Архіў за February, 2007

Скажы, хто твой сябра…

9.02.2007 11:46

Палітыка

На мінулым тыдні ў Менск, нібы птушкі з выраю пацягнуліся дзеячы расейскай апазыцыі. Гэта сьведчыць пра тое, што з тымі, хто зараз пры ўладзе ў Крамлі, Лукашэнка размаўляць ужо (ці пакуль) ня здатны. (more…)

“Падоўжныя” і “папярэчныя”

9.02.2007 11:35

Фэльетон

Быў такі савецкі паэт – А.Папярэчны. Аднак нічога “ўпоперак”, наколькі мне вядома, не сачыніў, і яму больш пасавала б прозьвішча Падоўжны. (more…)

Адзіны хаўрусьнік

9.02.2007 11:34

Агляд друку

Радзеюць шэрагі абаронцаў сёньняшняга кіраўніка Беларусі сярод расейскай палітычнай эліты. Яшчэ колькі гадоў таму са старонак беларускага афіцыёзу не сыходзілі імёны кіраўнікоў думскіх фракцыяў ды чырвоных губэрнатараў. Сёньня за маральнай падтрымкай ужо ня зьвернесься ні да спадара Жырыноўскага, ні да таварыша Тулеева. Наша ўрадавая газэта “Рэспубліка” ўсьлед за кіраўніком дзяржавы знайшла агульную мову з рэдактарам фашысцкай газэты “Завтра” Аляксандрам Праханавым. І вось якія тайны адкрыў нам вядомы пісьменьнік. (more…)

Ня ешце людзей

9.02.2007 11:18

Агляд радыё

Ішлі, ішлі, кажух знайшлі – аб’яднаная апазыцыя аб’ядналася супраць Мілінкевіча. А вось незалежныя беларускія журналісты – наадварот – аб’ядналіся “за”, але гэта радуе яшчэ менш. (more…)

Геранёны: гісторыя каханьня

9.02.2007 11:14

альбо Што прагледзеў у сваім падарожжы дылетант?

Агляд TV

Прыблізна год таму перадача “Падарожжы дылетанта” была зьнятая з этэру на 1-м канале БТ. Матывацыя дырэкцыі праграм была звычайная – перадача нецікавая, аднастайная паводле формы й зьместу. Насамрэч, гэта была адзіная перадача, якая на беларускай мове распавядала пра гісторыю беларускіх гарадоў і мястэчак. І прыхільнікаў у яе было шмат. Аб гэтым сьведчыць хаця б той факт, што спроба закрыць перадачу выклікала скандал у недзяржаўнай прэсе. Пра гэта шмат пісалася і ў інтэрнэце. Дарэчы, зусім нядаўна да гэтай тэмы зноў вярнуліся наведнікі ЖЖ (жывога журналу) Minsk_by. (more…)

Што вы думаеце пра ананімную паэму “Зянон-Хоп”?

3.02.2007 17:30

Пытаньне тыдня

Адам Глёбус, паэт:
“ЛІЧУ ГЭТА ГРАФАМАНІЯЙ”
Я лічу, што для расейскай літаратуры – гэта проста графаманія. Таму што ўсё напісанае на расейскай мове мае дачыненьне да расейскай літаратуры. Да беларускай літаратуры гэта ня мае ніякага дачыненьня. А для расейскай літаратуры гэты тэкст – нуль. Калі б гэта быў беларускі тэкст, я б да яго больш сур’ёзна ставіўся. Мяне зьдзівіла пазыцыя самога прататыпа. Трэба было весялей да гэтага ставіцца, больш паблажліва. Не казаць, што гэта кепска. Калі б я быў на месцы Пазьняка, я б сказаў, што ўсё клас. Самая вялікая заганнасьць гэтага тэксту ў тым, што ён напісаны чалавекам баязьлівым. “Я скажу, але я баюся”. Калі ты баісься, дык чаго ты ў палітыку лезеш?   (more…)

Кал Кулдарава

3.02.2007 17:27

Фэльетон

Бадай, кожнаму з нас даводзілася ў свой час сарамліва здаваць сястрычцы ў белым халаце для аналізу баначку з уласным калам. (more…)

“Зянон-хоп” як тэст на жывасьць

3.02.2007 17:25

Камэнтар

Галоўнае ў гэтай гісторыі – ня сам “Зянон-хоп”, напісаны дзеля забавы пад Новы год на адным маладзёвым менскім флэце і выстаўлены “дзеля прыколу” на прыватнай старонцы ў інтэрнэце. Галоўнае, што з многіх тысяч тэкстаў і твораў сусьветнага сеціва менавіта ён выклікаў такія жарсьці ў галовах і асяродках тых, хто прывык лічыць сябе валадарамі думак, лідэрамі нонканфармізму і стваральнікамі альтэрнатыўнай афіцыёзу культуры. Абурэньню і зьнішчальнай крытыцы няма межаў і няма канца. На другім баку мы раптам убачылі зборны вобраз таго самага Зянона, пра існаваньне якога раней і не падазравалі. Туга па сапраўдным героі, агорнутая іроніяй і самаіроніяй, бо інакш выглядала б дэкляратыўна-мёртва, змусіла зборны вобраз героя ашчэрыцца, расчырванецца, расплявацца, а ўрэшце вынесьці вэрдыкт: гэта не культура!
(more…)