Апытаньне тыдня
Рыгор Сітніца, мастак:
“КАЛІ ПРЫПЯЧЭ, ТАДЫ САЛІДАРНАСЬЦЬ ЗЬЯВІЦЦА”
Апірышча для фармаваньня беларускай “Салідарнасьці” можа ўзьнікнуць толькі ў пэўнай сытуацыі. Групаў, цалкам выразных і сфармаваных, у нас, на вялікі жаль, няма. Яны ў нас вельмі размытыя. Ці то сялянства, ці то рабочыя, ці то інтэлігенцыя. На жаль, не сфармаваная сярэдняя кляса. І тыя, каго ў нас называюць прадпрымальнікамі, гэта збольшага людзі, якія змагаюцца за сваё выжываньне. А тыя, каго б мы маглі сапраўды назваць прадпрымальнікамі, гэта людзі сыстэмы, якія дбаюць не пра салідарнасьць, а пра свае асабістыя інтарэсы. Але ж, і пры такой безнадзейнай, здавалася б, сытуацыі, мы ведаем на прыкладзе 1991 году, як за адзін дзень могуць быць сфармаваныя і стачкамы, і неверагодна адкуль возьмецца актыўнасьць абсалютна аморфных да таго людзей. Так што пры пэўнай сытуацыі гэта імгненна ўзьнікне як бы само сабой. Гэта, як прысак пад попелам. Нібыта няма. А дакраніся і адчуеш. У грамадзтве таксама гэта глыбока, але яно жывое. Калі прыпячэ, тады і зьявіцца. Пакуль не прыпякло. (more…)