АЛЬБО НАВОШТА RTVI ЎЗЯЛОСЯ ЗА “ЯЙКАКВАДРАТЫ”?
Пра гісторыю зь “яйкаквадратамі” за апошні час паведамілі, бадай, усе СМІ, якія маюць дачыненьне да Беларусі – залежныя й незалежныя. Але для нашых чытачоў нагадаю ў скароце сутнасьць справы. У 1992-м годзе ў Менску адбылася мастацкая выстава, на якой упершыню быў прадстаўлены праект пад назвай “Яйкаквадраты”. Аўтары ідэі – вядомы беларускі паэт Алесь Разанаў (многія калі не чыталі, дык чулі пра ягоныя вершы-квантэмы) і мастак Віктар Маркавец. Як тады тлумачыў Разанаў, папярэднікамі графічных работ у рамках праекту можна лічыць “супрэматычныя квадраты” Казіміра Малевіча, знакамітага мастака-авангардыста, які доўгі час жыў у Віцебску. Але разам з тым, на думку паэта, гэты вобраз – белае яйка на чырвоным фоне альбо наадварот, чырвонае на белым – адпавядае нацыянальным традыцыям беларусаў, іх “духоўнаму космасу”. (more…)