Архіў за May, 2007

АПОШНЯЯ КАШУЛЯ

17.05.2007 17:41

КАЛІ КАРОЛЬ – ГОЛЫ, РАСПРАНАЦЦА ДАВОДЗІЦЦА НАРОДУ

Неверагодна, але факт. Законапраект аб скасаваньні льготаў, які закранае добрую палову жыхароў Беларусі, выклікаў даволі млявую рэакцыю ў грамадзтве. Калі не лічыць марша інвалідаў-вазочнікаў (пра гэта наша газэта пісала ў мінулым нумары) ды некалькіх акцыяў студэнтаў у Менску, пратэстаў амаль не відаць. (more…)

РЭДКАЯ ПТУШКА — ДЭФЛЯЦЫЯ

17.05.2007 17:35

Ці даляціць яна калі-небудзь да Беларусі?

У панядзелак у Беларусі зноў падвысіліся кошты на бэнзын. Амаль на палову пабольшала плата за дзіцячыя садкі. А міласэрнасьць (у сэнсе, утрыманьне ў Доме міласэрнасьці) стала даражэйшай на 20%. Тым часам улады заяўляюць, што цэны ў краіне зьніжаюцца. (more…)

ГОЛАД

17.05.2007 17:32

Голаду, пра які пісалі Зьмітрок Бядуля ды Кнут Гамсун, мне, на шчасьце, не давялося спазнаць. А вось бацька дзяліўся досьведам, якая сьлізкая й нясмачная лебяда. “Дзядзюсь” жа ягоны казаў часам гаротна: “От, здэцца, каб моху туды напхоў!..” (more…)

“ПЕСЬНІ БЛАТАТЫ”

17.05.2007 17:30

АЛЬБО ПОЎНЫ СУВЭРЭНІТЭТ

Дзіўлюся здольнасьці дзяржаўных СМІ знаходзіць сваіх аднадумцаў у цывілізаванай Эўропе. Газета “7 дней” публікуе інтэрвію з рэдактарам францускага выданьня «Bastill-Republique-Nations» П’ерам Ляві. (more…)

“ДАЙ ПАЖАВАЦЬ”

17.05.2007 17:25

АЛЬБО КОННЫ ЗАБЕГ КАНДЫДАТАЎ

Я слухаю многа розных радыёстанцыяў на розных хвалях. Але нідзе ня чуў такога тэхнічнага браку, як на частаце 612 кГц падчас трансьляцыі Эўрарадыё. 11 траўня прагучалі першыя 20 хвілін праграмы і потым “пласьцінку заела” – праграма стала паўтарацца другі раз, яшчэ праз 20 хвілін – трэці… Сябрук на гэта расказаў анэкдот. Сустрэліся два савецкія магнітафоны. Адзін кажа: “Слухай, дастаў японскую касэту – класная рэч!” Другі: “Дай пажаваць”. (more…)

Чаму няма адзінства ў шэрагах нацыянальна-дэмакратычных сілаў?

10.05.2007 17:46

Зьміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97”:
“У КРЫТЫЧНЫЯ МОМАНТЫ ПАРАЗУМЕНЬНЯ БОЛЕЙ”
Адзінства, безумоўна, няма. Але ў крытычныя моманты, перад выбарамі, назіраецца звычайна большая здольнасьць да паразуменьня. Тады ўдаецца аб’яднацца. Зараз  да наступнай выбарчай кампаніі далёка. І таму настаў час пошуку адзінства, час пошуку падыходаў, стратэгіяў і гэтак далей. Але, на маю думку, у сытуацыі з кангрэсам нават стратэгія не распрацоўваецца. На жаль, гэта факт. І адзінства няма, і моцных стратэгіяў ня бачна. І ўсё гэта адбываецца, калі градус у грамадзтве расьце. Як з эканамічных прычынаў, так і з палітычных. Сёньня дэмакратычныя актывісты, у першую чаргу, маладзёвыя, значна мацнейшыя за лідэраў дэмакратычнага руху. (more…)

Як нам з частак сабраць рухавік?

10.05.2007 17:43

Пытаньне адзінства нацыянальных сілаў застаецца адкрытым

Заўважу адразу – апытаньня ў гэтым нумары не атрымалася. Кожны, думаючы пра адзінства, разважаў пра нешта сваё, асобнае або пра даўно загаворанае ў кулюарах суперніцтва лідэраў апазыцыі. Але ж мы пыталіся не пра тое. Вызначэньне “нацыянальна-дэмакратычныя сілы” ўсе палітыкі без разваг аднесьлі да сябе. Хоць і палова зь іх ніяк ня можа быць названая “нацыянал-дэмакратамі”. Пра што ж было наша апытаньне? (more…)

ІНВАЛІДЫ Ў АДМІНІСТРАЦЫІ ПРЭЗЫДЭНТА

10.05.2007 17:41

УЛАДЫ МАЮЦЬ НАМЕР СКАСАВАЦЬ УСЕ ЛЬГОТЫ

5 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы інвалідаў за свае правы, у Менску адбылася незвычайная акцыя пратэсту. Некалькі дзясяткаў чалавек у інвалідных вазках сабраліся на плошчы Бангалор, а адтуль нечакана рушылі праз цэнтар гораду да адміністрацыі прэзыдэнта. Інваліды, апранутыя ў жоўтыя і аранжавыя майкі, адолелі сем кілямэтраў, каб перадаць пэтыцыю кіраўніку дзяржавы. Міліцыя спрабавала перашкодзіць несанкцыянаванай акцыі. Міліцыянты спынялі вазкі, хапалі інвалідаў за рукі. Але ўсё ж тыя дасягнулі мэты. (more…)