Архіў за July, 2007

Не забі!

12.07.2007 17:14

альбо Ці ведае ваша мама?..

4 ліпеня на Радыё Рацыя спадар Будкін рабіў рэпартаж пра сьвяткаваньне Дня незалежнасьці. Уключыў гукавую цытату – прэзыдэнт “правазглашаў” тост “за незавісімасьць”. Потым быў камэнтар: маўляў, тост вельмі добры і пад ім падпішацца кожны беларус, але ці ў той дзень сьвяткуем? (more…)

“ХАЙ ЖА ВАМ ТАК НЕ ЗДАЕЦЦА”

12.07.2007 17:12

На “Славянскім базары” танчаць усе

Музычны фэстываль “Славянскі базар” у Віцебску сёлета набыў яшчэ большую папулярнасьць – дзякуючы інтэрнэту. Як вядома, у адкрыцьці “базару” прымаў удзел Аляксандар Лукашэнка. У нейкі момант украінскі сьпявак Андрэй Данілка, больш вядомы пад сцэнічным псэўданімам Верка Сярдзючка, пранік са сцэны ва ўрадавую лёжу й прымусіў кіраўніка дзяржавы пусьціцца разам зь ім у скокі. (more…)

БОЛЬШ “СТАБІЛЬНАСЬЦІ” – БОЛЬШ КАРУПЦЫІ

12.07.2007 17:05

Сусьветны банк апублікаваў даклад пра эфэктыўнасьць дзяржаўнага кіраваньня ў сьвеце ў 1998-2006 гадах. Паводле дасьледаваньня, якое праводзілася ў 212 краінах, Беларусь апынулася ў ліку тых, дзе якасьць кіраваньня пагоршылася ў цэлым шэрагу найважнейшых паказчыкаў. У якасьці нэгатыўных прыкладаў, акрамя Беларусі, у дакладзе называюцца таксама Зімбабвэ, Кот-д’Івуар, Вэнэсуэла. А ў якасьці прыкладу вельмі хуткіх пазытыўных зьменаў – Україна (асабліва пасьля 2002 году), Кенія і Лібэрыя. А такія краіны, як Коста-Рыка, Ургувай, Славенія, Чэхія, Латвія, Літва апярэджваюць паводле сваіх паказчыкаў такія прамыслова разьвітыя краіны як Грэцыя й Італія. (more…)

ЯНКА КУПАЛА

5.07.2007 19:32

Нараджэньне і сьмерць паэта

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны — грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лявэляс? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька… Ніякі. (more…)

Бязвыбарная сытуацыя

5.07.2007 15:41

Ярмошына прадбачыць выбары ў адзін тур

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла, што чарговыя выбары ў палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адбудуцца, хутчэй за ўсё, 12 кастрычніка 2008 году. Пакуль няма ніякіх падставаў лічыць, што яны будуць чымсьці істотна адрозьнівацца ад папярэдніх. (more…)

Ода праколатаму языку

5.07.2007 15:39

Некалькі сядзеньняў у новых гарадзкіх аўтобусах разьмешчаны адно насупраць аднаго – і я меў магчымасьць досыць доўгі час назіраць за адной юнай асобай. Дзяўчына мела ў брывах, у вушах, у носе бліскучыя колцы – дарэчы, як іх называць? “Завушніцы”, а калі ў пупе? Адно колца з брунатным шарыкам, як радзімкай, было ў ніжняй губе. Прыгажуня бавілася сваімі цацкамі, то смактала сваю радзімку, то выпускала з ружовага роціка. А потым дастала люстэрка й пацешылася сваім языком, на якім красавалася таксама “заязычніца”. (more…)

НЯ ВЕРУ!

5.07.2007 15:36

АЛЬБО  “ЧИСТО ПО-РУССКИ”

На мінулым тыдні на розных станцыях прагучала некалькі сюжэтаў – нібыта на розныя тэмы, але насамрэч усе пра адно. На Эўрарадыё Аляксандра Чалей распавядала пра адзінае тэставаньне. Некалькі чалавек здалі беларускую мову на сто балаў. Журналістка расшукала дзьвюх дзяўчат з тых, што здалі на сто, і ўзяла ў іх інтэрвію. А гаварылі тыя дзяўчаткі… па-расейску. (more…)

ПАМОЧНІК ЛЕВІТА

5.07.2007 15:34

Да 120-годзьдзя Марка Шагала

Сёньня гэта падаецца дзіўным, але ўсяго дваццаць гадоў таму, напярэдадні стогадовага юбілею Марка Шагала, з Энцыкляпэдыі беларускай літаратуры й мастацтва быў выкінуты прысьвечаны яму артыкул. Гэта цяпер у Віцебску ёсьць дом-музэй Шагала, стаіць помнік мастаку. Тады, у 80-я гады, партыйнае кіраўніцтва забараняла згадваць ягонае ймя. Асабліва шчыраваў у барацьбе з Шагалам і прыхільнікамі ягонага таленту тагачасны кіраўнік Віцебскага абкама КПБ Грыгор’еў (ягоная кар’ера працягвалася і пасьля крушэньня камунізму — да нядаўняга часу ён займаў пасаду пасла Беларусі ў Маскве). Была нават запушчаная вэрсія, — днямі да яе зноў вярнулася былая партыйная газэта “Звязда” — быццам Шагал нарадзіўся ў мястэчку Лёзна, а ня ў Віцебску, у габрэйскім раёне Пескаватык. Відаць, ня ўпісвалася гэтая дэталь ў імідж савецкага абласнога цэнтру. (more…)