КАРОЛЬ ПАЛЁЎ
16.08.2007 22:14Пасьля цыбулі ўзяліся за кукурузу
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? (more…)
СВАБОДАБеларуская газета
|
Вы знаходзицеся на старам сайце газеты Свабода. Запрашаем Вас на галоўную старонку нашага новага сайта. Каб перайсцi на галоўную старонку старой версii, калi ласка, нацiснiце тут. |
Пасьля цыбулі ўзяліся за кукурузу
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? (more…)
Нашто нам два мільярды рублёў?
На пачатку лета афіцыйныя асобы зрабілі шэраг супярэчлівых заяваў датычна стану беларускай эканомікі. Чыноўнікі адначасова спрабавалі супакоіць насельніцтва і разжаліць расейскае кіраўніцтва. (more…)
Сусьветны банк апублікаваў даклад пра эфэктыўнасьць дзяржаўнага кіраваньня ў сьвеце ў 1998-2006 гадах. Паводле дасьледаваньня, якое праводзілася ў 212 краінах, Беларусь апынулася ў ліку тых, дзе якасьць кіраваньня пагоршылася ў цэлым шэрагу найважнейшых паказчыкаў. У якасьці нэгатыўных прыкладаў, акрамя Беларусі, у дакладзе называюцца таксама Зімбабвэ, Кот-д’Івуар, Вэнэсуэла. А ў якасьці прыкладу вельмі хуткіх пазытыўных зьменаў – Україна (асабліва пасьля 2002 году), Кенія і Лібэрыя. А такія краіны, як Коста-Рыка, Ургувай, Славенія, Чэхія, Латвія, Літва апярэджваюць паводле сваіх паказчыкаў такія прамыслова разьвітыя краіны як Грэцыя й Італія. (more…)
Калі хапае пугі – навошта траціць пернікі?
Больш за тыдзень таму прэзыдэнт Лукашэнка падпісаў закон “Аб дзяржаўных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян”, ці, інакш кажучы – закон аб адмене льготаў. Зрабіў ён гэта практычна бяз шуму. Відаць, каб не прыцягваць да падзеі ўвагу грамадзтва, закон быў надрукаваны толькі ў газэце “Звязда”. Але цікава нават ня гэта – цікава, чаму ўлада, якая заўсёды называла сваю эканамічную палітыку “сацыяльна-арыентаванай”, усё ж пайшла на адмену льготаў, тым самым значна зачапіўшы свой электарат, прадстаўнікі якога, як і астатнія жыхары краіны, безумоўна, адчуюць на сабе наступствы гэтага кроку? Што стаіць за скасаваньнем ільготаў? (more…)
Улады РБ рыхтуюць новы наступ на прафсаюзы
З 21 чэрвеня Беларусь губляе права на гандлёвыя льготы пры экспарце тавараў у краіны Эўразьвязу. Камісар ЭЗ у справах гандлю Пэтэр Мандэльсон патлумачыў рашэньне тым, што «Беларусь ігнаруе стандарты Міжнароднай арганізацыі працы». Паводле ягоных словаў, пасьля выключэньня Беларусі з сыстэмы прэфэрэнцыяў на нашу краіну будуць распаўсюджвацца стандартныя імпартныя мыты, якія на 3 % вышэй за льготныя.
Выключэньне Беларусі з АСП закране прыкладна 10 % беларускага экспарту ў ЭЗ. Да самага апошняга часу афіцыйны Менск рабіў выгляд, што нічога надзвычайнага не адбываецца. Апошняе рашэньне ЭЗ улады РБ публічна праігнаравалі, як “не заўважылі” дагэтуль і рашэньня Міжнароднай арганізацыі працы ўлучыць Беларусь у так званы “спэцпараграф”, што дало падставу пазбавіць краіну прэфэрэнцыяў. Прадстаўнік МЗС Беларусі нават гаварыў пра посьпехі афіцыйнай дэлегацыі Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай на канфэрэнцыі ў Жэнэве, дзе ўдалося, нібыта, паразумецца з МАП ва ўсіх пытаньнях і раскрыць “новыя далягляды” ў міжнародным супрацоўніцтве.
Аб тым, як выглядае сытуацыя насамрэч — у артыкуле нашага карэспандэнта. (more…)
Ці даляціць яна калі-небудзь да Беларусі?
У панядзелак у Беларусі зноў падвысіліся кошты на бэнзын. Амаль на палову пабольшала плата за дзіцячыя садкі. А міласэрнасьць (у сэнсе, утрыманьне ў Доме міласэрнасьці) стала даражэйшай на 20%. Тым часам улады заяўляюць, што цэны ў краіне зьніжаюцца. (more…)
Рыхтуецца продаж буйных прадпрыемстваў Беларусі
Яшчэ паўгода таму размовы аб магчымай прыватызацыі самых буйных беларускіх прадпрыемстваў маглі палічыць трызьненьнем. Але за першыя тры месяцы 2007 году сытуацыя зьмянілася кардынальна. Не дачакаўшыся ад Лукашэнкі добраахвотнага выкананьня дадзеных ім некалі абяцаньняў дапусьціць расейскі капітал да прыватызацыі беларускіх прамысловых гігантаў, Расея знайшла спосаб зрабіць кіраўніка Беларусі больш згаворлівым. Пасьля ўзьлёту цэнаў на энэрганосьбіты маштабная прыватызацыя стала ўсяго толькі пытаньнем часу. (more…)
Цікава! Высьвятляецца, што Беларусь пакуль што фактычна плаціць за газ 55 даляраў за тысячу кубоў. А праблемы ў эканоміцы – нібыта кошт “блакітнага паліва” ў тры разы вышэйшы. (more…)