Якім павінен быць наступны крок Аляксандра Мілінкевіча?
22.02.2007 11:59Пытаньне тыдня
Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы:
“ЯМУ ЗАСТАЛОСЯ ПІСАЦЬ МЭМУАРЫ”
Далей яму пісаць мэмуары засталося. “Як я змагаўся за вольную Беларусь”. Таму што калі ён ня створыць рух, які даўно абяцае, то будзе палітычным банкрутам. У яго адзіны шанец – стварыць уласную арганізацыю, ад імя якой ён будзе выступаць. Я не разумею, чаму ён гэтага не рабіў падчас выбараў, калі ў яго была ўнікальная магчымасьць. А калі ён гэтага не зрабіў тады, то зараз шанцы вельмі малыя. Калі ён такі рух ня створыць, яго можна сьпісваць з палітычнай арэны. (more…)
