“ЦІ МАЛА ШТО МОЖА ЗДАРЫЦЦА”
10.05.2007 17:23АЛЬБО КАГО БУДЗЕМ ШКАДАВАЦЬ?
Прачытаў у “Блакітным агеньчыку” артыкул “Ці варта апраўдваць сексотаў?”, і надта ж ён падаўся актуальным. Бо акурат дзён за дзесяць перад тым давялося размаўляць з жанчынай, якая ў 1940-м нарадзілася ў ГУЛАГу ад бацькоў, рэпрэсаваных з ласкі суседа-сексота. Маці яе, занятая з 5 раніцы да 12 ночы працаю на лесапавале, каб ня даць немаўляці загінуць (двух сыноў-немаўлят яна ўжо перад гэтым страціла), мусіла сушыць пялюшкі дачкі, абгарнуўшы іх вакол уласнага цела. Жанчына распавядала пра жыцьцё-быцьцё, а мне чамусьці ўвесь час паўставалі перад вачыма тыя мокрыя пялюшкі і той сексот-даносчык. Які ён быў? Чэрствы? Жорсткі? Бесчалавечны? Ці, можа, наадварот, валодаў такой тонкай ды датклівай душою, што яна не дазволіла яму ўрэшце застацца чалавекам? (more…)
