Архіў за October, 2007

ВЯДРО ВАДЫ

11.10.2007 14:46

Часам сярод навінаў, якія здаюцца такімі важнымі – які прызначаны новы міністар, які курс даляра, колькі каштавалі на аўкцыёне майткі Брытні Сьпірс, — цяжка высачыць паведамленьне аб падзеі, якая сапраўды зьменіць жыцьцё большасьці людзей. Даўнавата ўжо, год ці болей таму, прамільгнуў кароценькі аповед пра выпрабаваньне ў Японіі новага аўтамабіля з вадародным рухавіком. Самаход гэты праехаў 100 кілямэтраў зь сярэдняй хуткасьцю 150 км/г, скарыстаўшы як паліва вядро вады. (more…)

УРАЧЭБНЫЯ ТАЙНЫ

11.10.2007 14:42

АЛЬБО “БЕЛАРУСЫ” Ў ІРВАНЫХ ДЖЫНСАХ

Агляд друку

Віктар Чыкін у газэце “7 дней” камэнтуе апошнія рашэньні Менгарвыканкама аб перайменаваньні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча. Ягоны камэнтар нагадвае звычайны данос. (more…)

ТРЭБА ЕХАЦЬ У ЛЫНТУПЫ

11.10.2007 14:21

або Не падавайце аджыкі да вінаграду

Агляд радыё

На Радыё Свабода ў перадачы “Вольная студыя” паэт Дранько-Майсюк сказаў з гонарам прыблізна так: “Раней я пісаў сам для сябе. А цяпер я ведаю, што ў мяне ёсьць мае чытачы, якія чакаюць менавіта маіх вершаў і для іх я пішу”. Гэтаксама можа пахваліцца і Радыё Свабода – зь яго праграм выразна відаць, што радыё мае сваіх слухачоў і для іх працуе. (more…)

НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА

11.10.2007 14:16

Разьвітаньне зь Яўгенам Будзінасам

4-га кастрычніка ня стала Яўгена Будзінаса – пісьменьніка, выдаўца, стваральніка знакамітага музэя “Дудуткі” ў вёсцы Дудзічы Пухавіцкага раёну. (more…)

КАНЕЦ ЗАСТОЮ?

4.10.2007 10:55

У Беларусі зьявіліся прыкметы рэформаў

Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачаньні гаворка вядзецца пра нежаданьне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і разьвіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “сьвятарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сыстэма льготаў, што пакрывала сабою палову насельніцтва краіны, рэарганізуецца ў сыстэму адраснай падтрымкі. Дзяржаўныя чыноўнікі загаварылі пра дыскрымінацыю роднай мовы… (more…)

АДАМОВІЧАЎ ВЕРАСЕНЬ

4.10.2007 10:47

У мінулым нумары, у нататцы “Алесь Адамовіч з намі” прайшла прыкрая памылка. У матэрыяле было напісана, што гэта мясцовае начальства запрасіла пісьменьнікаў у Глушу, дзе пахаваны Адамовіч, аплаціла транспартныя выдаткі й вячэру ў гонар гасьцей. Атрымаўшы такую інфармацыю, мы ёй паверылі, бо вельмі ж хочацца верыць, што і ў “вэртыкалі” працуюць нармальныя сумленныя людзі. Але насамрэч паездку арганізаваў беларускі ПЭН-цэнтар (ён уваходзіць у міжнароднае пісьменьніцкае аб’яднаньне пэн-клюбаў), аўтобус даў фонд “дзеці Чарнобыля”, заплаціў за вячэру таксама ПЭН-цэнтар. Дзякуй і на тым, што хоць не чынілі перашкодаў арганізатарам.

Са свайго боку мы прыносім прабачэньні за памылку й прапануем увазе чытача яшчэ адну нататку, прысьвечаную памяці выдатнага беларускага публіцыста. (more…)

Ці сьведчыць зьмякчэньне тону афіцыйных тэлеканалаў пра зьмякчэньне рэжыму?

4.10.2007 10:41

Аляксандр Класкоўскі, аналітык:
“ЯШЧЭ НЯ ВЕЧАР”
Я думаю, што пра асаблівую лагоднасьць пакуль што казаць дачасна. Разам з тым, сапраўды, на пабытовым узроўні адчуваецца нейкае зьмякчэньне. Дзяржаўныя мэдыі, асабліва электронныя, навучыліся працаваць больш тонка. Яны ствараюць крытычную масу піяру падчас нейкіх важных палітычных кампаніяў, а ў астатні час трошкі саслабляюць гэтае напружаньне й даюць гледачу больш бяздумнай жвачкі, каб сьвядомасьць шараговага выбарца драмала. То бок, робяцца кропкавыя ўпырскваньні патрэбных ударных дозаў падчас выбарчых кампаніяў. У гэтым сэнсе яшчэ ня вечар, так бы мовіць. Яшчэ будуць запатрабаваныя й старыя прыёмы, і старыя “асы”. Разам з тым, пэўная эвалюцыя ў асэнсаваньні рэальнасьці назіраецца і ў кіроўных вярхах. Ня тое, што яны блізка да сэрца прынялі ідэалы дэмакратыі, плюралізму й гэтак далей. Аднак, Расея націскае. І ў гэтых умовах трэба думаць, хаця б, як імітаваць пэўныя зрухі, хаця б мікраскапічныя. Дарэчы, раней таксама былі выпадкі, калі каго-кольвек запрашалі на БТ – з палітолягаў, эканамістаў, палітыкаў нават. Калі падводзіць рысу, дык, па-першае, сталі працаваць танчэй. Ударныя дозы даюць толькі ў адказныя пэрыяды. Другі момант – гэта гульня з Захадам ды імітацыя адлігі. (more…)

ТАКІЯ РОЗНЫЯ ВЫБАРЫ

4.10.2007 10:34

Тры сьветы – тры лады жыцьця

На гэтым тыдні з розных прычынаў у цэнтры ўвагі СМІ апынуліся найвышэйшыя заканадаўчыя органы трох краінаў – Украіны, Расеі й Беларусі. Перафразуючы савецкіх палітычных аглядальнікаў, можна сказаць: тры сьветы – тры лады жыцьця. (more…)