Ці можна прызначыць лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі?
26.01.2007 09:13Пытаньне тыдня
Анатоль Ляўковіч, першы намесьнік старшыні БСДП “Грамада”:
“ЛІДЭРА АБІРАЕ ГІСТОРЫЯ”
На маю думку, гэта можа зрабіць толькі спадар Лукашэнка. Ён усё прызначыць – і надвор’е, і законы, і гэтак далей. Таму на гэтае пытаньне дам катэгарычны адказ: нельга і немагчыма! Лідэр – гэта асоба, якая стаіць па той бок дабра і зла. Асоба, якая ў нейкім сэнсе сама вызначае, адлюстроўвае тыя аб’ектыўныя працэсы, якія адбываюцца з грамадзтве. Гэта асоба, аб якой не дыскутуюць. Лідэр – гэта дадзенасьць. Таму ў грамадзтве не ўзьнікаюць ніякія сумневы і спрэчкі на гэты конт. Лідэр – гэта чалавек, які гіпнатызуе грамадзтва. Лідэра не прызначаюць. Яго абірае й вылучае сама гісторыя. (more…)
