Архіў за March, 2007

Пытаньне тыдня

18.03.2007 23:45

Які сцэнар сьвята Вы хацелі б бачыць 25 сакавіка? Пакідайце, калі ласка, Вашыя адказы ў камэнтарах.

Ёсьць у Канстытуцыі пачатак

15.03.2007 18:08

15 сакавіка 1994 году на сэсіі Вярхоўнага Савету пад старшынствам Мечыслава Грыба быў зацьверджаны Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. У Канстытуцыі замацоўвалася незалежнасьць дзяржавы. Дзяржава ад імя народу абвяшчалася дэмакратычнай і прававой. (more…)

Як вы ставіцеся да манархіі?

15.03.2007 18:06

Вераніка, хатняя гаспадыня:
“ГЭТА ВЕЛЬМІ ПРЫГОЖА”
Ой, гэта вельмі прыгожа. Хацелася б, каб манархіі захоўваліся як мага даўжэй. Можа, у рэальным палітычным жыцьці ад каралёў мала карысьці, яны нічога не вырашаюць. Але дзякуючы гэтым традыцыям, гэтаму, на першы погляд, тэатру, у манархічных краінах больш унутранага парадку. Гэтая тэатральная прыгажосьць дысцыплінуе і напаўняе людзей адказнасьцю перад гісторыяй. (more…)

Усебеларуская рэвізія

15.03.2007 18:04

Пасьля пэрыяду ўяўнага аб’яднаньня апазыцыі пад мінулыя прэзыдэнцкія выбары насталі часы разброду й рэвізіі ідэалаў. У такую пару звычайна толькі цьвёрдая воля важака здольная ўтрымаць племя ад фрустрацыі і пагібелі. Нараджаецца важак альбо з усеагульнага страху, альбо з усеагульнае любові. Нельга сказаць, каб першае або другое пачуцьцё ахапіла нашу апазыцыю. Наогул пачуцьцям не застаецца месца ў тых асяродках, якія з дэмакратычных ператварыліся ў бюракратычныя й моляцца цяпер аднаму богу – сіюмінутнай мэтазгоднасьці. (more…)

Язык да Кіева давядзе

15.03.2007 18:01

Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца ехаць у Кіеў. Ад ягонай сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам чакаюць нейкіх амаль што гістарычных рашэньняў у галіне энэргетыкі. Вядома, што кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў павінны падпісаць мэмарандум аб супрацоўніцтве ў энэргетычнай сфэры. Але ці сапраўды гэтыя рашэньні могуць стаць лёсавызначальнымі? (more…)

Перамены клімату

15.03.2007 17:59

Мінулым летам я быў на мастацкім пленэры, што праходзіў на захадзе Польшчы, каля самай мяжы зь Нямеччынай. Краявіды там маляўнічыя – лясы, азёры. Але я найбольш люблю маляваць разлапістыя, кашлатыя сосны. І не знайшоў ніводнай хвойкі – высьветлілася, яны там не растуць. А здавалася б – што там значыць некалькі соцень кілямэтраў. (more…)

Паляваньне на зубра “a la russie”

15.03.2007 17:40

альбо Пра карысьць душэўнай гармоніі

За што трэба сказаць “дзякуй” дзяржаўнай прэсе, дык гэта за інфармаваньне насельніцтва пра палітычнага жыцьцё краіны. Нават крытыкуючы апазыцыю, штатны ідэоляг газэты “Рэспубліка” Яўген Росьцікаў вымушаны нагадваць электарату пра галоўнае беларускае сьвята. (more…)

Правілы журналістыкі

15.03.2007 17:37

альбо Ў які бок уцякаць?

Прапаную яшчэ раз пагаварыць пра перадачу “Званкі слухачоў на “Свабоду”. Вось у мінулыя выходныя чалавек званіў і абураўся: “Вы даяце слова толькі апазыцыі!” Вядучы Ягор Маёрчык адказаў дзяжурнай фразай: “Права выказацца мае кожны. Мы чакаем ад вас навінаў, камэнтароў, адказаў на пытаньні”. І ўсё. А між тым, адчуваецца, слухач хацеў, каб зь ім асабіста пагаварылі, патлумачылі больш падрабязна. Калі такую перадачу стварылі, трэба было б з большай павагай ставіцца да слухачоў, больш уважліва камэнтаваць іхныя званкі, тлумачыць слухачам элемэнтарныя правілы журналістыкі. І тады, глядзіш, слухачы зробяцца добрымі памочнікамі карэспандэнта. (more…)