Архіў рубрыкі 'Камэнтар'

“Зянон-хоп” як тэст на жывасьць

3.02.2007 17:25

Камэнтар

Галоўнае ў гэтай гісторыі – ня сам “Зянон-хоп”, напісаны дзеля забавы пад Новы год на адным маладзёвым менскім флэце і выстаўлены “дзеля прыколу” на прыватнай старонцы ў інтэрнэце. Галоўнае, што з многіх тысяч тэкстаў і твораў сусьветнага сеціва менавіта ён выклікаў такія жарсьці ў галовах і асяродках тых, хто прывык лічыць сябе валадарамі думак, лідэрамі нонканфармізму і стваральнікамі альтэрнатыўнай афіцыёзу культуры. Абурэньню і зьнішчальнай крытыцы няма межаў і няма канца. На другім баку мы раптам убачылі зборны вобраз таго самага Зянона, пра існаваньне якога раней і не падазравалі. Туга па сапраўдным героі, агорнутая іроніяй і самаіроніяй, бо інакш выглядала б дэкляратыўна-мёртва, змусіла зборны вобраз героя ашчэрыцца, расчырванецца, расплявацца, а ўрэшце вынесьці вэрдыкт: гэта не культура!
(more…)

“Лукашэнка ляцеў на адным крыле”

3.02.2007 17:20

ці Дапаможа апазыцыя выправіць стары курс?
Улада і грамадзтва

Апошнімі днямі шэраг дзеячоў на Захадзе раптам пачалі прапаноўваць Аляксандру Лукашэнку ўсталяваць партнэрскія адносіны. Пачалося ўсё зь нямецкага палітоляга Аляксандра Рара, які браў у кіраўніка Беларусі інтэрвію для газэты Die Welt. (more…)

Людзі, грошы, амбіцыі

26.01.2007 09:10

Камэнтар

Пытаньне лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі не магло ня ўзьнікнуць на нашых старонках, бо апошнім часам стала галоўным пытаньнем у апазыцыі. З аднаго боку, яно быццам і натуральна: калі няма поступу ў дзейнасьці, пачынаеш аналізаваць самога сябе – можа ўва мне штось ня так? Зь іншага боку, самааналіз і самакапаньне могуць захапіць цябе, і будзе здавацца, нібы гэта й ёсьць твая галоўная дзейнасьць. (more…)

Ад нянавісьці да любові

19.01.2007 09:37

Камэнтар

Насамрэч для многіх было б дзіўна, калі б гэткі беларусафоб як Лукашэнка пайшоў на беларусізацыю – каб адукацыю, чыноўнікаў і БТ перавёў на беларускую мову. Толькі ж ад любові да нянавісьці – адзін крок. І наадварот таксама. Незалежнасьць Беларусі ўжо зьведала такую мэтамарфозу ў сьвядомасьці кіраўніка РБ. Памятаеце, колькі кпінаў і жоўці ён выліў на яе напачатку свайго прэзыдэнцтва? Дык чаму б і з мовай не адбылося тое самае? Тым больш, што лёгіка ягонага праўленьня падвяла яго сёньня да патрэбы рабіць нейкі чарговы рашучы крок. А чагосьці іншага, апроч менавіта беларусізацыі, не відаць. Інкарпарацыя ў склад Расейскай Фэдэрацыі, нібыта, страціла актуальнасьць. І настойлівыя заявы Лукашэнкі пра каштоўнасьць сувэрэнітэту сьведчаць пра адваротныя намеры. (more…)

Ані мовы, ні размовы

15.12.2006 11:13

Куды вядзе бум галадовак у Беларусі?

Камэнтар

Удзельнікі сёньняшняга апытаньня разышліся ў думцы, ці насамрэч у Беларусі мае месца хваля галадовак. У гэтым засумняваўся пісьменьнік Сямён Букчын. Хатняя гаспадыня Інэса наагул ніякае хвалі ня бачыць. Затое філёзаф Валянцін Акудовіч безапэляцыйна гаворыць нават не пра хвалю, а пра эпідэмію галадовак. Напэўна, ён мае рацыю, калі ўлічыць, што галадоўка ў Беларусі перадаецца, як прыклад, ад адной групы да іншай. (more…)

У ГАЛАДОЎКІ НЕМУЖЧЫНСКІ ТВАР

7.12.2006 18:14

Чаму ў Беларусі галадуюць?

Камэнтар

У Гродне трымаюць пост-галадоўку вернікі Рыма-каталіцкай суполкі Найсьвятой Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасьці. Амаль дзесяць гадоў суполка ня можа атрымаць дазвол на ўзьвядзеньне новага касьцёла. Увесь гэты час мясцовыя ўлады абяцаюць вырашыць праблему, але рукі выканкамаўскіх чыноўнікаў, быццам бы, да яе не даходзяць. Цярплівасьць каталікоў скончылася.
(more…)

“Няма ні ластавак, ні сонца…”

1.12.2006 09:06

Лукашэнка спрабуе напалохаць Крэмль… і ўласны народ

Камэнтар

Увесь мінулы тыдзень улады РБ падбіралі фармулёўкі, каб адказаць на прапановы і ўмовы Эўразьвязу. Прычым відавочным было жаданьне афіцыйнага Менску, каб суайчыньнікі даведваліся пра новую стратэгію ЭС не з арыгінальнага тэксту, а праз камэнтары афіцыйных асобаў. (more…)

Рашэньні, якіх мы стараемся не заўважаць

16.11.2006 23:24

Камэнтар

Сёньня, калі адзначаюцца сотыя ўгодкі першай беларускай газэты “Наша Ніва”, ня можа не зьдзіўляць розьніца паміж сьветапогляднай пазыцыяй нашых дэмакратаў пачатку мінулага стагодзьдзя і сёньняшніх. Уявіце сабе ў сёньняшняй апазыцыйнай газэце наступныя праграмныя радкі: “Трэба ня толькі гаварыць аб еднасьці ўсіх беларусаў, але жыцьцём сваім шырыць згоду і братнюю любоў у народзе”. Вы скажаце, што пісаць такое сёньня проста немагчыма. Зь іншага боку, хто б з сучасных дэмакратаў не паставіў пад гэтымі радкамі свой подпіс.
(more…)