НЕ СТРАЛЯЙЦЕ Ў ПІЯНІСТА
29.11.2007 12:35Культура ня можа адседжвацца ў апазыцыі
Галоўнай тэмай абмеркаваньня ў беларускім інтэрнэце і шырэй – у “незалежным грамадзтве” – на мінулым тыдні стаў паход вядомых рок-музыкаў у адміністрацыю прэзыдэнта і сустрэча Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Аляксандра Кулінковіча, Піта Паўлава і Алега Хаменкі з кіраўніком ідэалягічнага ўпраўленьня гэтай адміністрацыі Алегам Праляскоўскім. Музыкі высьвятлялі, чаму яны ў Беларусі забароненыя, чаму ня могуць даваць свае канцэрты і навошта створаны “чорныя сьпісы”, куды ўнесены яны і многія іхнія калегі. Праляскоўскі прызнаў існаваньне “чорных сьпісаў”, паабяцаў усе перашкоды спыніць і папрасіў ня граць на палітычных акцыях.
І тут пачалося… (more…)
