Архіў за October, 2006

РБ КУБА

21.10.2006 05:25

CАПРАЎДНАГА ДЫКТАТАРА НАРОД ЛЮБІЦЬ

Фэльетон

Гадоў пяць-шэсьць таму гасьцявалі мы ў аднаго зь дзеячоў апазыцыі. Па-змоўніцку падміргваючы, ён бадзёра пераконваў нас – ня пройдзе і паўгода, як улада пяройдзе ў рукі бел-чырвона-белых, народ зьмяце ненавісны рэжым… (more…)

НОВАЕ ЖЫЦЬЦЁ

13.10.2006 07:57

ГАЛАДОЎКА І СТРАЙК СТАНОВЯЦЦА Ў БЕЛАРУСІ ЗВЫКЛЫМІ ЗЬЯВАМІ

Больш за дзьвесьце чалавек далучыліся да посту-галадоўкі пратэстанцкіх вернікаў у Менску. Сябры менскай суполкі пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” такім чынам вырашылі абараніць свой малітоўны дом і свае правы.

(more…)

ШТО БУДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ, КАЛІ ЗАЎТРА НЯ СТАНЕ ЛУКАШЭНКІ? (2)

13.10.2006 07:48

Апытаньне тыдня

Аляксандар Мілінкевіч, лідэр аб’яднанай апазыцыі:
“БУДЗЕ ГЛЫТОК СЬВЕЖАГА ПАВЕТРА”
Ніякага хаосу ня будзе. Калі Сталін яшчэ жыў, усе думалі – ня будзе яго, пачнецца канец сьвету. Нічога ня здарылася. Хоць сыстэма была абсалютна жорсткая, пірамідальная. (more…)

КАЛІ ЗАГАСАЕ СОНЦА

13.10.2006 07:42

Камэнтар

Пытаньне “Што будзе, калі заўтра ня стане Лукашэнкі?” аказалася для большасьці нашых рэспандэнтаў сапраўднай нечаканасьцю. Нібы мы пыталіся: “Што будзе, калі згасьне сонца?” І адказы атрымаліся зусім няясныя і ўраздроб, нібы гаворка йдзе не пра звычайнага сьмяротнага чалавека-чыноўніка, а пра нябеснае цела. Стала нават неяк страшнавата ад таго, што мы ўсе настолькі бездапаможныя і ня здольныя ўявіць сабе таго, што з абсалютнай верагоднасьцю можа адбыцца ўжо сёньня ўначы. (more…)

БУДАЎНІКАМ СКАЗАЛІ ДЗЯЛІЦЦА

13.10.2006 07:36

ПРАМЫСЛОВАЕ БУДАЎНІЦТВА Ў БЕЛАРУСІ МОЖА ЎЗДАРАЖЭЦЬ НА ЧВЭРЦЬ

Эканоміка

Указ № 499 «Аб некаторых мерах па абнаўленьні асноўных сродкаў у будаўнічай галіне” быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам сёлета 4 жніўня. Але расплочвацца за яго беларускім будаўнікам давялося задняй датай – ажно зь ліпеня. І гэта толькі пачатак. (more…)

МАСКВА ЗАКЛІКАЛА БЕЛАРУСЬ ПАДТРЫМАЦЬ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ ГРУЗІІ

5.10.2006 05:07

АФІЦЫЙНЫ МЕНСК ВЫГЛЯДАЕ РАЗГУБЛЕНЫМ

Палітыка

Расейскі бок заклікаў Беларусь увесьці візавы рэжым для грамадзянаў Грузіі. Аб гэтым 3 кастрычніка паведаміла інтэрнэт-выданьне “Грузия-Онлайн”. Што такія перамовы вядуцца, заявіў журналістам у Маскве намесьнік кіраўніка Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ Міхаіл Цюркін. Ён выказаў незадаволенасьць сытуацыяй, калі “грамадзяне Грузіі прыбываюць у Беларусь, сядаюць на цягнік і прыбываюць у Расею” (more…)

Што будзе ў Беларусі, калі заўтра ня стане Лукашэнкі?

5.10.2006 05:06

Апытаньне тыдня

Алесь Анціпенка, філёзаф:
“МОЖА ПАЧАЦЦА ХАОС”
Паколькі ў Беларусі не існуе законнай пераемнасьці ўлады, зьнікненьне кіраўніка краіны прывядзе да спробаў неканстытуцыйнага захопу той самай улады і ўтрыманьня той самай сыстэмы і таго самага рэжыму, які існаваў дагэтуль. Так будзе доўжыцца, пакуль, нарэшце, ня ўзьнікне сытуацыя, якая зробіць магчымымі дэмакратычныя выбары. Яшчэ адзін варыянт: калі ня знойдзецца моцнай асобы, якая зможа захаваць цяперашнюю сыстэму ўлады, тады папросту пачнецца хаос. Пачнецца перадзел улады. Бо сёньня беларуская эканоміка зьяўляецца дзяржаўнай. І любыя спробы перадзелу кантролю над інфраструктурай прывядуць да дэзарганізацыі. А гэта зноў дасьць аўтарытарным папулістам шанец прыйсьці да ўлады.
(more…)

БЕЛАРУСАЎ ЗАГАНЯЮЦЬ У МОЎНЫ ТУПІК

5.10.2006 05:01

У САМОЙ РАСЕІ ЎСЁ МЕНЕЙ РЭГІЁНАЎ ГАВОРАЦЬ ПА-РАСЕЙСКУ

«Если мы забудем русский язык, — потеряем половину всего», — чарговы раз засьведчыў свае прыярытэты кіраўнік РБ на нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі. Але ўлюбёная Лукашэнкава мова паўсюль губляе свае пазыцыі і неўзабаве згубіць статус сусьветнай.

(more…)