Архіў за April, 2007

Без выйсьця

12.04.2007 16:14

Рыхтуецца продаж буйных прадпрыемстваў Беларусі

Яшчэ паўгода таму размовы аб магчымай прыватызацыі самых буйных беларускіх прадпрыемстваў маглі палічыць трызьненьнем. Але за першыя тры месяцы 2007 году сытуацыя зьмянілася кардынальна. Не дачакаўшыся ад Лукашэнкі добраахвотнага выкананьня дадзеных ім некалі абяцаньняў дапусьціць расейскі капітал да прыватызацыі беларускіх прамысловых гігантаў, Расея знайшла спосаб зрабіць кіраўніка Беларусі больш згаворлівым. Пасьля ўзьлёту цэнаў на энэрганосьбіты маштабная прыватызацыя стала ўсяго толькі пытаньнем часу. (more…)

Костачка і пэрсік

12.04.2007 16:10

Досыць даўно бачыў у тэатры п’есу пра дом састарэлых. Ня памятаю ўжо ані аўтара, ані сюжэтных выкрутасаў, а вось фраза адной з гераіняў запомнілася: (more…)

За бананавую Беларусь

12.04.2007 16:06

альбо Аграгарадкі пад Каракасам

У газэце “7 дней” Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі РБ Віктар Шэйман распавядае пра вынікі свайго візыту ў Вэнэсуэлу. Мяркуючы па грандыёзнасьці плянаў, неўзабаве менавіта Вэнэсуэла будзе нашым галоўным заходнім партнэрам. (more…)

Хто зьеў радыё?

12.04.2007 16:00

Агляд велікодных праграм

Можна бясконца наракаць на Лукашэнку, што адмяніў другі сьвяточны дзень Вялікадня. Можна бясконца з зайздрасьцю ківаць на Літву, маўляў, у іх не адзін, а тры дні выходныя. Але што забараняе нам самім зрабіць сабе сьвята? Я ўважліва слухаў беларускія незалежныя радыёстанцыі. На пачатку вядучыя параю словаў згадалі пра сьвята, прагучаў віншавальны зварот айца Аляксандра Надсана. І ўсё. Далей – звычайныя перадачкі, звычайныя тэмы, звычайныя сюжэты – палітыка, эканоміка, зьняволеныя… (more…)

Каму “БЕЛКА”, каму – “БЕЛСАТ”

12.04.2007 15:58

Ці ўдасца прарубіць новае “акно ў Эўропу”?

Адзін, два, тры, чатыры, пяць… Усё, беларускія тэлеканалы скончыліся. Застаўся толькі тэлеканал “Мір” (пра яго будзе асобная гаворка) ды расейскія каналы, пісаць пра якія не выпадае. Але ёсьць яшчэ надзея ў беларускага гледача! Увосень абяцае пачаць трансьляцыі з Польшчы спадарожнікавы канал “БЕЛСАТ”. (more…)

Чаму ўлады працягваюць уціск беларускай мовы?

6.04.2007 10:10

Уладзімер Някляеў, паэт:
“СЬВЯДОМАСЬЦЬ ЧЫНОЎНІКАЎ АБСАЛЮТНА РАСЕЙСКАЯ”
Таму што ўкладзена ў галаву, перш за ўсё Аляксандру Лукашэнку, што ўсё нацыянальнае толькі замінае крочыць да будучыні. Ён насамрэч так думае і назад вяртацца не зьбіраецца. Гэты працэс пайшоў па ўсёй вэртыкалі. І прычына тут – не пазыцыя аднаго чалавека. Нават у савецкіх чыноўнікаў, якія яшчэ заставаліся ў апараце, калі прыйшоў Лукашэнка, было хаця б фармальнае ўсьведамленьне, што павінна быць нешта нацыянальнае. Тое ж беларускамоўнае БТ, напрыклад. А ў сёньняшняга чынавенства й гэтага няма ў галаве. (more…)

Незалежнасьць мінус мова = Лукашэнка

6.04.2007 10:07

Навошта ўлады працягваюць уціскаць родную мову нават пасьля таго, як прызналі, што незалежнасьць краіны – каштоўная рэч? Здавалася б, незалежнасьць толькі ўзмацняецца ад таго, што мы – самастойны народ са сваёй культурай, гісторыяй і мовай. Здавалася б, пусьці беларушчыну на экраны, і ўвесь народ прасякнецца праўдзівай любоўю да сваёй краіны, а пусьці ў школы – вырасьце новае пакаленьне сапраўдных патрыётаў Беларусі, гатовых сьвядома бараніць незалежнасьць у цяжкую хвіліну, а ў хвіліну звычайную, прынамсі, купляць беларускае й вырабляць беларускае, ня горшае за польскае, нямецкае ці іншае якое. А наколькі б вырас прэстыж Беларусі ў сьвеце! Глядзіце, Беларусь, аказваецца, нармальная краіна з нармальным народам, а ніякая не сатэлітная тэрыторыя Расеі, населеная саўком. (more…)

“Харошае пагадненьне” з Расеяй

6.04.2007 10:05

Падзеі 25 сакавіка адсунулі на другі плян новае пагадненьне аб разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларусяй і Расеяй, падпісанае напярэдадні ў Менску. (more…)