Архіў за June, 2007

Як правільна адзначаць Купальле?

14.06.2007 21:27

Алесь Пушкін, мастак:
“ТРЭБА БЫЦЬ ЦЬВЯРОЗЫМ І НЕАГРЭСІЎНЫМ”
Сам я, уважаючы на традыцыі нашай мясцовасьці, сьвяткую яго ў ноч з 6-га на 7-га ліпеня. Паколькі ў нас спрадвеку гэта было, дык і ня трэба гэтага рушыць. Я зь дзяцінства памятаю вогнішча, як бульбу пяклі, як гукалі й танчылі. Купальле трэба адзначаць цьвярозым, неагрэсіўным. Чакаць каханьня. Мэта Купальскага сьвята – каб было больш дзяцей. Каб нашы абшары поўніліся дзецьмі. І спрадвеку ў гэтую ноч дазвалялася мужчыну й жанчыне вольнае каханьне. (more…)

Як мы адрадзілі Купальле

14.06.2007 21:24

Досьвед талакоўца

Купальле – гэта добра… От, помню, калісь зьбярэмся, паедзем дзе на прыроду, запалім вогнішча і пяём, пяём праз усю ноч…
А калі сур’ёзна, дык сёньня я трохі скептычна паглядаю на спробы “адрадзіць” Купальле. Мой пэсымізм выкліканы практычным досьведам. (more…)

НЯВЫВУЧАНЫ ПАРАГРАФ

14.06.2007 21:21

Як улады РБ самі сябе абдурылі

30 траўня ў Жэнэве пачала работу Міжнародная канфэрэнцыя працы. Больш як 3000 прадстаўнікоў урадаў, наёмных работнікаў і працадаўцаў з 180 краінаў сьвету ўдзельнічаюць у гэтай канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Да 15 чэрвеня дэлегаты павінны абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя з забесьпячэньнем годных умоваў працы, праблемы прымусовай працы, дзіцячай працы ў сельскай гаспадарцы, забесьпячэньня роўных правоў на рабоце і ўстойлівага разьвіцьця прадпрыемстваў. Чарговым разам на канфэрэнцыі адной з найбольш уплывовых міжнародных арганізацыяў абмяркоўваецца і пытаньне Беларусі. Размова ідзе пра парушэньне правоў прафсаюзаў. (more…)

РЭАЛЬНАЕ ШОЎ

14.06.2007 21:07

Думкі з-пад лопуху

Пазнаёміўся я неяк у Польшчы з адным ксяндзом. Набліжаўся ягоны 90-гадовы юбілей, і я, каб зрабіць яму штось прыемнае, вырашыў намаляваць яго партрэт. Нягледзячы на ўзрост, чалавек гэты быў рухавы й гаваркі. Вось і размаўлялі на розныя тэмы. Памятаю, ён абураўся, што немцы ў 1933 годзе выбралі Гітлера. Контарагітацыя была слабая – тлумачыў мой суразмоўнік. “А можа, такая была воля Божая?” – запытаўся я. “Głupie pytanie!” – сярдзіта абарваў мяне сьвяты айцец. (more…)

“НЯХАЙ САБЕ КЛЯВЕШЧУЦЬ”

14.06.2007 21:04

АЛЬБО КОМПЛЕКС СТАЛІЧНАГА ЖЫХАРА

У “Советской Белоруссии» журналіст Андрэй Дзяменцьеўскі піша пра такую зьяву, як “заваёва сталіцы правінцыяламі”. (more…)

ЗАПЛЫЎ ПА ГРАМАДЗЯНСТВА

14.06.2007 20:57

Спосаб зарабіць альбо здрада?

Калі шэрагі беларускіх спартоўцаў папаўняюцца “таннай працоўнай сілай” у выглядзе Магамэда Нурудзінава, Бато-Мунко Ванкеева, Хаважы Хацыгава, Вазгена Сафар’янца й іншымі асобамі, якія не патрабуюць ад фэдэрацыі вялікіх выдаткаў, дык у астатніх відах спорту беларусы губляюць найвыдатнейшых атлетаў, выхаванцаў мясцовых школ і вучэльняў. (more…)

Якая галоўная праблема для Беларусі сёньня?

7.06.2007 22:55

Паўлюк Канавальчык, рэдактар зачыненай газэты “Навінкі”:
“РАССЛАБЛЕНАСЬЦЬ”
На мой погляд, у гэты час вялікіх праблем не назіраецца. Бо сьвеціць сонейка, усе расслабленыя. А калі нават праблемы й ёсьць, то іх намагаюцца не заўважаць. Бо шмат у каго на носе адпачынкі, і людзям не да нейкіх праблем. Усе хочуць думаць адно толькі пра прыемнае. Магчыма, гэтая расслабленасьць і ёсьць нашай праблемай. (more…)

Сто гадоў цемнаты

7.06.2007 22:53

Калі б наша пытаньне пра галоўную праблему краіны мы задалі ў суседняй Літве, там, напэўна, найчасьцей называлі б карупцыю. Маючы свабоду слова, тамтэйшыя СМІ проста перапоўненыя карупцыйнымі скандаламі і выконваюць тым самым санітарную функцыю ў грамадзтве. Калі хабарніка “засьвяцілі” на ўсю краіну, яму больш ня тое, што на пасаду, але й на людзі паказвацца не выпадае. У Польшчы або Расеі або Ўкраіне нам назвалі б цэлыя букеты праблем, у кожнай краіне – сваіх. Але чаго б у нашых суседзяў не было дакладна, дык гэта праблем “расслабленасьці”, “лузэрства” й прыніжанасьці, а найперш – праблемы з роднай мовай. У гэтым Беларусь адзіная і самая адметная ў Эўропе. Бо свайго чалавека і сваю мову ня лічаць магчымым прыніжаць ані на Ўсходзе, ані на Захадзе. (more…)