Архіў рубрыкі 'Палітыка'

АДЗІНКА ВЫМЯРЭНЬНЯ БНФ

13.12.2007 23:14

Старэйшая беларуская партыя БНФ перажывае ўздым. Пра гэта сьведчыць увага публікі да апошняга зьезду партыі, а таксама абраньне на старшыню Лявона Баршчэўскага - знанай постаці беларускага рэнэсансу. Фронт зноў апынуўся ў цэнтры грамадзкай увагі як адзіная ідэйная палітычная сіла, што на першае месца ставіць незалежнасьць краіны і патрэбу нацыянальна-культурнага адраджэньня. Аднак, відавочна, што такая ўвага надаецца пераважна авансам. Занадта вялікі ўзровень чаканьня перамен менавіта ад гэтай палітычнай сілы. БНФ дэкляруе абарону незалежнасьці ў той час, калі зноў абвастрыліся пагрозы анэксіі Беларусі з боку суседняй краіны. (more…)

ЧАМУ ВЭНЭСУЭЛА НЕ БЕЛАРУСЬ

6.12.2007 23:39

Рэфэрэндум аб пажыцьцёвым прэзыдэнцтве праваліўся

“Ну і лох гэты Уга Чавэс” – адначасова выгукнулі ў Менску і ў Маскве. Вэнэсуэльскі кіраўнік зганьбіў “клюб дыктатараў”, пацярпеўшы паразу на рэфэрэндуме.

У тым, што Чавэс пераможа, не сумняваўся амаль ніхто. “Уга выдатна спраўляецца”, — адзначыў напярэдадні Аляксандар Лукашэнка. І на Захадзе, і ў Расеі вялікіх ілюзіяў наконт посьпехаў Чавэса не было, аднак і там, і там лічылі, што “не істотна, як галасуюць, істотна, хто лічыць”. (more…)

ДЫЯЛЁГ ОПТАМ І ЎРАЗДРОБ

29.11.2007 12:38

Кіраўніцтва РБ не жадае кампрамісу

На мінулым тыдні зноў выйшла на першы плян тэма перамоваў, як вонкавых, так і ўнутраных. У Менску адбыўся міжнародны форум, дзе гаворка вялася пра неабходнасьць дыялёгу паміж Рэспублікай Беларусь і Эўразьвязам. А ў прэзыдэнцкай адміністрацыі прайшла сустрэча галоўнага ідэоляга Алега Праляскоўскага з “забароненымі” музыкамі.

Дамаўляцца ў нашых умовах няпроста. Але, у кожным выпадку, гэта лепш, чым ваяваць. Аднак, каб не паўтараць старых памылак, варта засвоіць некаторыя ўрокі мінулага. (more…)

ВЯЛІКАЯ КАЛЯРОВАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ

15.11.2007 12:19

Ці патрэбная дэмакратам камуністычная спадчына?

Чарговыя ўгодкі кастрычніцкіх падзеяў 1917 году ўлада адзначыла вельмі сьціпла. Падобна, што камуністычная спадчына Аляксандру Лукашэнку больш не патрэбная.

Беларусь – ці не адзіная краіна ў сьвеце, дзе 7 лістапада засталося дзяржаўным сьвятам. Здавалася, сёлета святкаваньне ўгодкаў Кастрычніка павінна было атрымацца асабліва ўрачыстым: юбілей усё-ткі – 90 год. Аднак кіраўніцтва краіны нечакана спакойна паставілася да круглай даты. (more…)

СКОКІ ЗЬ МЯДЗЬВЕДЗЕМ

11.10.2007 14:54

Лукашэнка стаў напалову “каляровым”

Палітыка

Расея імкнецца адбудаваць вэртыкальную структуру на прасторах СНД. Дзеля гэтага яна гатовая рабіць саступкі сваім васалам. Але кошт гэтых саступак можа быць занадта дарагім. (more…)

ТАКІЯ РОЗНЫЯ ВЫБАРЫ

4.10.2007 10:34

Тры сьветы – тры лады жыцьця

На гэтым тыдні з розных прычынаў у цэнтры ўвагі СМІ апынуліся найвышэйшыя заканадаўчыя органы трох краінаў – Украіны, Расеі й Беларусі. Перафразуючы савецкіх палітычных аглядальнікаў, можна сказаць: тры сьветы – тры лады жыцьця. (more…)

ЦЕНЬ, ВЕДАЙ СВАЁ МЕСЦА!

20.09.2007 18:20

УЛАДЗІМЕРУ КАНАПЛЁВУ ПАТРЭБНАЯ ІНГАЛЯЦЫЯ

Па восені ва ўладных эшалёнах не далічыліся нават не кураняці, а досыць буйнога пеўня. У адстаўку “з уласнага жаданьня” сышоў старшыня палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ўладзімер Канаплёў. (more…)

ВЕРАСЬНЁЎСКІЯ БІТВЫ

13.09.2007 23:50

Суседзі адварочваюцца ад Беларусі

Такое ўражаньне, што суды ў РБ заваленыя справамі аб адміністрацыйных парушэньнях. Найперш – у зьвязку зь незарэгістраванай арганізацыяй “Малады фронт”. Не пасьпелі аціхнуць жарсьці пасьля судоў у Нясьвіжы й Салігорску, якія скончыліся спагнаньнем вялікіх штрафаў, як пачаўся суд у Баранавічах. Там судзілі маладафронтаўца Яраслава Грышчэню. У аўторак яму далі 930 тысяч рублёў штрафу. Але галоўныя падзеі разгарнуліся напярэдадні, калі спэцназ затрымаў каля будынку суда некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку двух журналістаў. На большасьць затрыманых склалі пратаколы ды выпусьцілі, а вось Павал Севярынец, адзін зь лідэраў маладафронтаўцаў, атрымаў штраф 620 тысяч рублёў ды яшчэ 17 сутак арышту. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі мітынгу ў падтрымку Яраслава Грышчэні каля будынку суда. Гэта першы выпадак у Беларусі, калі згодна з новым Адміністрацыйным кодэксам выносіцца нагэтулькі жорсткі прысуд (раней давалі максымум 15 сутак). Але гэта ня першы адміністрацыйны прысуд, вынесены за апошні час Севярынцу – маладому палітыку, які толькі нядаўна вярнуўся зь “хіміі”.  (more…)