Чым скончыцца газавы шантаж Беларусі з боку Масквы?
26.10.2006 23:24Апытаньне тыдня
Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня Нацбанку Беларусі:
“СКОНЧЫЦЦА ПШЫКАМ”
Гэта, безумоўна, шантаж. Але я думаю, што ён скончыцца пшыкам. Я думаю, што Расея ў чарговы раз пойдзе насустрач Лукашэнку. А Лукашэнка адкупіцца нейкімі саступкамі Расеі. Хутчэй за ўсё, часткай нерухомасьці. Можа быць, часткай “Белтрансгазу” і нафтаперапрацоўчых заводаў. Гэтым усё і скончыцца. Я мяркую, што Расея пойдзе на ўзгадненьне больш нізкай цаны для Беларусі, у параўнаньні з тым, што яна аб’явіла. Расея ня пойдзе ні на якія рэзкія крокі. Яна саступіць, як саступала шматкроць. Для яе важна захаваць у Беларусі блізкі да сябе рэжым. Расея сёньня аднаўляе свой імпэрскі імідж, намагаецца падкрэсьліць сваю веліч. І для яе важны такі сябра, як Лукашэнка. І ён гэта адчувае. Таму ідзе на абвастрэньне. Так што, я думаю, цэны будуць павышаныя, але ў цалкам прымальным для Беларусі варыянце.
(more…)
