На якой вуліцы мы жывем?
Нядаўна Таварыства Беларускай мовы запрапанавала пераназваць вуліцу Камуністычную ў Менску ў вуліцу Напалеона Орды – у гонар беларускага кампазытара і мастака, 200-годзьдзе з дня нараджэньня якога адзначаецца сёлета. У Менскім гарвыканкаме ўлады абяцалі просьбу разгледзець. Але наўрад ці вуліца Камуністычная хутка зьменіць сваю назву. Улады дбаюць аб захаваньні гістарычнай спадчыны, асабліва савецкага пэрыяду. Вуліцы Камуністычная, Рэвалюцыйная, Інтэрнацыянальная, відаць, яшчэ доўга будуць захоўваць свае назвы – таксама, як вуліцы Леніна, Дзяржынскага, Калініна, Куйбышава, Мясьнікова, Сьвярдлова, іншых расейскіх рэвалюцыянэраў і партдзеячоў. (more…)