Ці верагодна, што Беларусь будзе ўцягнута ў ядзерны канфлікт?
20.09.2007 18:33Уладзімер Мацкевіч, палітоляг:
“ЗАСТАЕЦЦА МАГЧЫМАСЬЦЬ ПРАВАКАЦЫЯЎ”
Я думаю, што за апошнія дваццаць гадоў верагоднасьць ядзернага канфлікту ў сьвеце значна зьменшылася. Асабліва з распадам Саюзу. Затое павялічылася магчымасьць лякальных ядзерных… ня войнаў, а правакацыяў, выбухаў. На жаль, вытворчасьць ядзернай бомбы ў ХХІ-м стагодзьдзі не падаецца такой складанай, якой яна была ў сярэдзіне ХХ-га, калі гэта было навуковым подзьвігам. Зараз гэта ўжо праца, якая патрабуе толькі наяўнасьці пэўных рэсурсаў. І таму шмат краінаў займелі ўжо ядзерную зброю. І гэта павялічвае небясьпеку лякальных ваенных дзеяньняў, у якіх можа быць выкарыстаная ядзерная зброя. (more…)
