Архіў за May, 2007

Ці задаволіў Кангрэс дэмакратычных сілаў чаканьні ўладаў?

31.05.2007 09:46

Аляксандар Мілінкевіч, лідэр руху “За Свабоду”:
“НЯ ДУМАЮ, ШТО ВА ЎЛАДАЎ ВЯЛІКАЯ РАДАСЬЦЬ”
Я ня думаю, што ў іх вялікая радасьць. Таму што няма вялікага расколу, пры якім усе перасварыліся й ня будуць паміж сабой кантактаваць. Мы будзем супрацоўнічаць, хоць ёсьць сур’ёзныя разыходжаньні ў стратэгіі і ў сыстэме каардынацыі кааліцыі. (more…)

Задачы на «мёртвы сэзон»

31.05.2007 09:45

выпрацаваў Кангрэс дэмакратычных сіл

Сымбалічна, што этапны для беларускай апазыцыі Кангрэс дэмакратычных сілаў адбыўся ня перад нейкай палітычнай кампаніяй, а напярэдадні «мёртвага сэзону». Быццам палітыкі й насамрэч сабраліся ўвасабляць сваю «малую канстытуцыю» ды іншыя праграмныя дакумэнты на дачных градах ці на пясках Анталіі. (more…)

“ПАДЦЯЖКІ ІМЯ СЯМАШКІ”

31.05.2007 09:35

Пра бедну басоту

У Беларусі знойдзена найбольш “сацыяльна неабароненая” катэгорыя насельніцтва. Думаеце, гэта пэнсіянэры? Не? Магчыма, гаворка ідзе пра тых, хто працуе ў сельскай гаспадарцы, за мізэрны заробак? Таксама не. Дык хто ж гэтыя пакутнікі? Дырэктары прадпрыемстваў! (more…)

(НЕ)ВЯДОМАСЬЦЬ

31.05.2007 09:32

або Прачытаў – перадай іншаму

Нядаўна мой сямнаццацігадовы сусед паведаміў, што калі мяне не было ў Вільні, выступаў нейкі рок-гурт з Санкт-Пецярбурга, і білеты на канцэрт былі ажно па 200 літаў. “А якая назва?” “Ат, рыбная нейкая!” (more…)

ПАШЛЮЦЬ ЦІ НЕ ПАШЛЮЦЬ?

31.05.2007 09:28

АЛЬБО ПРА ЎМЕНЬНЕ БАЧЫЦЬ СКРОЗЬ СЬЦЕНЫ

Нястомнаму “зрывальніку масак” з апазыцыі, палітычнаму аглядальніку газэты “Рэспубліка” Яўгену Росьцікаву аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зрабілі вялікі прэзэнт у выглядзе вынікаў свайго Кангрэсу. (more…)

Як адным стрэлам уратаваць двух баброў

31.05.2007 09:21

Кангрэс дэмакратычных сілаў, пра які так доўга спрачаліся, нарэшце такі адбыўся. І хоць некаторыя палітыкі заяўлялі, што кангрэс – ня месца для дыскусіяў, што нельга выносіць на публіку пытаньні, папярэдне ня ўхваленыя радай, але эмацыйныя дыскусіі, здаецца, усё ж разгарэліся. Я адчуў гэта пасьля рэпартажаў Радыё Рацыя і Свабода, якія вяліся проста з залі паседжаньняў і фае. (more…)

ІНФАРМАЦЫЙНЫ КРАСВОРД

31.05.2007 09:17

АЛЬБО ПАД ЗЯЛЁНЫМ СЬЦЯГАМ ІСЛАМА

Не пасьпеў я скрытыкаваць канал Euronews за тое, што ён мала ўвагі надае Беларусі, як на пачатку тыдня ў выпуску навінаў на канале зьявіўся сюжэт, прысьвечаны Кангрэсу дэмсіл у Менску. Сюжэт, праўда, атрымаўся своеасаблівы. Думаю, нават грамадзяне РБ, ня кажучы пра жыхароў ЭЗ, нічога з гэтага сюжэту не зразумелі – калі толькі яны самастойна не сачылі за падзеяй праз інтэрнэт. (more…)

Ці ўзрасьце грамадзкая актыўнасьць беларусаў з-за адмены льготаў?

24.05.2007 12:37

Сяргей Альфер, палітоляг:
“А МОЖА, ТАК І ТРЭБА?”
На маю думку, не ўзрасьце. Таму што беларусы такія… Памятаеце, цудоўны анэкдот пра цьвік? Калі беларус, седзячы на цьвіку, казаў: “А можа, так і трэба?” Тое, што мы бачым на сёньняшні дзень, гэта й ёсьць, мне здаецца, максымальная актывізацыя людзей з нагоды адмены льготаў. Бунтуе частка студэнтаў, якая ня хоча, каб у іх быў цалкам платны праезд. І ў прынцыпе, напэўна, гэта ўсё. Астатнія ўспрымаюць гэта так – “ну, ня будзе й ня будзе”. Галоўнае, каб не было вайны. Пакуль агульны ўзровень жыцьця даволі нізкі, але ён задавальняе народ. І таму расьцягнутыя ў часе адмены льготаў ня выклічуць вялікага супраціву. (more…)