Ці пойдзе А.Лукашэнка на беларусізацыю?
19.01.2007 09:40Пытаньне тыдня
Генадзь Бураўкін, паэт:
“ВЫ ГЭТА СУР’ЁЗНА?”
Вы што, сур’ёзна пра гэта пытаецеся? Я лічу, што ў яго для гэтага было вельмі многа магчымасьцяў. У яго быў нават абавязак гэта рабіць. І калі ён не зрабіў гэта своечасова, дык сёньня, калі ён нават і пачне нешта падобнае, гэта будзе хітрыкамі, а не беларусізацыяй. Я ня веру, што ён вялікі абаронца беларускага сувэрэнітэту – ён абаронца сваёй асабістай улады. Я ня веру і ў тое, што пры той адкрытай нянавісьці, пры той антыбеларускай палітыцы, якая праводзіцца ў нашай краіне, ён здольны пачаць беларусізацыю. І, прабачце, хто будзе рабіць яе? Міністар адукацыі Радзькоў будзе рабіць беларусізацыю? Ці, можа, міністар культуры Матвяйчук? Ці Зімоўскі? Беларусізацыю павінны рабіць канкрэтныя людзі. Позна ад яго гэтага чакаць. Адзінае, дай Бог, каб ён зразумеў, што беларускай дзяржавы без нацыянальнай беларускай палітыкі быць ня можа. Але, наколькі я ведаю, ён бліжэйшым часам хоча прыдушыць усе гуманітарныя інстытуты ў Акадэміі навук. Гэта Інстытут літаратуры, Інстытут мовазнаўства, Інстытут гісторыі, Інстытут этнаграфіі і фальклёра. Такая беларусізацыя ў нас будзе… (more…)
