Архіў рубрыкі 'Палітыка'

Скажы, хто твой сябра…

9.02.2007 11:46

Палітыка

На мінулым тыдні ў Менск, нібы птушкі з выраю пацягнуліся дзеячы расейскай апазыцыі. Гэта сьведчыць пра тое, што з тымі, хто зараз пры ўладзе ў Крамлі, Лукашэнка размаўляць ужо (ці пакуль) ня здатны. (more…)

СКАНДАЛЬНЫ САМІТ

1.12.2006 09:04

ЛУКАШЭНКА АДПОМСЬЦІЎ РАСЕЙСКІМ ЖУРНАЛІСТАМ

Палітыка

15-ты, “юбілейны”, саміт СНД у Менску праходзіў у зусім несьвяточнай атмасфэры. Па-першае, тэрміны саміту, які мусіў адбыцца яшчэ месяц таму, былі перанесеныя. Рашэньне пра гэта прынялі Пуцін з Назарбаевым без узгадненьня з Лукашэнкам. Акрамя таго, міліцыі давялося разганяць акцыю пратэсту беларускай апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы. Але ня гэта стала прычынай гучнага міжнароднага скандалу. (more…)

СКАЖЫ МНЕ, ХТО ТВОЙ СЯБРА…

10.11.2006 15:27

Аб чым прамаўчалі Лукашэнка і Ахмадзініжад

Палітыка

Зьнешняя палітыка Беларусі, як кажуць у Міністэрстве замежных справаў РБ, – “шматвэктарная”. Пасьля таго, як Беларусь сёлета ўзяла ўдзел у канфэрэнцыі  Руху недалучаных краінаў, дзе тон задаюць Фідэль Кастра з Уга Чавэсам, стала ясна, што разнастайныя  “вэктары” афіцыйнага Менску скіраваныя ў строга пэўным кірунку — у “трэці сьвет”. (more…)

Пра малойцаў-камсамольцаў і “піраміду”

26.10.2006 23:19

Палітыка

Дзяржаўныя маладзёвыя арганізацыі чакае чарговая рэформа. Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў стварыць адну буйную структуру, якая мусіць аб’яднаць і піянэраў, і сучасных камсамольцаў (БРСМ) і ўсіх астатніх.

(more…)

СЬМЕРЦЬ ФРАНКЕНШТЭЙНА

21.10.2006 05:40

СНД ПАСЬЛЯ ПЕРАНОСУ САМІТУ ЯШЧЭ БОЛЬШ НАБЛІЗІЛАСЯ ДА СКОНУ

Палітыка

Дзяржаўнае ўтварэньне пад назвай СНД ад самага пачатку нагадвала Франкенштэйна, змайстраванага, дзякуючы фантазіі навукоўца-вар’ята, з чалавечых трупаў. (more…)

МАСКВА ЗАКЛІКАЛА БЕЛАРУСЬ ПАДТРЫМАЦЬ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ ГРУЗІІ

5.10.2006 05:07

АФІЦЫЙНЫ МЕНСК ВЫГЛЯДАЕ РАЗГУБЛЕНЫМ

Палітыка

Расейскі бок заклікаў Беларусь увесьці візавы рэжым для грамадзянаў Грузіі. Аб гэтым 3 кастрычніка паведаміла інтэрнэт-выданьне “Грузия-Онлайн”. Што такія перамовы вядуцца, заявіў журналістам у Маскве намесьнік кіраўніка Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ Міхаіл Цюркін. Ён выказаў незадаволенасьць сытуацыяй, калі “грамадзяне Грузіі прыбываюць у Беларусь, сядаюць на цягнік і прыбываюць у Расею” (more…)