Архіў рубрыкі 'Культура'

НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА

11.10.2007 14:16

Разьвітаньне зь Яўгенам Будзінасам

4-га кастрычніка ня стала Яўгена Будзінаса – пісьменьніка, выдаўца, стваральніка знакамітага музэя “Дудуткі” ў вёсцы Дудзічы Пухавіцкага раёну. (more…)

АДАМОВІЧАЎ ВЕРАСЕНЬ

4.10.2007 10:47

У мінулым нумары, у нататцы “Алесь Адамовіч з намі” прайшла прыкрая памылка. У матэрыяле было напісана, што гэта мясцовае начальства запрасіла пісьменьнікаў у Глушу, дзе пахаваны Адамовіч, аплаціла транспартныя выдаткі й вячэру ў гонар гасьцей. Атрымаўшы такую інфармацыю, мы ёй паверылі, бо вельмі ж хочацца верыць, што і ў “вэртыкалі” працуюць нармальныя сумленныя людзі. Але насамрэч паездку арганізаваў беларускі ПЭН-цэнтар (ён уваходзіць у міжнароднае пісьменьніцкае аб’яднаньне пэн-клюбаў), аўтобус даў фонд “дзеці Чарнобыля”, заплаціў за вячэру таксама ПЭН-цэнтар. Дзякуй і на тым, што хоць не чынілі перашкодаў арганізатарам.

Са свайго боку мы прыносім прабачэньні за памылку й прапануем увазе чытача яшчэ адну нататку, прысьвечаную памяці выдатнага беларускага публіцыста. (more…)

АЛЕСЬ АДАМОВІЧ З НАМІ

20.09.2007 18:35

16 верасьня ў Глушы, дзе пахаваны выдатны беларускі пісьменьнік і дзяяч Алесь Адамовіч, прайшла імпрэза яго памяці. 80-я ўгодкі з дня нараджэньня Адамовіча, якое адзначалася 3 верасьня, засталося амаль незаўважаным афіцыйнымі СМІ і дзяржаўнымі чыноўнікамі ў сталіцы. (more…)

ГАНС ВЯЛІКІ І ГАНС МАЛЫ

30.08.2007 17:11

Ці перажыве беларуская мова яшчэ адзін правапіс?

Гісторыя гэтай праблемы такая. Напачатку мінулага стагодзьдзя беларуская мова ня мела свайго правапіснага нарматыву. І тады рэдакцыя газэты “Наша Ніва” даручыла маладому навукоўцу Браніславу Тарашкевічу ўнармаваць правапіс. Тарашкевіч задачу выканаў, і ўся Беларусь пісала па-беларуску аднолькава да 1933 году. У 1933-м адбыўся раскол. Саўнаркам БССР правёў “моўную рэформу”, якая мела жорсткі рэпрэсіўны і русіфікатарскі характар. Ставілася задача “спрашчэньня” беларускага правапісу і “набліжэньня” яго да расейскага. У выніку большасьць вучоных-мовазнаўцаў была расстраляная ці сасланая ў ГУЛАГ, а саму беларускую мову сталі называць “грубай” (дзіва што, на пісьме больш не перадавалася мяккасьць жывых беларускіх гукаў). З гэтага часу ўсталяваліся два правапісы, якія сёньня называюць “тарашкевіцай” і “наркамаўкай”. Першым правапісам да ўзьяднаньня 1939 году пісала Заходняя Беларусь, пасьля – эміграцыя, а з 1980-х гадоў – практычна ўсе новыя выданьні дэмакратычнага кірунку. Другім — карысталася ўсё дзяржаўнае і афіцыйнае: улада, сыстэма адукацыі, СМІ і выдавецтвы.
(more…)

Тайна шасьці мільёнаў

28.07.2007 14:34

Калі ўзьнікла сучасная беларуская нацыя?

Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы. Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высьветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам – у  тым сэнсе, у якім ужываем гэтую назву мы – як самавызначэньне сябе й сваёй супольнасьці, на якое адгукаюцца ня толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсьвядомленае. Гэта мусіць быць гістарычны выпадак, які стаў азарэньнем і адкрыцьцём, а ў выніку – прэцэдэнтам, які “зачапіўся” ў пэўным коле і пачаў пашырацца на іншыя асяродкі. (more…)

“ХАЙ ЖА ВАМ ТАК НЕ ЗДАЕЦЦА”

12.07.2007 17:12

На “Славянскім базары” танчаць усе

Музычны фэстываль “Славянскі базар” у Віцебску сёлета набыў яшчэ большую папулярнасьць – дзякуючы інтэрнэту. Як вядома, у адкрыцьці “базару” прымаў удзел Аляксандар Лукашэнка. У нейкі момант украінскі сьпявак Андрэй Данілка, больш вядомы пад сцэнічным псэўданімам Верка Сярдзючка, пранік са сцэны ва ўрадавую лёжу й прымусіў кіраўніка дзяржавы пусьціцца разам зь ім у скокі. (more…)

ПАМОЧНІК ЛЕВІТА

5.07.2007 15:34

Да 120-годзьдзя Марка Шагала

Сёньня гэта падаецца дзіўным, але ўсяго дваццаць гадоў таму, напярэдадні стогадовага юбілею Марка Шагала, з Энцыкляпэдыі беларускай літаратуры й мастацтва быў выкінуты прысьвечаны яму артыкул. Гэта цяпер у Віцебску ёсьць дом-музэй Шагала, стаіць помнік мастаку. Тады, у 80-я гады, партыйнае кіраўніцтва забараняла згадваць ягонае ймя. Асабліва шчыраваў у барацьбе з Шагалам і прыхільнікамі ягонага таленту тагачасны кіраўнік Віцебскага абкама КПБ Грыгор’еў (ягоная кар’ера працягвалася і пасьля крушэньня камунізму — да нядаўняга часу ён займаў пасаду пасла Беларусі ў Маскве). Была нават запушчаная вэрсія, — днямі да яе зноў вярнулася былая партыйная газэта “Звязда” — быццам Шагал нарадзіўся ў мястэчку Лёзна, а ня ў Віцебску, у габрэйскім раёне Пескаватык. Відаць, ня ўпісвалася гэтая дэталь ў імідж савецкага абласнога цэнтру. (more…)

ПАСЬЛЯ БЫКАВА

21.06.2007 23:28

НЕКАЛЬКІ КВЕТАК ДА МАГІЛЫ ПІСЬМЕНЬНІКА

Не перастаеш зьдзіўляцца, наколькі блізка жыцьцё паставіла дзьве гэтыя даты — дзень нараджэньня Васіля Быкава і дзень сьмерці. Дата 22 чэрвеня, вядома, тут мае яшчэ й дадатковы сымбалічны сэнс. Пісьменьнік прайшоў праз усю вайну. І галоўныя творы яго — пра яе. (more…)