Архіў за November, 2007

Дзеля чаго ў Беларусі створана “Белая Русь”?

29.11.2007 12:41

Зьміцер Бандарэнка, праваабаронца:
“ДАКЛАДНАГА ПЛЯНУ ПАКУЛЬ НЯМА”
Перамены ў грамадзтве непазьбежныя. І гэта адчувае нават сам Лукашэнка. Безумоўна, гэта абумоўлена эканамічнымі праблемамі. Складаецца рэвалюцыйная сытуацыя, калі вярхі ня могуць кіраваць па-старому. Таму йдзе пошук нейкіх варыянтаў. У адрозьненьне ад РФ, дзе “Единая Россия” – правераны шлях, тут ідзе пошук. Але Лукашэнка баіцца ствараць партыю ўлады. Таму нешта робіцца, але ніхто ня можа зразумець, зь якой мэтай. Лукашэнка прызвычаіўся кіраваць самастойна, а тут трэба рабіць нейкі перадзел улады, перадачу функцыяў, а гэтага вельмі ня хочацца. Пад ціскам абставінаў ён вымушаны ісьці на нейкія зьмены. Але дакладнага пляну пакуль няма. (more…)

ДЫЯЛЁГ ОПТАМ І ЎРАЗДРОБ

29.11.2007 12:38

Кіраўніцтва РБ не жадае кампрамісу

На мінулым тыдні зноў выйшла на першы плян тэма перамоваў, як вонкавых, так і ўнутраных. У Менску адбыўся міжнародны форум, дзе гаворка вялася пра неабходнасьць дыялёгу паміж Рэспублікай Беларусь і Эўразьвязам. А ў прэзыдэнцкай адміністрацыі прайшла сустрэча галоўнага ідэоляга Алега Праляскоўскага з “забароненымі” музыкамі.

Дамаўляцца ў нашых умовах няпроста. Але, у кожным выпадку, гэта лепш, чым ваяваць. Аднак, каб не паўтараць старых памылак, варта засвоіць некаторыя ўрокі мінулага. (more…)

НЕ СТРАЛЯЙЦЕ Ў ПІЯНІСТА

29.11.2007 12:35

Культура ня можа адседжвацца ў апазыцыі

Галоўнай тэмай абмеркаваньня ў беларускім інтэрнэце і шырэй – у “незалежным грамадзтве” – на мінулым тыдні стаў паход вядомых рок-музыкаў у адміністрацыю прэзыдэнта і сустрэча Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Аляксандра Кулінковіча, Піта Паўлава і Алега Хаменкі з кіраўніком ідэалягічнага ўпраўленьня гэтай адміністрацыі Алегам Праляскоўскім. Музыкі высьвятлялі, чаму яны ў Беларусі забароненыя, чаму ня могуць даваць свае канцэрты і навошта створаны “чорныя сьпісы”, куды ўнесены яны і многія іхнія калегі. Праляскоўскі прызнаў існаваньне “чорных сьпісаў”, паабяцаў усе перашкоды спыніць і папрасіў ня граць на палітычных акцыях.

І тут пачалося… (more…)

ПРЫВЫЧКА БЫЦЬ ВЕШАНЫМ

29.11.2007 12:32

Фэльетон

Прачытаў я неяк у часопісе падборку вершаў маладых паэтаў. І – “не глянуліся” яны мне. Неяк усё дробненька, абыякенька. А хацелася б, каб маладая асоба лезла з матыкай на сонца. Буры і націску.

Патэлефанаваў знаёмай аматарцы паэзіі й выказаў свае абурэньні. “Ты ня маеш рацыі, — пачуў. – Пачытай яшчэ раз і возьмеш свае словы назад”. (more…)

ТРЭЦЯЯ СУСЬВЕТНАЯ ВАЙНА

29.11.2007 12:27

альбо Яшчэ раз пра “Маральны кодэкс будаўнікоў камунізму”

Якія галоўныя рысы сучаснага беларуса? Што адрозьнівае беларуса ад прадстаўнікоў іншых нацыяў? На гэтыя пытаньні на старонках “7 дней” адказвае дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсар Георгі Явелькін: (more…)

ПРА ВЯДЗЬМАРКУ І КАЗАЧНЫХ КАВАЛЁЎ

29.11.2007 12:22

альбо Навошта нам “буйное рагатае быдла”?

Памятаеце, нядаўна ў нашай газэце мы друкавалі лёзунг “Дайце нам дэбатаў!”. Меліся на ўвазе дэбаты паміж прэтэндэнтамі на пасаду старшыні Беларускага народнага фронту. Дык во – далі! На Радыё Свабода ў ранішніх праграмах былі наладжаныя спрэчкі паміж Вінцуком Вячоркам, Віктарам Івашкевічам ды Алесем Міхалевічам. (more…)

МІТЫНГ, ЯКОГА НЕ БЫЛО

22.11.2007 14:19

16 лістапада ў Беларусі прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязьняў. У некалькіх мясьцінах Менску маладыя людзі стаялі на вуліцах і ў пераходах, трымаючы ў руках партрэты Дашкевіча, Казуліна, Клімава, Фінькевіча, якія адбываюць розныя тэрміны пакараньня за свае погляды. Ніхто зь нешматлікіх удзельнікаў акцыі гэтым разам ня быў затрыманы міліцыяй. (more…)

ШТО Б ВЫ ЗРАБІЛІ СЁНЬНЯ НА МЕСЦЫ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ?

22.11.2007 14:16

Алесь Міхалевіч, палітык:
“АРГАНІЗОЎВАЎ БЫ ЖЫЦЬЦЁ ДЛЯ СЯБЕ”
Трэба ўдзельнічаць у працы розных грамадзкіх арганізацыяў. У тым ліку, незарэгістраваных – такіх, як “Малады фронт” ці “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў”.  Альбо ў палітычных партыях – такіх, як БНФ, ці ў “Руху за Свабоду”. Трэба дзейнічаць. Напрыклад, выдаваць сваю мясцовую газэту і распаўсюджваць яе. Праводзіць розныя культурніцкія імпрэзы. Праводзіць выставы, канцэрты, бардаўскія “кватэрнікі”. Арганізоўваць жыцьцё для сябе – нармальнае, незалежнае ад улады. (more…)