Архіў рубрыкі 'Камэнтар'

ЯНКА КУПАЛА Ў МАСКВЕ

16.11.2006 23:22

Адкрыцьцё помніка паэту адкладваецца

10 лістапада ў Маскве, падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі, павінна была адбыцца афіцыйная цырымонія адкрыцьця помніка вялікаму беларускаму паэту. Аб гэтым не аднойчы паведамлялі інфармацыйныя агенцтвы Беларусі й Расеі. Ва ўрачыстасьці меліся ўзяць удзел прэзыдэнт Лукашэнка, мэр Масквы Лужкоў, іншыя высокія асобы. Аўтараў помніка Купалу – беларускіх скульптараў бацьку і сына Льва і Сяргея Гумілеўскіх – запрасіць на цырымонію чамусьці забыліся. (Леў Гумілеўскі вядомы, у прыватнасьці, як аўтар помніка Багдановічу ў Менску). (more…)

“РУССКИЙ МАРШ» І БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ

10.11.2006 15:32

Камэнтар

Пачнем з таго, што “Русский марш” ня можа быць арганізаваны ўладай, інакш гэта будзе ўжо зусім іншая зьява і іншая краіна, накшталт гітлераўскай Нямеччыны. “Русский марш” пачынаецца зьнізу, улады могуць яго дазволіць або забараніць, падтрымаць або не дапусьціць. (more…)

БЕЛАРУСІ ДАВЯДЗЕЦЦА КУПЛЯЦЬ ГАЗ ПА 100 ДАЛЯРАЎ І ВЫШЭЙ

26.10.2006 23:22

Але мы ўжо цяпер плацім за яго дзяржаве амаль столькі ж!

Камэнтар

Колькі сіл страцілі беларускія і расейскія афіцыйныя СМІ на тое, каб давесьці, што ўкраінцы пасьля “аранжавай рэвалюцыі” жывуць у жабрацкіх, нечалавечых умовах. І ніхто зь дзяржаўных журналістаў не падумаў, зразумела, паведаміць, што шкадаваць, найперш, трэба саміх сябе, а не ўкраінцаў.

(more…)

Чарга дайшла да “афганцаў”

21.10.2006 05:46

“У чым сіла, брат? — Сіла ў праўдзе”

Камэнтар

Пасьля зачысткі апазыцыйнага поля, дзе цяпер альбо сядзяць у турмах і ў эміграцыі, альбо спрачаюцца за лідэрства; пасьля дэмаралізацыі недзяржаўнае прэсы, рэдактары якой просяць сёньня найвышэйшага дазволу друкавацца і пашырацца ў Беларусі; пасьля ліквідацыі прафсаюзнага руху і выгнаньня пісьменьнікаў з Дому літаратараў, – адным словам, пасьля таго, як былі сагнутыя самыя незгібальныя, змагар-прэзыдэнт адчуў адзіноту і адсутнасьць паўнаты жыцьця, і перавёў свой позірк на тыя грамадзкія групы, дзе быццам бы і не змагаюцца супраць яго, але ж маюць нахабства самастойна мысьліць, выяўляць волю і вызнаваць веру. Пад каток рэпрэсіўнай сыстэмы патрапілі пратэстанцкая царква “Новае жыцьцё”, пра што мы пісалі ў папярэднім нумары, а таксама… афганскія вэтэраны, якія дагэтуль лічыліся ледзьве не апораю сыстэмы Лукашэнкі. (more…)

КАЛІ ЗАГАСАЕ СОНЦА

13.10.2006 07:42

Камэнтар

Пытаньне “Што будзе, калі заўтра ня стане Лукашэнкі?” аказалася для большасьці нашых рэспандэнтаў сапраўднай нечаканасьцю. Нібы мы пыталіся: “Што будзе, калі згасьне сонца?” І адказы атрымаліся зусім няясныя і ўраздроб, нібы гаворка йдзе не пра звычайнага сьмяротнага чалавека-чыноўніка, а пра нябеснае цела. Стала нават неяк страшнавата ад таго, што мы ўсе настолькі бездапаможныя і ня здольныя ўявіць сабе таго, што з абсалютнай верагоднасьцю можа адбыцца ўжо сёньня ўначы. (more…)

ЭРА МІЛАСЭРНАСЬЦІ

28.09.2006 10:28

44% беларусаў ня ведаюць, што Аляксандар Казулін сядзіць у калёніі

Камэнтар

Такія зьвесткі прывялі незалежныя сацыёлягі, якія пыталіся ў грамадзян, ці чулі яны пра тое, што экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў? У чым прычына няведаньня? У замоўчваньні прысуду з боку афіцыйнай улады? У слабасьці незалежных СМІ? Можа быць, у неміласэрнасьці і абыякавасьці беларускага грамадзтва? Ці ў тым, што і не павінны мы гэтага ведаць?
(more…)

НЕДАЛУЧАНЫЯ

23.09.2006 13:28

ЛУКАШЭНКА БУДЗЕ ПЕРШЫМ СЯРОД ТРЭЦІХ?

Аляксандар Лукашэнка нарэшце выйшаў у сьвет. Той, які прынята называць “трэцім”. Праўда, слабаразьвітыя краіны, што да яго належаць, называюць сябе “краінамі, якія разьвіваюцца”. Гэта ў асноўным краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. (more…)