Архіў за October, 2007

Што, на вашу думку, сказаў бы Якуб Колас пра сёньняшнюю Беларусь?

25.10.2007 18:25

Генадзь Бураўкін, паэт:
“ЯГО СЭРЦА НЯ ВЫТРЫМАЛА Б”
Якуб Колас – геній. А гаварыць за генія нават генію не дазваляецца.А па-другое, Колас жыў у настолькі іншы час – і па атмасфэры ў грамадзтве, і па народу, што мне цяжка меркаваць. Я зараз, думаючы над адказам, успамінаю апошнія дні Канстанціна Міхайлавіча, апошні яго вельмі сур’ёзны крок, які, на жаль, мне здаецца, народ наш да гэтага часу не зразумеў. Я маю на ўвазе тое, што перад сваёй сьмерцю ён аднёс пісьмо ў ЦК КПБ аб становішчы зь беларускай мовай. Ня ведаю, ці напісаў бы Якуб Колас у наш час яшчэ адно пісьмо, але тое, што ў душы яго была б гаркота ад таго, што робіцца зь яго роднай мовай, якой ён служыў, зь якой увайшоў у сусьветную літаратуру, на якой напісаў свае геніяльныя творы… Я думаю, сэрца яго ня вытрымала б. (more…)

КОЛАС І КУРАПАТЫ

25.10.2007 18:18

У апошні дзень свайго жыцьця народны паэт наведаў месца масавых расстрэлаў

Гэта адбылося ў жніўні 1956 году. А сёлета 3 лістапада Коласу споўніцца 125.

Некаторыя ўдзельнікі нашага юбілейнага апытаньня зьвярнулі ўвагу на тое, што ляўрэат сталінскай прэміі Якуб Колас, якому ўлада падарыла асабняк у цэнтры Менску й пэрсанальны аўтамабіль, цалкам прыняў правілы гульні, зьмірыўся зь імі й толькі прыслугоўваў таталітарнаму рэжыму. А гэта значыць, што, маўляў, і сёньня, калі ўявіць сабе жывога Коласа, ён бы падтрымаў цяперашні рэжым, у тым ліку і яго антыбеларускую моўную палітыку. Ці так гэта? (more…)

ЗАДАЧА З ТРУБАМІ

25.10.2007 18:11

Каб нешта з газаправоду атрымаць, трэба яго напоўніць

«Расея можа вярнуцца да пытаньня будаўніцтва другой ніткі газаправоду “Ямал-Эўропа”, - заявіў кіраўнік ураду Расеі Віктар Зубкоў у Менску на пасяджэньні так званага саюзнага Савету міністраў Беларусі й Расеі. Некаторыя журналісты пасьпяшаліся назваць гэтую заяву “сэнсацыяй”. Але з высновамі, як заўсёды, варта пачакаць.

Нагадаем, што прапанову пабудаваць другую нітку перад гэтым вылучыў Аляксандар Лукашэнка. У абмен ён паабяцаў Газпрому магчымасьць бясплатнага, цягам двух гадоў, перапампоўваньня газу праз тэрыторыю Беларусі. (more…)

ЛІХТАРЫК У ЦЕМРЫ

25.10.2007 18:05

Фэльетон

Перачытваю паляка Яраслава Івашкевіча. Шчасьлівы чалавек – цалкам рэалізаваў свой талент, і як паэт, і як празаік, драматург, эсэіст, мэмуарыст…

Ці ж мелі такую магчымасьць яго сучасьнікі Купала ды Колас? Дзівіцца варта не таму, што мы ня маем у літаратуры постацяў, роўных таму ж Івашкевічу, дзіва бярэ ад таго, што мы ўвогуле штось маем. Нягледзячы ні на што. Ня дзякуючы – а нягледзячы, насуперак. Якая яшчэ літаратура стваралася ў такіх акалічнасьцях? І здолела выжыць? (more…)

ВАРЫКОЗ І ПСЫХОЗ

25.10.2007 17:59

АЛЬБО “Я Б МАРЫЎ ПАСЯЛІЦЦЦА Ў БЕЛАРУСІ”

“Эўрапейскі марш” ужо пачынае пакрысе забывацца як арганізатарамі, так і самімі ўдзельнікамі. Але забыцца на яго чытачу не дае нястомны Віктар Чыкін у газэце “7 дней”.

“Оппозиционная гора родила даже не мышь, а какого-то недоношенного таракана. Минчане и гости столицы убедились в том, что король до бесстыдства голый. Действительно, ни одна из целей, которых пытались достичь спадар Милинкевич сотоварищи, достигнута не была.

