Архіў рубрыкі 'Грамадзтва'

ДАЖЫВЕМ ДА ЧАЦЬВЯРГА

22.11.2007 14:05

Стабільная нестабільнасьць

Дзіўныя рэчы адбываліся на мінулым тыдні. Спачатку Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў урад за правалы ў эканоміцы і нават зазначыў, што пад пагрозай апынуліся ўсе нашы дасягненьні. А літаральна празь дзень ён жа заявіў, што у краіне няма ніякай крытычнай сытуацыі. (more…)

ШТО ВЫ ЧЫТАЕЦЕ НА ТВАРАХ?

22.11.2007 13:49

Ня ўсе моршчаць лоб, “каб не выдзяляцца”

Апошнім часам, асабліва калі ў мяне з раніцы кепскі настрой, прызвычаіўся заходзіць у Жывы Журнал (ЖЖ) у інтэрнэце, на minsk_by. Не скажу, каб пасьля гэтага настрой адразу паляпшаўся – часам бывае і наадварот. У ЖЖ хапае рознага народу. Сустракаюцца і звычайныя хамы. Але вось патрапілася днямі апытаньне на тэму: што вы чытаеце на тварах людзей на вуліцы? Мне яно падалося забаўным, і я вырашыў пазнаёміць зь некаторымі адказамі чытачоў “Свабоды”.

Адразу хацеў быў перакласьці ўсе на беларускую мову, але потым вырашыў – хай будзе так, як у арыгінале. Праўда, сынтаксыс і яўныя апіскі дзе-нідзе давялося паправіць. (more…)

ЁН НІКОГА НЕ ХАЦЕЎ ПАКРЫЎДЗІЦЬ

2.11.2007 00:22

Пра “ворагаў Беларусі” і “сьвятую зямлю”

Лукашэнка рэальна спалохаўся. Кіраўнік Беларусі шукае магчымасьці, каб супакоіць абурэньне ягонымі заявамі на адрас габрэяў. Але наўрад ці з гэтага што атрымаецца.

Нагадаем, што 12 кастрычніка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску Лукашэнка заявіў літаральна наступнае (цытата – на мове арыгіналу, каб пазбавіць уладу магчымасьці спасылацца на “недакладнасьці перакладу”): «Если вы были в Бобруйске, вы видели, в каком состоянии город? Страшно было зайти, свинушник был. Это в основном еврейский был город, вы знаете, как евреи относятся к месту, где они живут. Посмотрите в Израиле, я вот был… Я ни в коем случае не хочу их обидеть, но они не очень заботятся, чтобы подстрижена трава была, как в Москве, у россиян, белорусов”. (more…)

КРЫЖ ПАКУТАЎ

11.10.2007 15:06

Створаны грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня Крыжа пакутаў у Курапатах. Гэта адбылося ў той жа дзень, калі стала вядома пра чарговы акт вандалізму на мэмарыяле – у панядзелак увечары. Узначаліў камітэт Зянон Пазьняк. (more…)

Беларуская рулетка

28.07.2007 14:25

Ці ператворыцца Менск у Лас-Вэгас?

Рашэньне расейскіх уладаў вынесьці да 2009 году ўсе казіно з буйных гарадоў у чатыры аддаленыя зоны зь цікавасьцю было сустрэтае ў Беларусі. Пэўныя колы ў нашым кіраўніцтве і бізнэсе адразу пабачылі для сябе выдатныя магчымасьці. (more…)

Бязвыбарная сытуацыя

5.07.2007 15:41

Ярмошына прадбачыць выбары ў адзін тур

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла, што чарговыя выбары ў палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адбудуцца, хутчэй за ўсё, 12 кастрычніка 2008 году. Пакуль няма ніякіх падставаў лічыць, што яны будуць чымсьці істотна адрозьнівацца ад папярэдніх. (more…)

Як мы адрадзілі Купальле

14.06.2007 21:24

Досьвед талакоўца

Купальле – гэта добра… От, помню, калісь зьбярэмся, паедзем дзе на прыроду, запалім вогнішча і пяём, пяём праз усю ноч…
А калі сур’ёзна, дык сёньня я трохі скептычна паглядаю на спробы “адрадзіць” Купальле. Мой пэсымізм выкліканы практычным досьведам. (more…)

АПОШНЯЯ КАШУЛЯ

17.05.2007 17:41

КАЛІ КАРОЛЬ – ГОЛЫ, РАСПРАНАЦЦА ДАВОДЗІЦЦА НАРОДУ

Неверагодна, але факт. Законапраект аб скасаваньні льготаў, які закранае добрую палову жыхароў Беларусі, выклікаў даволі млявую рэакцыю ў грамадзтве. Калі не лічыць марша інвалідаў-вазочнікаў (пра гэта наша газэта пісала ў мінулым нумары) ды некалькіх акцыяў студэнтаў у Менску, пратэстаў амаль не відаць. (more…)