Архіў рубрыкі 'Ад рэдакцыі'

БЕЛАРУСЬ… СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ

10.08.2007 09:29

Меркаваньне рэдакцыі

Сёлета ў верасьні на цэнтральнай пляцоўцы “Лiнiі Сталiна” пройдзе III Мiжнародны рыцарскi фэст “Беларусь сярэднявечная”. Арганізатары запрасілі “рыцараў” з клюбаў Беларусi, Чэхii, Польшчы, Украiны, Расеi, краінаў Балтыі. Беларусь будуць прадстаўляць дружыны “Унiя Меч i Крумкач”, “Ордэн Паўночнага Храма” і яшчэ каля 30 рыцарскіх аб`яднаньняў. Аб гэтай радаснай падзеі паведамляе дзяржаўная газэта “Звязда”. (more…)

НЕСАЛІДНАЯ ГАЗЭТА

10.08.2007 09:10

як орган адміністрацыі прэзыдэнта

Газэце “СБ” 80 гадоў. Што вы можаце сказаць на гэта? Можа гэта 80 год хлусьні?
Ваш чытач Сяргей

За сваю гісторыю “Советская Белоруссия” некалькі разоў зьмяняла аблічча. Выходзіла і па-беларуску і па-расейску, была памочніцай беларусізацыі ў 1920-я гады і інструмэнтам сталінскіх рэпрэсіяў у 1930-я, рупарам камуністычнай прапаганды і люстэркам нараджэньня незалежнай беларускай дзяржавы. Сёньняшняя “СБ” створана паводле вобразу й падабенства свайго нязьменнага галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча – вядомага за савецкім часам фэльетаніста й футбольнага аглядальніка. (more…)

ЯНКА КУПАЛА

5.07.2007 19:32

Нараджэньне і сьмерць паэта

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны — грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лявэляс? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька… Ніякі. (more…)

Падарожжа супраць плыні

1.07.2007 17:25

Паўсотні чалавек плывуць па Вяльлі

5 чэрвеня стартавала супольная гістарычная вандроўка беларусаў і літоўцаў па Вяльлі. Пачалася яна ад вытокаў ракі ў цэнтры Беларусі, а скончыцца ўжо ў ліпені ў Коўне, дзе Вяльля ўпадае ў Нёман. 150 гадоў таму гэтым шляхам прайшоў вялікі аматар даўніны й краявідаў граф Канстанцін Тышкевіч, які напісаў па выніках падарожжа кнігу. Нашы сучасьнікі таксама намераныя і кнігі напісаць, і выпусьціць дакумэнтальны фільм. (more…)

ПАСЬЛЯ БЫКАВА

21.06.2007 23:28

НЕКАЛЬКІ КВЕТАК ДА МАГІЛЫ ПІСЬМЕНЬНІКА

Не перастаеш зьдзіўляцца, наколькі блізка жыцьцё паставіла дзьве гэтыя даты — дзень нараджэньня Васіля Быкава і дзень сьмерці. Дата 22 чэрвеня, вядома, тут мае яшчэ й дадатковы сымбалічны сэнс. Пісьменьнік прайшоў праз усю вайну. І галоўныя творы яго — пра яе. (more…)

Ад рэдакцыі

21.06.2007 23:20

Ці могуць паразумецца Пазьняк і Мілінкевіч? Ставячы пытаньне так, мы імкнуліся зразумець прычыну застою ў беларускім нацыянальным руху, безь якога немагчыма прыйсьці да пазытыўных перамен у нашай краіне. (more…)

“АРЫЕНЦІРОЎКА” НА ЖУРНАЛІСТКУ

21.06.2007 22:44

Жонку Лукашэнкі прыраўнялі да арабскіх шэйхаў

Хату, у якой жыве Галіна Лукашэнка, забаронена здымаць. Пра гэта стала вядома пасьля таго, як у Рыжкавічах затрымалі карэспандэнтку інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Алену Якжык. (more…)

Як адным стрэлам уратаваць двух баброў

31.05.2007 09:21

Кангрэс дэмакратычных сілаў, пра які так доўга спрачаліся, нарэшце такі адбыўся. І хоць некаторыя палітыкі заяўлялі, што кангрэс – ня месца для дыскусіяў, што нельга выносіць на публіку пытаньні, папярэдне ня ўхваленыя радай, але эмацыйныя дыскусіі, здаецца, усё ж разгарэліся. Я адчуў гэта пасьля рэпартажаў Радыё Рацыя і Свабода, якія вяліся проста з залі паседжаньняў і фае. (more…)