Архіў за April, 2007

Чаму ўлады Расеі ў сваіх дзеяньнях паўтараюць Лукашэнку?

19.04.2007 16:12

Сьвятлана, пэнсіянэрка:
“ХАЙ ВУЧАЦЦА”
Бо аб’еліся ўжо сваёй свабоды. Што яна дала простаму чалавеку? Голую задніцу ў тэлевізары ды кілбасу на прылаўках, на якую грошай не хапае. Бо беспрацоўе й беспрасьветнасьць вакол. Хай павучацца ў Лукашэнкі, як трэба кіраваць і гаспадарыць.  (more…)

Пешкі гуляюць дошкамі

19.04.2007 16:10

Чаму Расея ў згортваньні дэмакратыі паўтарае шлях Беларусі? Зразумела, прырода аўтарытарызму ў розных краінах падобная. Нават калі ў гэтых краін настолькі розныя вага і аб’ём, гістарычны шлях і мэнталітэт, эканоміка і рэсурсная база, як у Беларусі й Расеі. Калі пачынаецца “закручваньне гаек”, нас не зьдзіўляе, што Пуцін сьледам за Лукашэнкам стварае ўладную “вэртыкаль”, ператварае выбары ў прафанацыю, выганяе апазыцыю з парлямэнту і свабоду слова – з тэлеканалаў. Не зьдзіўляе, бо гэта ўнівэрсальныя захады аўтарытарнага кіраўніка. Зьдзіўляе іншае – нейкія, на першы погляд, дробязі. (more…)

Рэпэтыцыя аркестра

19.04.2007 16:05

Нядаўна ў Вільні й Менску адбыліся прэзэнтацыі найноўшай кнігі зь бібліятэкі Радыё Свабода “Плошча”. Ня ведаю, як у Менску, але ў Вільні выступоўцы аддавалі належнае тым, хто выйшаў на плошчу Каліноўскага ці, лепш сказаць, яе стварыў – з плошчы Кастрычніцкай. Гэта – зразумела. Але – мала. (more…)

НА РОДНАЙ ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКАЙ…

19.04.2007 16:02

У “Народнай газеце” сакратар Біблійнай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, доктар філялягічных навук, загадчык катэдры славянскіх літаратур філялягічнага факультэту БДУ Іван Чарота разважае аб складанасьцях і асаблівасьцях перакладу рэлігійных тэкстаў на беларускую мову. І робіць ашаламляльныя заявы. (more…)

Гары яна, такая служба…

19.04.2007 15:58

Агляд радыё

17 красавіка адзначылі Радаўніцу. Я сам на могілкі ўжо не дайду і мне засталося толькі слухаць наша радыё, каб віртуальна адзначыць гэты дзень. І вось такі атрымаўся дзёньнік майго слуханьня. (more…)

МІРНЫЯ ЛЮДЗІ

19.04.2007 15:53

АЛЬБО АБ РОЗНЫМ – ПА-РОЗНАМУ

Нягледзячы на шматлікія заявы аб тым, што СНД вось-вось разваліцца, міждзяржаўная тэлерадыёкампанія “Мір” працягвае існаваньне. І выглядае, вялікіх праблем “Міру” ў бліжэйшай будучыні чакаць не даводзіцца. Таксама, як і штаб-кватэры СНД у Менску. Ніхто дзейнасьцю чыноўнікаў, якія там працуюць, асабліва не цікавіцца. Таму, відаць, і сур’ёзных канфліктаў у выканаўчых органаў Садружнасьці з органамі ўлады Беларусі пакуль не ўзьнікала. (more…)

Як вы ацэньваеце пэрспэктывы спадарожнікавага вяшчаньня на Беларусь?

12.04.2007 16:18

Андрэй Дынько, “Наша Ніва”:
“ЗАЛЕЖЫЦЬ АД АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ”
Думаю, што пэрспэктывы канала залежаць ад арганізацыі працы на ім. Ад таго, наколькі праграмы будуць зарыентаваныя на публіку, якая будзе гэта глядзець. Па-другое, наколькі арганізатарам удасца вырашыць тэхнічнае пытаньне. Мы маем прыклад, калі чатыры радыёстанцыі канкуруюць адна з адной на кароткіх хвалях. Пры тым, што ніводную зь іх добра не чуваць у Беларусі. (more…)

Супрацьмясная абарона

12.04.2007 16:15

На Вялікдзень Аляксандар Лукашэнка зладзіў уласную пропаведзь у Сьвята-Духавым саборы. Падчас сьвяточнага багаслужэньня ён ізноў заклікаў мацаваць шматвяковае братэрства беларускага і расейскага народаў. Забытыя былі ўласныя заявы двухмесяцовай даўнасьці пра “дахляціну, якой патыхае з Усходу”, пра “Крэмль, што зьдзекуецца зь беларусаў”. Цяпер нас ізноў заклікаюць разам з расейцамі супрацьстаяць нейкім невядомым пагрозам. (more…)