Архіў за November, 2006

Чаго сёньня не хапае ў газэтах – дзяржаўных і недзяржаўных?

27.11.2006 14:03

Пытаньне тыдня

Крысьціна Шацікава, грамадзкая актывістка:
“НЕ СТАЕ ПРАЎДЫ”
Калі ўзяць афіцыйныя газэты, то там пішуць так, што я адразу ведаю – насамрэч усё адбываецца абсалютна па-іншаму. А ў незалежных газэтах ёсьць толькі палітычная праўда. У нас усё вельмі палітызавана. А хацелася б, каб газэта адлюстроўвала рэчаіснасьць ня толькі палітычную, а яшчэ й агульначалавечую. (more…)

Апошні аргумэнт

27.11.2006 13:57

Навіны пра беларуска-расейскія дачыненьні нагадваюць зводкі з фронту

Пад Воршай мытнікі спынілі некалькі дзясяткаў фураў з расейскімі цукеркамі. “Газпром” пагражае спыніць пастаўкі газу ў Беларусь з 1 студзеня. Вось дык саюзьнікі! (more…)

ПОЎНЫ “АПОФЕГЕЙ”

27.11.2006 13:55

Фэльетон

Зь мяне сябры ўжо строяць кепікі. Бо я чытаю “Литературную газету”. “Газэта для вар’ятаў!” – кажуць.

(more…)

“МЫЛЬНЫЕ ПУЗЫРИ” І ПРАСТАТА

27.11.2006 13:52

альбо ЦІ ВЫГАДНА БЫЦЬ АПАЗЫЦЫЯНЭРАМ?

Агляд друку

Чым бліжэй чарговыя выбары, тым актыўней становіцца дзяржаўны клопат аб моладзі. Каб, ня дай Бог, юныя мазгі не “атруціліся” ідэяй свабоднай Беларусі. Галоўны сёньняшні ідэоляг Аляксандар Праляскоўскі ў “СБ” дзеліцца сваімі поглядамі на маладзёвую палітыку. (more…)

ХОЧАЦЦА МАЎЧАЦЬ І ДУМАЦЬ

27.11.2006 13:44

альбо як бы нам не “пракапялюшыць” …

Агляд радыё

Сёньня ў сваім аглядзе крытыкаваць ня буду, а буду раздаваць віншаваньні. Першае віншаваньне – Міхасю Скоблу. Апошняя яго “Вольная студыя” на Радыё Свабода мяне ўразіла. Аўтар перадачы й ягоны герой, спадар Хурсік, насьмеліліся зачапіць надта важную тэму, якая да нядаўняга часу была абсалютна забароненай: карныя акцыі савецкіх партызан супраць мірнага беларускага насельніцтва. Сапраўды, пра Хатынь мы ўсе добра ведалі, цяпер будзем ведаць пра вёску Дражына. Былі галасы сьведкаў, цытаваліся дакумэнты – гучала вельмі пераканаўча. Пасьля такой перадачы хочацца выключыць радыё і дога маўчаць і думаць, а колькі яшчэ такой праўды адкрыецца нам, колькі яшчэ такіх вёсак… (more…)

ГОРКІ – ГУЧЫЦЬ НЯРАДАСНА

27.11.2006 13:41

альбо ПІСЬМЕНЬНІКІ І “ПРАДСТАЎНІКІ”

Агляд TV

Калі ствараўся тэлеканал “Лад”, меркавалася, што ён стане свайго роду заменай расейскаму каналу “Культура”. Але ж цяпер на гэтым канале аддаецца перавага спартовым перадачам, а таксама бразыльскім і расейскім сэрыялам, якія маюць толькі ўскоснае дачыненьне да культуры. Аднак, “Лад” доўгі час заставаўся адзіным дзяржаўным тэлеканалам у Беларусі, дзе навіны йшлі па-беларуску. Цяпер, пасьля чарговага рэфармаваньня, навіны з гэтага каналу зьніклі ўвогуле. (more…)

Абрамовіч прыедзе ў Таўрогі

27.11.2006 13:39

Беларусь і суседзі

Літоўскі горад Таўрогі рыхтуецца да візыту расейскага міліярдэра Рамана Абрамовіча. Беларускія краязнаўцы шукаюць ягоныя карані ў сваіх мясцовасьцях, але менавіта ў Таўрогах перад другой сусьветнай вайной жылі дзяды й бацькі найбагацейшага чалавека Расеі й Вялікабрытаніі. (more…)

Ці магчымае паразуменьне ўлады й яе апанэнтаў на глебе дзяржаўніцкай пазыцыі?

16.11.2006 23:28

Пытаньне тыдня

Аляксандар Мілінкевіч, лідэр аб’яднанай апазыцыі:
“Я ГЭТАЙ УЛАДЗЕ НЯ ВЕРУ”

Я лічу, калі мова ідзе пра захаваньне сувэрэнітэту, то могуць быць аднолькавыя погляды і сынхронныя дзеяньні. Але я гэтай уладзе ня веру. Бо ў яе няма такіх каштоўнасьцяў, як незалежнасьць. Няма патрыятызму сапраўднага. Ёсьць толькі вялікая патрэба ў неабмежаванай уладзе. Таму я ня бачу магчымасьцяў для нейкага паразуменьня. (more…)