускае.

І гэта – надоўга. (more…)

МЫ ЖЫВЕМ У БЕЛАЙ РУСІ?

22.11.2007 13:58

альбо Добрага кіно без рэстарану ня створыш

Анатоль Лемяшонак у газэце “Рэспубліка” зазірае ў будучыню Саюзнай дзяржавы ў сьвятле расейскіх выбараў. Што ж будзе з гэтым саюзам у выпадку, калі Пуцін застаецца пры ўладзе? (more…)

“Дзякуй за карысную перадачу!”

22.11.2007 13:52

альбо Гаварыце па-беларуску – Вам гэта пасуе

На мінулым тыдні на Радыё Свабода грамадзкім рэдактарам была Дар’я Ліс. На працягу тыдня Дар’я распавядала пра сябе, дзялілася сваімі назіраньнямі за жыцьцём-быцьцём у сваім Залесьсі і ва ўсёй нашай краіне. Дзякуючы гэтым гутаркам на чалавека глядзіш ужо не як на чужога, а як на бліжняга. Ад звонкага бадзёрага голасу гэтай дзяўчыны, ад чыстай яе мовы, ад яснага розуму я, прызнаюся, прыйшоў у захапленьне. І дзякуй любімаму радыё, што дае такую магчымасьць пазнаць ды палюбіць яшчэ аднаго добрага чалавека. (more…)

ШТО ВЫ ЧЫТАЕЦЕ НА ТВАРАХ?

22.11.2007 13:49

Ня ўсе моршчаць лоб, “каб не выдзяляцца”

Апошнім часам, асабліва калі ў мяне з раніцы кепскі настрой, прызвычаіўся заходзіць у Жывы Журнал (ЖЖ) у інтэрнэце, на minsk_by. Не скажу, каб пасьля гэтага настрой адразу паляпшаўся – часам бывае і наадварот. У ЖЖ хапае рознага народу. Сустракаюцца і звычайныя хамы. Але вось патрапілася днямі апытаньне на тэму: што вы чытаеце на тварах людзей на вуліцы? Мне яно падалося забаўным, і я вырашыў пазнаёміць зь некаторымі адказамі чытачоў “Свабоды”.

Адразу хацеў быў перакласьці ўсе на беларускую мову, але потым вырашыў – хай будзе так, як у арыгінале. Праўда, сынтаксыс і яўныя апіскі дзе-нідзе давялося паправіць. (more…)

ФРОНТ, ФРОНТ, ФРОНТ

21.11.2007 20:53

ці Будзе Нам Фэст?

Два апытаньні “Свабоды” за два апошнія тыдні пацьвердзілі думку пра тое, што ў Беларусі праглядаюцца сёньня два суб’екты палітыкі, ад якіх нечага чакаецца, дзьве інтрыгі – Лукашэнка і лідэр БНФ. Першы таму, што ён адзін вызначае ўсё, што робіцца ў краіне. Другі таму, што неўзабаве адбудзецца зьезд БНФ, і абодва намесьнікі старшыні Фронту актыўна рэклямуюць сябе як прэтэндэнтаў на лідэра БНФ, тады як сам старшыня маўчыць. Такая тактыка, безумоўна, прыцягвае ўвагу да арганізацыі, нават калі б яна зусім нічога ня значыла ў жыцьці краіны. Між іншым, гэта сьведчыць і пра тое, што нічога больш значнага ў беларускім унутрыпалітычным жыцьці не адбываецца. (more…)