Архіў за July, 2007

Тайна шасьці мільёнаў

28.07.2007 14:34

Калі ўзьнікла сучасная беларуская нацыя?

Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы. Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высьветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам – у  тым сэнсе, у якім ужываем гэтую назву мы – як самавызначэньне сябе й сваёй супольнасьці, на якое адгукаюцца ня толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсьвядомленае. Гэта мусіць быць гістарычны выпадак, які стаў азарэньнем і адкрыцьцём, а ў выніку – прэцэдэнтам, які “зачапіўся” ў пэўным коле і пачаў пашырацца на іншыя асяродкі. (more…)

Ці ўмеюць беларусы адпачываць?

28.07.2007 14:29

Валянцін Акудовіч, філёзаф:
“ЯНЫ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЮЦЬ ГЭТАМУ ВУЧЫЦЦА”

Я гатовы адказаць катэгарычна – не. Яны толькі пачынаюць гэтаму вучыцца. Але ў традыцыях беларусаў адпачынку, як такога, не было. У традыцыйнай культуры, прынамсі. Беларусы альбо працуюць, альбо п’юць гарэлку. Але каб на цьвярозую галаву забаўляцца… ім гэта да галавы не прыходзіць. І таму яны ніводнай гульні, акрамя хованак, і не прыдумалі. Ці то ад ворагаў, ці то ад саміх сябе. (more…)

ТРУНА З КАНДЫЦЫЯНЭРАМ

28.07.2007 14:27

АЛЬБО ПА КІМ ПЛАЧУЦЬ НАВІНКІ
Найбольш вартыя ўвагі матэрыялы, як мне падалося, на мінулым тыдні надрукаваныя ў газэце “Рэспубліка”. (more…)

Беларуская рулетка

28.07.2007 14:25

Ці ператворыцца Менск у Лас-Вэгас?

Рашэньне расейскіх уладаў вынесьці да 2009 году ўсе казіно з буйных гарадоў у чатыры аддаленыя зоны зь цікавасьцю было сустрэтае ў Беларусі. Пэўныя колы ў нашым кіраўніцтве і бізнэсе адразу пабачылі для сябе выдатныя магчымасьці. (more…)

Ці можа ў Беларусі паўтарыцца 1937 год?

12.07.2007 17:37

Мікола Статкевіч, старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”:
“НЯ ХОПІЦЬ РЭСУРСАЎ”
Не. Не хапае ні рэсурсаў, ні тэрыторыі, ні зброі, ні насельніцтва, ні Сібіры. Зьесьці б ён зьеў, ды хто ж яму дасьць. Рэсурсы – гэта калі краіна можа калючым дротам абнесьці сябе й спакойна йснаваць аўтаномна. А ў нас адкрытая эканоміка. Нас, калі калючым дротам абнесьці, дык на адной бульбе сядзець будзем. А зімой мерзнуць. У нас жа ня Куба, у нас холадна. Нам трэба нафту купляць, газ купляць. І таму ў нас такі варыянт немагчымы. Толькі калі ў садружнасьці з Расеяй. У нас рэпрэсіі кропкавыя, выбарачныя. Улічваючы, што беларусы – нацыя запалоханых індывідуалістаў, улады б’юць па штабах, па галовах, па правадырах. І па-сутнасьці, сядзіць некалькі чалавек, а напалоханых шмат мільёнаў. (more…)

1937 год

12.07.2007 17:26

Ці ён быў ці яшчэ будзе?

Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе… 70-годзьдзе чаго? Сталінскае дыктатуры? Але Сталін дасягнуў найвышэйшай улады яшчэ на пачатку 1930-х, раней за Гітлера. Семдзесят гадоў ад славутага травеньскага працэсу “чырвоных камандармаў” — Тухачэўскага, Убарэвіча, Якіра?…Усіх іх расстралялі адразу пасьля “суду” як нямецкіх шпіёнаў, здраднікаў сацыялістычнай радзімы. Але гэта быў усяго толькі эпізод. (more…)

ДЗЬВЕ ЭКАНОМІКІ

12.07.2007 17:17

Нашто нам два мільярды рублёў?

На пачатку лета афіцыйныя асобы зрабілі шэраг супярэчлівых заяваў датычна стану беларускай эканомікі. Чыноўнікі адначасова спрабавалі супакоіць насельніцтва і разжаліць расейскае кіраўніцтва. (more…)

Вершнікі

12.07.2007 17:16
Цок-цок, цок-цок…
Сяржук Сокалаў-Воюш

Ня кожнаму пад сілу асядлаць каня. Аднак ці ж гэта такая рэдкасьць – вершнікі на конях? Вось зацугляць свой час, узьбіцца на гэту наравістую жывёлу і не зваліцца, утрымацца – ото штука! (more…)