Чаму палова беларусаў ня ведае, што экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін – у турме?
28.09.2006 10:42Апытаньне тыдня
Сяргей Альфер, намесьнік старшыні АГП:
“ІНФАРМАЦЫІ ПРА КАЗУЛІНА НЯМА НА БТ”
Таму што інфармацыі пра Казуліна няма на тэлебачаньні. Беларусы ў сваёй большасьці глядзяць толькі тэлевізар. А паколькі на сёньняшні дзень усё тэлебачаньне ў нашай краіне дзяржаўнае, дык яны й ня могуць нічога даведацца. Вельмі невялікая колькасьць жыхароў Беларусі чытае газэты, і яшчэ меншая колькасьць чытае газэты, якія лічацца незалежнымі. Таму праўдзівую інфармацыю могуць атрымаць літаральна некалькі працэнтаў.
(more…)
