Алесь Бяляцкі, праваабаронца:
“ГЭТА ПРЭМІЯ ЎСІМ ЛЮДЗЯМ, ШТО ІШЛІ НА АХВЯРЫ”
Я рады за Мілінкевіча, таму што пачынаючы з восені мінулага году і асабліва падчас гэтай вясны, цягам некалькіх месяцаў напружанай выбарчай кампаніі ён паказаў сябе зь лепшага боку. Ён вытрымаў гэты каласальны прэсінг, каласальную адказнасьць, якая была асабліва высокай падчас гарачых сакавіцкіх дзён. Мілінкевіч паводзіў сябе годна. Да таго ж, мы цудоўна разумеем, што гэтая прэмія — ня столькі пэрсанальна яму, колькі ўсім дэмакратычным сілам, усім, хто сядзеў “на стуках”, тысячам людзей, якія сьвядома ішлі на асабістыя ахвяры гэтай вясной. Гэтая прэмія ёсьць знакам павагі Эўразьвязу да Беларусі. Для нас вельмі важна, што тэматыка Беларусі не сыходзіць з-пад увагі эўрапейскіх палітыкаў. Гэта трывалы падмурак будучых зьменаў, якія, я ўпэўнены, у хуткім часе ў нас наступяць. (more…)