Хотели показать свою силу — показали слабость. Хотели продемонстрировать миру стремление белорусского народа вступить в Евросоюз — продемонстрировали нечто противоположное.

Для двухмиллионной столицы минчан, пожелавших маршировать, оказалось неприлично мало. (…)Иными словами, можно считать, что марша вообще не было. Люди хоть и бродили по проспекту, но, с точки зрения науки, этот факт ничего об общественном настроении не говорит. Если же из числа участников вычесть иногородних, случайных зевак, сотрудников милиции в штатском и дипломатов стран Евросоюза, то провал оппозиции вполне сопоставим со случившимся накануне провалом нашей футбольной сборной в игре с командой Люксембурга”.

(more…)

НЕ ЗА МАРАМІ, НЕ ЗА ГАРАМІ

25.10.2007 17:49

Альбо Катастрофа з удзелам верталёта

У суседняй Польшчы адбыліся парлямэнцкія выбары. Усе радыёстанцыі пра гэта спраўна паведамлялі. Усьлед за фактам пайшла аналітыка. І чамусьці, як згаварыўшыся, усе радыёжурналісты задавалі палітыкам ды палітолягам толькі адно пытаньне – як зьменяцца паводзіны новага польскага ўраду адносна афіцыйнай Беларусі й дэмакратычнай апазыцыі? Адказы былі таксама дружныя й ляканічныя – ніяк. А я б задаў іншае пытаньне й задумаўся над іншым фэномэнам. Не за морамі й не за горамі, а ў суседняй краіне жылі-былі сабе грамадзяне. Выбралі яны ўладу, але не спадабалася ім, як тая ўлада пачала кіраваць. Тады зладзілі яны новыя выбары й выбралі сабе новую ўладу. А чаму мы, беларусы, так ня можам? Каб у гэтую казку паверыць, яе трэба часьцей і больш падрабязна расказваць.

Моўная заўвага. 16 кастрычніка на Радыё Рацыя Ігнат Субач рабіў анонс навінаў і закруціў такую вось фразу: “У Гомелі адбылася авіякатастрофа з удзелам верталёта”. Жыцьцё нашае і так складанае. Давайце будзем гаварыць пра яго прасьцей. Будзе больш зразумела.

Сяржук Вітушка

СОК З МАЛАКОМ

18.10.2007 12:43

Эканоміка Беларусі вяртаецца ў 1990-ы год

Наша газэта ў №87 пісала пра пагрозу дэфіцыту малака і яго прычыны. Ён узьнік, у прыватнасьці, з-за таго, што калгасы масавым парадкам прадаюць малако ў Расею, дзе яно каштуе даражэй. Дэфіцыт некаторых малочных прадуктаў стаўся рэальнасьцю. Але сапраўдная яго прычына не ў Расеі (дзе цэны на ўсе прадукты імкліва растуць), а ў рэцыдывах камандава-адміністрацыйнай гаспадаркі савецкага часу. У працяг тэмы друкуем артыкул нашага аглядальніка.

Як паведаміў Аляксандар Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў, даяркі ў Беларусі нібыта зарабляюць па 700-800 даляраў. Пакінем у баку сьмешнае пытаньне пра тое, ці адпавядае гэтая інфармацыя сапраўднасьці. У кожным выпадку, такое было б магчыма толькі пры выдатных надоях. А значыць, дэфіцыт малака Беларусі, здавалася б, не павінен пагражаць. (more…)

Якія вуліцы вы перайменавалі б у вашым горадзе найперш і чаму?

18.10.2007 12:37

Захар Шыбека, гісторык:
“ТРЭБА АДКІНУЦЬ НАЗВЫ, ЯКІЯ ЎСЛАЎЛЯЮЦЬ КАТАЎ”
Найперш я б пайшоў далей тым шляхам, які распачаў наш прэзыдэнт і перайменаваў бы вуліцу ў нашай сталіцы, якая зараз называецца праспэкт Незалежнасьці. Назваў бы яе Новы Горад. Таму што гэтая назва паходзіць этымалягічна ад месца, якое называлася Новым горадам. Тады б канчаткова была б зьнятая гэтая ідэалягічная падкладка назвы праспэкта. Наша бяда ў тым, што назвы вуліц спрэс маюць ідэалягічны сэнс. Ну, і, натуральна, перайменаваў бы ўсе гэтыя “камуністычныя”. Можа, пакінуў бы адзін дом на вуліцы Камуністычнай. Каб людзі ў будучыні ведалі, як вуліцы называлі раней. Трэба таксама адкінуць усе назвы, якія ўслаўляюць катаў беларускага народа. Бальшавіцкіх кіраўнікоў, якія наладжвалі рэпрэсіі. (more…)