Як пражыць на сто даляраў у месяц?
Урад РБ зацьвердзіў новы бюджэт пражытковага мінімуму – БПМ, які пачне дзейнічаць ад 1 лістапада.
Згодна з законам, гэты сацыяльны нарматыў штоквартальна вызначаецца ўрадам паводле цэнаў апошняга кварталу. У дадзеным выпадку – з 1 жніўня па 31 кастрычніка. На падставе БПМ (ня блытаць з БМП!) вылічваюцца мінімальная зарплата, пэнсіі, сацыяльная дапамога й іншыя сацыяльныя выплаты. Пры гэтым улічваюцца цэны на прадукты харчаваньня, адзеньне, абутак, лекі, прадметы гігіены, а таксама на грамадзкі транспарт, жыльлёва-камунальныя паслугі, паслугі дзіцячых дашкольных установаў і г.д.
Дык вось, да заканчэньня сёлетняга году ў Беларусі афіцыйны пражытковы мінімум для тых, хто працуе, складзе 206 тысяч 160 рублёў, для пэнсіянэраў —165 тысяч 400 рублёў, для студэнтаў —197 тысяч 560, для дзяцей ва ўзросьце да 3-х гадоў — 157 тысяч 890 і для дзяцей да 16-ці гадоў—219 тысяч 80 рублёў.
Ня можа не ўражваць аптэкарская дакладнасьць у разьліку мінімальна патрэбных нам даходаў. (more…)