Архіў рубрыкі 'Простая мова'

БЯЗ ЗНАКУ

13.12.2007 23:04

Фэльетон

Калі гавораць пра краіну, стагодзьдзямі верную сваім традыцыям, вядома, адразу ж узгадваецца Англія. Замшэлыя замкі з камінамі й партрэтамі продкаў, ганарыстыя лорды й джэнтльмэны ў цыліндрах.

Аднак ня менш пасьлядоўная ў выбары каштоўнасьцяў і Расея. Пераносілася сталіца, зьмяняліся цары, генсекі і прэзыдэнты, будаваліся, руйнаваліся і зноў адбудоўваліся храмы, - але бог заставаўся той самы. Дакладней, ня Бог у хрысьціянскім ці мусульманскім сэнсе, а паганскі ідал, Молах, які бесьперастанна патрабуе новых і новых ахвяраў, пакланеньня і абсалютнага падпарадкаваньня, ідал, для якога жыцьцё ня толькі асобнага чалавека, а і лёсы соцень тысяч, і нават мільёнаў - нішто. (more…)

ПЛЯШАМ МЫ НАТХНЕННА

6.12.2007 23:34

Фэльетон

Адшумелі інтэрнэтныя жарсьці з нагоды візыту некалькіх беларускіх рок-музыкаў у прэзыдэнцкую адміністрацыю. Але праблема засталася, дый не магла не застацца, бо яна вечная. Адносіны “мастак – улада”, “мастак – моцныя гэтага сьвету” ніколі ня будуць вырашаныя канчаткова. Мастак – бы ліяна, можа спарадзіць прыгожыя творы-кветкі, але, каб яны былі бачныя іншым, павінен мець цьвёрдую апору, падтрымку. Не было б Мікелянджэла без Ватыкану і Медзічы, Сурыкава – без Трацякова, і гэтак далей. Ці не найбольш пашэнціла нарвэскаму скульптару Густаву Вігелану, над якім дзяржава ўзяла пажыцьцёвую апеку, дзякуючы якой ён стварыў свой славуты (але, на жаль, невядомы беларусам) Фрогнер-парк у Осла. Але гэта, хутчэй, шчасьлівае выключэньне, чым правіла. А правіла дыктуе больш ці менш балючыя кампрамісы, саступкі аж да поўнага продажу душы д’яблу. І кожны выпадак трэба разглядаць індывідуальна, кожны раз гэта праблема выбару самога мастака, ягонага сумленьня. Ніхто, ні адна асоба збоку ня можа падказаць яму адзіна правільны й маральна бездакорны выбар. (more…)

ПРЫВЫЧКА БЫЦЬ ВЕШАНЫМ

29.11.2007 12:32

Фэльетон

Прачытаў я неяк у часопісе падборку вершаў маладых паэтаў. І – “не глянуліся” яны мне. Неяк усё дробненька, абыякенька. А хацелася б, каб маладая асоба лезла з матыкай на сонца. Буры і націску.

Патэлефанаваў знаёмай аматарцы паэзіі й выказаў свае абурэньні. “Ты ня маеш рацыі, — пачуў. – Пачытай яшчэ раз і возьмеш свае словы назад”. (more…)

САЛОМІНКА

22.11.2007 14:01

Фэльетон

Беларуская літаратура заўсёды, у самыя цяжкія для існаваньня нацыі часы, “звала з путаў на свабоду, зь цемры да сьвятла”. Але ніколі яшчэ за ўсю гісторыю Беларусі яна ня несла такога цяжару адказнасьці за лёс свае краіны, як цяпер.

Разгромлены Саюз пісьменьнікаў; ледзь выжывае адзіны незалежны беларускамоўны літаратурны часопіс; беларускія кнігі выходзяць мізэрнымі накладамі, але й тыя пыляцца ў кнігарнях; творы найлепшых аўтараў выкідваюцца са школьных хрэстаматыяў. Ды ўвогуле чытацкая аўдыторыя скарачаецца, бы чыгрынавая скура, бо не чытаюць ня толькі па-беларуску, але й на іншых мовах. У краіне ўсталяваўся непахісны, як жалезабэтон, рэжым, які ненавідзіць усё беларускае.

І гэта – надоўга. (more…)

БЫЦЬ ЖАНЧЫНАЙ

15.11.2007 12:02

Фэльетон

– Ня дадзена нам, хлопцам, зразумець: што такое быць жанчынай! – падвёў вынік дыскусіі пан Юзаф, лыпнуў на мяне пукатымі вачыма і зноў панура апусьціў свае даўжэзныя вусы на вялізны жывот, у які ён залівае ўжо другую бутэльку “Жытняй”.

І мы маўчым – два ня дужа маладыя і ня вельмі прыгожыя прадстаўнікі “płci brzydkiej” – брыдкага полу. (more…)

ХВАЛІ НАЎКОЛ ВЫСПЫ

8.11.2007 17:23

Фэльетон

На жаль, я ня меў магчымасьці чытаць або чуць нейкія водгукі на славуты ўжо фільм Паўла Лунгіна “Выспа” (“Остров”). А дыскусіі, вядома ж, былі. Не маглі ня быць. Бо фільм ставіць пытаньні, на якія людзі заведама, прынцыпова ня могуць даць адказу.

Але, магчыма, гэта й ёсьць задача сапраўднага мастацтва – шукаць адказу менавіта на такія пытаньні. (more…)

ДЭМАКРАТ АПАПТОЗ

2.11.2007 00:36

Супраць яго бясьсільныя спэцназ і КГБ

Фэльетон

Тое, што цяпер адбылося ў Польшчы, павінна ўвайсьці ў падручнікі паліталёгіі. Як прыклад, што паказвае здольнасьць дэмакратыі да самаачышчэньня.

Неадэкватны лідэр дэмакратычным шляхам прыйсьці да ўлады можа. Але калі яму ня ўдасца зламаць сам дэмакратычны мэханізм, то доўга ён не ўтрымаецца.

Што і адбылося ў суседзяў. (more…)

ЛІХТАРЫК У ЦЕМРЫ

25.10.2007 18:05

Фэльетон

Перачытваю паляка Яраслава Івашкевіча. Шчасьлівы чалавек – цалкам рэалізаваў свой талент, і як паэт, і як празаік, драматург, эсэіст, мэмуарыст…

Ці ж мелі такую магчымасьць яго сучасьнікі Купала ды Колас? Дзівіцца варта не таму, што мы ня маем у літаратуры постацяў, роўных таму ж Івашкевічу, дзіва бярэ ад таго, што мы ўвогуле штось маем. Нягледзячы ні на што. Ня дзякуючы – а нягледзячы, насуперак. Якая яшчэ літаратура стваралася ў такіх акалічнасьцях? І здолела выжыць? (more…)