Архіў за February, 2007

ПРЭЦЭДЭНТ

15.02.2007 18:49

Камэнтар

Пра тое, што ў Беларусі на стадыёне ўлада гуляе сама з сабой, а апазыцыя толькі галёкае на трыбунах, гаворыцца ўжо шмат гадоў. Натуральна, на поле ніхто партыі не запрашаў, але яны й самі не выяўляюць жаданьня ўступіць у гульню. (more…)

У ролі Бурыданава асла

15.02.2007 18:47

Палітыка

Пачынаючы нафта-газавае супрацьстаяньне з Расеяй, на такі сумны вынік Лукашэнка, зразумела, не разьлічваў. Паводле яго пляну, усё павінна было пайсьці йнакш. Збаяўшыся падзеньня свайго “апошняга фарпосту” на Захадзе, а галоўнае – праблем з транзытам энэргарэсурсаў у Эўропу, Расея павінна была прасіць прабачэньня ў кіраўніка Беларусі й асадзіць назад. І пры гэтым пакінуць цэны на энэрганосьбіты, як для Смаленскай вобласьці ды скасаваць мыта на нафту. (more…)

Страшная ява Карэнды

15.02.2007 18:30

Фэльетон

Ніколі ня чуў пра такога паэта – Иван Корендо. Таму нічога не магу сказаць пра ягоныя вершы – мо й зусім добрыя, мо нікуды ня вартыя. Ведаю, што жыве такі ў Менску, і чытаў ягоны артыкул у “Литературной газете” “Умом Россию не понять”. Сэнс такі – беларуска-расейская дружба сьвятая, і немагчыма зразумець адносіны расейцаў да чыстых пачуцьцяў братоў-беларусаў. А некаторыя журналісты ў Маскве ўвогуле носяць у сабе “патологическую ненависть к белорусам”. (Дарэчы, гэтая газэта апошнім часам стала пісаць “Беларусь”, але “белорусский поэт Иван Корендо” піша “Белоруссия”.) (more…)

Прафэсар недагаворвае

15.02.2007 18:28

альбо Палкоўніку піша рэжысэр

Агляд друку

Галоўны рэдактар “Советской Белоруссии» Павел Якубовіч на першай паласе газэты, у артыкуле “Каралі крывых люстэркаў” падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад тэлеперадачы Ўладзімера Салаўёва “К барьеру”. У згаданай праграме расейскі палітык Уладзімер Жырыноўскі і расейскі пісьменьнік Аляксандар Праханаў сышліся ў бойцы “за Беларусь”. (more…)

Мабільнік – зброя рэвалюцыянэра

15.02.2007 18:26

або Як не загінуць слухачам

Агляд радыё

На мінулым тыдні Аляксандар Мілінкевіч напісаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. І далей усе радыёстанцыі дружна ўзяліся той ліст абмяркоўваць. Гаварыў і прэс-сакратар Мілінкевіча, гаварылі аналітыкі й слухачы. Нарэшце, Радыё Свабода запрасіла самога Мілінкевіча, каб ён патлумачыў свой ліст. (more…)

Апакаліпсіс зараз

15.02.2007 18:24

Агляд TV

Днямі знаёмая тэлеглядачка паведаміла, што Жырыноўскі яе расчараваў.

Калі цяперашні віцэ-сьпікер расейскай Думы ўсхваляў з экранаў тэлебачаньня расейскі імпэрыялізм і мілітарызм, калі ён бэсьціў прэзыдэнта ЗША Буша й эўрапейскіх лідэраў, кіраўнікоў Грузіі, Украіны, Малдовы, а таксама народы гэтых краінаў, калі ён кляўся ў любові да Садама Хусэйна, калі крывадушна ліў п’яныя сьлёзы над магілай забітай дэпутаткі Старавойтавай, якую “прадалі дэмакраты” – усё гэта не выклікала ў маёй знаёмай рэзкіх пярэчаньняў. (more…)

Калі й навошта людзі зноў выйдуць на плошчу?

9.02.2007 12:02

Пытаньне тыдня

Вінцук Вячорка, старшыня партыі БНФ:

“КАЛІ УЗЬНІКНЕ ПАГРОЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ”
Ёсьць рацыянальныя й ірацыянальныя матывы. Ірацыянальныя апяяў Якуб Колас у вядомым сваім пасажы: “Я маўчу, маўчу, трываю”. Што да рацыянальнага, дык гісторыя паказвае – бывае матэрыяльная матывацыя. Калі мноства людзей, дагэтуль не палітызаваных, выходзіць на пляцы. Адбываецца гэта тады, калі зьнянацку пагаршаецца жыцьцёвы ўзровень, нават не нашмат. Калі зьнянацку зьнікаюць пэўныя жыцьцёвыя гарантыі. А для людзей, якія ў прынцыпе ёсьць істотамі палітычнымі, матывам можа быць рэальная пагроза страты незалежнасьці нашай краіны. Так, як гэта было ў 1996-м годзе. (more…)

Гэта салодкае слова – свабода

9.02.2007 11:56

Чаго не паказвае БТ

У нядзелю на кватэры ў Менску, каля Камароўскага рынку, сабраліся на сход юнакі й дзяўчаты – больш за дваццаць чалавек, якіх называюць маладафронтаўцамі. Прыехалі хлопцы з розных рэгіёнаў Беларусі, прыехалі некалькі чалавек з Польшчы, якія вучацца там па праграме Каліноўскага. (more…)