Архіў за 2006

БЕЛАРУСЬ МОЖА ЗАСТАЦЦА БЕЗ ПРЭМІЯЛЬНЫХ

15.12.2006 11:12

Беларусь - Эўропа

19-20 сьнежня сталыя прадстаўнікі краінаў Рады Эўропы разгледзяць справу аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых ільготаў, якімі яна карыстаецца ў рамках Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў (ГСП). Беларусь можа пазбавіцца прэфэрэнцыяў, атрыманых раней ад Эўразьвязу. У выніку гэта будзе каштаваць беларускай эканоміцы стратаў у памеры каля 300 мільёнаў эўра ў год. Пастанова пра выключэньне  Беларусі з ГСП раней была прынятая рабочай групай экспэртаў ЭС. (more…)

НОЖЫКАМ ПА МІТАХ

15.12.2006 11:09

Фэльетон

Нядаўна ўсе літоўскія СМІ бурна абмяркоўвалі інцыдэнт у адной віленскай школе.

Школьнік стаў біць сваіх таварышаў па чым папала, нават зламаў адной дзяўчынцы руку. А потым, узброіўшыся сталовым нажом, стаў ганяць усіх па калідоры. Настаўніцы пахаваліся па сваіх клясах; дырэктарка замкнулася ў сваім кабінэце ды выклікала паліцыю. (more…)

“…ГДЕ ТАК ВОЛЬНО ДЫШИТ ЧЕЛОВЕК”

15.12.2006 11:08

АЛЬБО ГАЗ ДЛЯ ЛАРЫСЫ ГРЫБАЛЁВАЙ

Агляд друку

Гадавіну развалу СССР газэта “Рэспубліка” вырашыла адзначыць вялікім сацыялягічным дасьледаваньнем. Зь яго вынікае, што беларусы ў большасьці сваёй працягваць сумаваць па краіне саветаў. (more…)

Ведаць сваіх герояў

15.12.2006 11:05

альбо “Вось вы і патрапіліся!”

Агляд радыё

Завяршыў галадоўку пратэсту Аляксандар Казулін. Той, хто сам галадаў хоць бы адзін дзень, хоць бы дзеля аздараўленьня, ацэніць учынак спадара Аляксандра. Усе радыёстанцыі кожны дзень спраўна перадавалі: першы, другі… пяцідзясяты дзень галадоўкі. Ня ведаю, як каму, а мне дык увесь гэты час не хапала інфармацыі пра самога Казуліна. Варта было б нагадаць ягоную палітычную біяграфію, працытаваць ягоныя перадвыбарчыя выступы. Краіна павінна добра ведаць сваіх герояў. (more…)

ВАЙНА ЛЮДЗЕЙ І ЖЫВЁЛАЎ

15.12.2006 11:03

У ТЭЛЕЭТЭРЫ ІДЗЕ ЗЬ ПЕРАМЕННЫМ ПОСЬПЕХАМ

Агляд TV

Пачатак сьнежня на беларускім тэлебачаньні прайшоў пад знакам 15-й гадавіны распаду СССР. Садружнасьць незалежных дзяржаваў, утвораная 8 сьнежня 1991 году Белавескімі пагадненьнямі, зараз, пасьля правальнага саміту СНД у Менску, відаць, нікога не цікавіць. Размова вялася менавіта пра Савецкі Саюз. (more…)

Чым скончыцца галадоўка Казуліна?

7.12.2006 18:19

Аляксандар Дабравольскі, сустаршыня АГП:
“ЧАЛАВЕК МОЖА СТРАЦІЦЬ ЖЫЦЬЦЁ”

Гэта самае балючае для мяне пытаньне. Я ня ведаю, чым галадоўка скончыцца. Я бачу ўсю беспэрспэктыўнасьць патрабаваньняў да ўлады. Але, на жаль, атрымліваецца, што і заходнія краіны, якія абяцалі паставіць пытаньне ў Радзе бясьпекі ААН, таксама не сьпяшаюцца гэтага рабіць. Так што ня ведаю. Але ўсе рацыянальныя матывы не спрацоўваюць, калі чалавек можа страціць жыцьцё. Шмат крытыкаў у нас ёсьць, шмат людзей, якія адзін аднаму добрага слова ня скажуць. Але пры тым, што можна спрачацца наконт выканальнасьці ўмоваў, знайшоўся адзіны чалавек, які гэтыя ўмовы паставіў і дамагаецца іх з рызыкай для ўласнага жыцьця. Вось і ўся праўда ў гэтай сытуацыі. Чым усё гэта скончыцца? Страшна пра гэта гаварыць нават.
(more…)

У ГАЛАДОЎКІ НЕМУЖЧЫНСКІ ТВАР

7.12.2006 18:14

Чаму ў Беларусі галадуюць?

Камэнтар

У Гродне трымаюць пост-галадоўку вернікі Рыма-каталіцкай суполкі Найсьвятой Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасьці. Амаль дзесяць гадоў суполка ня можа атрымаць дазвол на ўзьвядзеньне новага касьцёла. Увесь гэты час мясцовыя ўлады абяцаюць вырашыць праблему, але рукі выканкамаўскіх чыноўнікаў, быццам бы, да яе не даходзяць. Цярплівасьць каталікоў скончылася.
(more…)

Аплявуха Пуціну

7.12.2006 18:11

Ці запросяць у Менск Сашу Барона Коэна?

Беларусь – Расея

“Да СНД патрэбныя крэатыўныя падыходы”, — заявіў напярэдадні саміту Садружнасьці экс-кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўрал Латыпаў. Ягоныя былыя паплечнікі ўзброіліся гэтай думкай і зрабілі так, што шараговая сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў мела розгалас далёка за межамі СНД. (more…)