Архіў рубрыкі 'Тэма нумару'

На ўсходнім фронце безь перамен

13.12.2007 23:30

Імпэрскія памкненьні Масквы нікуды не падзеліся

Гэтымі днямі Беларусь наведае Ўладзімер Пуцін. Падзеі напярэдадні візыту засьведчылі, наколькі вострым для нашай краіны застаецца пытаньне незалежнасьці.

Усе дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя мы пражылі ў трывожным чаканьні. Ледзь ня зь першага дня атрыманьня незалежнасьці ўлады РБ імкнуліся вярнуцца пад крысо “старэйшага брата”. Спачатку ўрад на чале зь Вячаславам Кебічам зьбіраўся зноў “з братняю Русьсю разам шукаць да шчасьця дарог”. Потым Аляксандар Лукашэнка заняўся стварэньнем так званай “саюзнай дзяржавы”. У яго ўжо былі іншыя матывы: малады кіраўнік Беларусі зьбіраўся атабарыцца ў Крамлі, перахапіўшы ўладу з рук Барыса Ельцына. (more…)

У ЧАКАНЬНІ ПУЦІНА

6.12.2007 23:44

“Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца”

На трэці дзень пасьля расейскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сэнсацыя нашага часу: у Менск едзе прэзыдэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 сьнежня адбудзецца пасяджэньне “Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”, падчас якога Лукашэнка і Пуцін “маюць намер дэтальна абмеркаваць пэрспэктывы прыняцьця Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы”. (more…)

МІТЫНГ, ЯКОГА НЕ БЫЛО

22.11.2007 14:19

16 лістапада ў Беларусі прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязьняў. У некалькіх мясьцінах Менску маладыя людзі стаялі на вуліцах і ў пераходах, трымаючы ў руках партрэты Дашкевіча, Казуліна, Клімава, Фінькевіча, якія адбываюць розныя тэрміны пакараньня за свае погляды. Ніхто зь нешматлікіх удзельнікаў акцыі гэтым разам ня быў затрыманы міліцыяй. (more…)

МАРШ У РОЗНЫЯ БАКІ

8.11.2007 17:37

Апазыцыя ў Менску сутыкнулася з правакацыямі

“Дзе ў часе атакі павінен быць камандзір?” – пытаўся галоўны герой легендарнага фільма “Чапаеў”. І сам жа адказваў: “Наперадзе на белым кані”. Дзе павінны быць камуністы падчас сацыяльнага маршу пратэсту? Здавалася б, на чале калёны дэманстрантаў.

Камуністы ў Менску, аднак, падзяліліся. Адны (КПБ) браталіся зь лідэрам КПРФ Зюганавым і лідэрамі іншых кампартыяў на закрытым ад прэсы пасяджэньні, прысьвечаным 90-м угодкам пралетарскай рэвалюцыі. Іншыя – з Партыі камуністаў беларускай, якую сёлета адмовіўся зарэгістраваць мінюст, вялі людзей на плошчу Бангалор. (more…)

“ДЗЯДЫ” І ЎНУКІ

2.11.2007 00:54

РАЗЬВІТАНЬНЕ З КАМУНІЗМАМ ЗАЦЯГНУЛАСЯ

Як спляліся, счапіліся гістарычныя даты сёлета ўвосень. 70 гадоў таму, за адну ноч з 29-га на 30-га кастрычніка, у турме НКВД у Менску былі расстраляныя 100 беларускіх літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. Пазьней у Курапатах сталінскія каты будуць расстрэльваць людзей ужо тысячамі.

90 гадоў таму ў Расеі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, зь якой пачаўся бальшавіцкі тэрор. Адзначаць гэты радасны юбілей камуністы будуць у тым ліку і ў Менску. Ізноў розныя чыкіны будуць апраўдваць сталінскія рэпрэсіі, зноў будуць ілгаць пра Курапаты – быццам там расстрэльвалі толькі немцы і толькі гамбургскіх габрэяў. (more…)

КОЛАС І КУРАПАТЫ

25.10.2007 18:18

У апошні дзень свайго жыцьця народны паэт наведаў месца масавых расстрэлаў

Гэта адбылося ў жніўні 1956 году. А сёлета 3 лістапада Коласу споўніцца 125.

Некаторыя ўдзельнікі нашага юбілейнага апытаньня зьвярнулі ўвагу на тое, што ляўрэат сталінскай прэміі Якуб Колас, якому ўлада падарыла асабняк у цэнтры Менску й пэрсанальны аўтамабіль, цалкам прыняў правілы гульні, зьмірыўся зь імі й толькі прыслугоўваў таталітарнаму рэжыму. А гэта значыць, што, маўляў, і сёньня, калі ўявіць сабе жывога Коласа, ён бы падтрымаў цяперашні рэжым, у тым ліку і яго антыбеларускую моўную палітыку. Ці так гэта? (more…)

ЧАС БРАЦЦА ЗА МІСІЮ

18.09.2006 06:15

Камэнтар

Сёньняшняе апытаньне на тэму “Што можа зрабіць апазыцыя?” сьведчыць пра тое, што людзі ня зьвязваюць сваіх спадзяваньняў на блізкія перамены з апазыцыяй, а гэта значыць, ня вераць, што ў апазыцыі ёсьць рэальныя рычагі ўплыву на сытуацыю і хоць колькі-небудзь вызначальная роля ў грамадзкім жыцьці. Апазыцыя ёсьць і яе быццам няма. (more…)

Дом Літаратара Ператвораны ў Кабак

30.08.2006 01:51

Гісторыя з высяленьнем Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара ў Менску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёньня набліжаецца да лягічнага завяршэньня. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганьні прэзыдэнта зь пісьменьнікамі стане ліквідацыя Саюзу на падставе страты юрыдычнага адрасу.

У чым лёгіка гэтай барацьбы, у чым яе сэнс і рацыянальнае зерне, а ўрэшце – у чым карысьць ад ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі?

(more…)