Архіў за 2006

БРАТ ДУБАЛЬ 2

7.12.2006 18:08

Фэльетон

Магчыма, хтось перастане падаваць мне руку, – але я на самай справе перакананы, што расейцы, – братні народ. (more…)

СТОМЛЕНЫЯ СОНЦАМ

7.12.2006 18:04

АЛЬБО КАМУ КРЫЎДНА ЗА КАЛІНОЎСКАГА?

Агляд друку

Хто толькі апошнімі часамі на старонках афіцыйнага друку ні плюнуў у бок апазыцыі? Здаецца, усе, хто хацеў давесьці сваю адданасьць уладзе, засьвяціліся. Не хапала толькі палымянага камуніста Віктара Чыкіна. Але нарэшце і ён прачнуўся. На старонках газэты “7 дней” таварыш Чыкін абрынуў свой публіцыстычны напалм на адукацыйную праграму Каліноўскага:  (more…)

Не сьпяшайся жыць,

7.12.2006 18:01

альбо “ён мне панаравіўся”

Агляд радыё

Радыё Свабода абвясьціла, што плянуе павялічыць перадачу “Палітычная геаграфія” ў два разы. Правільнае рашэньне. У рэдакцыі, напэўна, ёсьць свае ідэі, а я выкажу свае меркаваньні. (more…)

ФАБРЫКА КЛЁНАЎ

7.12.2006 17:54

АЛЬБО ЧАМУ ЮНЫЯ БЕЛАРУСЫ НЕ СЬПЯВАЮЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

Агляд TV

Цэнтральнай падзеяй на 1-м канале Беларускага тэлебачаньня – а значыць, і ў краіне, на мінулым тыдні стала наўпроставая трансьляцыя дзіцячага конкурсу Эўрабачаньня з Бухарэста. Пачэснае другое месца на конкурсе заняў беларускі хлопчык Андрэй Кунец. Ён зусім крыху не дацягнуў да першага месца, якое дасталося дзявочаму дуэту з Расеі. Летась, як вядома, галоўны прыз заваявала Ксенія Сітнік зь Беларусі. Так што цяпер можна гаварыць пра падвойны трыюмф. (more…)

ЦІ ПРЫСЛУХАЮЦЦА Ў БЕЛАРУСІ ДА ПРАПАНОВАЎ ЭЎРАЗЬВЯЗУ – ЭКАНАМІЧНЫЯ ВЫГОДЫ Ў АБМЕН НА ДЭМАКРАТЫЮ?

1.12.2006 09:10

Апытаньне тыдня

Сяргей Калякін, лідэр ПКБ:
“МЫ БУДЗЕМ РАБІЦЬ УСЁ, КАБ ЛЮДЗІ ПРА ГЭТА ДАВЕДАЛІСЯ”
Я чуў рэакцыю афіцыйных уладаў. Калі выступала на БТ намесьніца галавы адміністрацыі прэзыдэнта Пяткевіч, стала ўсё зразумела. Нічога яны не прымаюць і наогул намагаюцца паказаць прапановы абсалютна нікчэмнымі. Яны іх называюць “старымі новымі прапановамі” і ня бачаць для сябе нічога новага. Прынамсі, ня бачаць ніякіх выгодаў для Беларусі. Што тычыцца дэмакратычных колаў, дык яны ўспрымаюць вельмі сур’ёзна гэтыя прапановы. На гэтым шляху можна шукаць паразуменьня. І можна выпраўляць сытуацыю ў Беларусі. Мы будзем рабіць усё, каб шырокія колы грамадзян даведаліся пра гэтыя прапановы.
(more…)

“Няма ні ластавак, ні сонца…”

1.12.2006 09:06

Лукашэнка спрабуе напалохаць Крэмль… і ўласны народ

Камэнтар

Увесь мінулы тыдзень улады РБ падбіралі фармулёўкі, каб адказаць на прапановы і ўмовы Эўразьвязу. Прычым відавочным было жаданьне афіцыйнага Менску, каб суайчыньнікі даведваліся пра новую стратэгію ЭС не з арыгінальнага тэксту, а праз камэнтары афіцыйных асобаў. (more…)

СКАНДАЛЬНЫ САМІТ

1.12.2006 09:04

ЛУКАШЭНКА АДПОМСЬЦІЎ РАСЕЙСКІМ ЖУРНАЛІСТАМ

Палітыка

15-ты, “юбілейны”, саміт СНД у Менску праходзіў у зусім несьвяточнай атмасфэры. Па-першае, тэрміны саміту, які мусіў адбыцца яшчэ месяц таму, былі перанесеныя. Рашэньне пра гэта прынялі Пуцін з Назарбаевым без узгадненьня з Лукашэнкам. Акрамя таго, міліцыі давялося разганяць акцыю пратэсту беларускай апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы. Але ня гэта стала прычынай гучнага міжнароднага скандалу. (more…)

ПАМІЖНАЕ

1.12.2006 08:58

Фэльетон

“Калі Пан Бог у першыя шэсьць дзён тварэньня стварыў бы й камароў, мабыць, у сёмы Ён бы ўжо нармальна не адпачыў”. (more…)