Архіў рубрыкі 'Камэнтар'

Пешкі гуляюць дошкамі

19.04.2007 16:10

Чаму Расея ў згортваньні дэмакратыі паўтарае шлях Беларусі? Зразумела, прырода аўтарытарызму ў розных краінах падобная. Нават калі ў гэтых краін настолькі розныя вага і аб’ём, гістарычны шлях і мэнталітэт, эканоміка і рэсурсная база, як у Беларусі й Расеі. Калі пачынаецца “закручваньне гаек”, нас не зьдзіўляе, што Пуцін сьледам за Лукашэнкам стварае ўладную “вэртыкаль”, ператварае выбары ў прафанацыю, выганяе апазыцыю з парлямэнту і свабоду слова – з тэлеканалаў. Не зьдзіўляе, бо гэта ўнівэрсальныя захады аўтарытарнага кіраўніка. Зьдзіўляе іншае – нейкія, на першы погляд, дробязі. (more…)

Незалежнасьць мінус мова = Лукашэнка

6.04.2007 10:07

Навошта ўлады працягваюць уціскаць родную мову нават пасьля таго, як прызналі, што незалежнасьць краіны – каштоўная рэч? Здавалася б, незалежнасьць толькі ўзмацняецца ад таго, што мы – самастойны народ са сваёй культурай, гісторыяй і мовай. Здавалася б, пусьці беларушчыну на экраны, і ўвесь народ прасякнецца праўдзівай любоўю да сваёй краіны, а пусьці ў школы – вырасьце новае пакаленьне сапраўдных патрыётаў Беларусі, гатовых сьвядома бараніць незалежнасьць у цяжкую хвіліну, а ў хвіліну звычайную, прынамсі, купляць беларускае й вырабляць беларускае, ня горшае за польскае, нямецкае ці іншае якое. А наколькі б вырас прэстыж Беларусі ў сьвеце! Глядзіце, Беларусь, аказваецца, нармальная краіна з нармальным народам, а ніякая не сатэлітная тэрыторыя Расеі, населеная саўком. (more…)

Лёзунгі і маніпуляцыі

30.03.2007 07:33

Афіцыйны канцэрт “За независимую Беларусь” 25 сакавіка стаў адказам Лукашэнкі на адкрыты ліст Мілінкевіча, у якім экс-кандыдат у прэзыдэнты заклікаў прэзыдэнта разам адзначыць Дзень Волі – найвялікшае нацыянальнае сьвята. Братацца з апазыцыяй на Кастрычніцкай плошчы Лукашэнка, зразумела, не пайшоў, але і распраўляцца з дэманстрантамі “з асаблівым цынізмам”, як гэта было ў папярэднія гады, ня стаў. Маўляў, сьвята ваша прызнаю, адзначыць яго разам згодны, але ня я пайду да вас, а вы прыходзьце да мяне – на канцэрт. (more…)

Сустрэнемся каля рэстарана “Канстанцін”

23.03.2007 09:30

Два станы душы перад Днём Волі – чаканьне й недавер. Чаканьне ўжо нават ня цуду (як гэта было ў папярэднія гады), а таго, што проста сонца ўстане адтуль, адкуль мусіць устаць, каб узрадаваць душу, а не асьляпіць водбліскамі спэцназаўскай уніформы. Недавер да таго, што зноў, як шмат разоў было, усе прыедуць адпачываць на Гаіці, а там налятуць злыя маскіты і сапсуюць апошнія рэшткі сьветлага настрою. (more…)

Падкрамлёўская апазыцыя

8.03.2007 13:26

Ці варта ў барацьбе з Лукашэнкам аб’ядноўвацца з Масквой?

Масква спахапілася. Тамтэйшыя кіраўнікі раптам зразумелі, што ў Беларусі фактычна няма ніводнай прарасейскай палітычнай сілы. І тэрмінова пачалі арганізоўваць новую беларускую апазыцыю, якая мусіць быць падкантрольнай Маскве. (more…)

Ці адзін у полі — воін?

22.02.2007 11:56

Камэнтар

“Ды які ён лідэр, ён слабак!.. Ён павінен стварыць рух, ад імя якога мог бы выступаць, бо інакш ён нікога, апроч сябе, не прадстаўляе… У яго няма сваіх структур!.. Ды хто даў яму права выступаць на Захадзе ад імя ўсёй апазыцыі?!. Як ён мог напісаць ліст Лукашэнку – хто ён такі?.. Трэба забараніць называць яго лідэрам дэмакратычных сіл!..” (more…)

ПРЭЦЭДЭНТ

15.02.2007 18:49

Камэнтар

Пра тое, што ў Беларусі на стадыёне ўлада гуляе сама з сабой, а апазыцыя толькі галёкае на трыбунах, гаворыцца ўжо шмат гадоў. Натуральна, на поле ніхто партыі не запрашаў, але яны й самі не выяўляюць жаданьня ўступіць у гульню. (more…)

Гэта салодкае слова – свабода

9.02.2007 11:56

Чаго не паказвае БТ

У нядзелю на кватэры ў Менску, каля Камароўскага рынку, сабраліся на сход юнакі й дзяўчаты – больш за дваццаць чалавек, якіх называюць маладафронтаўцамі. Прыехалі хлопцы з розных рэгіёнаў Беларусі, прыехалі некалькі чалавек з Польшчы, якія вучацца там па праграме Каліноўскага. (more…)