Пытаньне тыдня
Вольга Іпатава, пісьменьніца:
“ГАЛАДОЎКА ЁСЬЦЬ ВЫХАДАМ АДЧАЮ”
Мне здаецца, што адчай апаноўвае людзей, якія бачаць абсалютнае беззаконьне ва ўсім. І галадоўка ёсьць выхадам гэтаму адчаю, злосьці й абражанаму гонару. Усяму комплексу таго, што адчувае чалавек, жывучы ў таталітарным грамадзтве, дзе ён ня мае ніякай зваротнай сувязі. Што б ён ні гаварыў, ніякія сыгналы наверх не даходзяць. І таму адчай, злоба і жаданьне хоць унутрана, у сабе самім кампэнсаваць гэтую зьнявагу гонару. А да чаго гэта ўсё прывядзе… Я слухала, калі дэпутат Сяргей Касьцян гаварыў у Авальнай залі: “узарвем дзяржаву”. (more…)