Архіў рубрыкі 'Беларусь-Расея'

Непад’ёмны газ

4.01.2007 21:12

Ці давядзецца беларусам ісьці ў зямлянкі?

Палітыка

Колькі ні пагражаў Лукашэнка “разрывам усіх дачыненьняў”, колькі ні енчылі чыноўнікі ніжэйшага рангу пра “саюзную дзяржаву” – усё адно “Газпром” узьняў цану на газ болей чым у два разы. Перамовы па гэтым пытаньні скончыліся за некалькі хвілін да Новага году. (more…)

СЭАНС ШОКАВАЙ ТЭРАПІІ

22.12.2006 00:47

ХТО БУДЗЕ Ў РОЛІ ПАЦЫЕНТАЎ?

Беларусь- Расея

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву на мінулым тыдні скончыўся поўным правалам. Нават даўно заплянаваны хакейны матч у лядовым палацы на Хадынскім полі з удзелам Лукашэнкі не адбыўся. Яму давялося сьпешна ляцець у Менск, нават не пад’еўшы. Па прылёце кіраўнік дзяржавы гэтым разам не зрабіў аніякіх заяваў. І гэта таксама паказчык. Відавочна, не было пра што казаць.
(more…)

Аплявуха Пуціну

7.12.2006 18:11

Ці запросяць у Менск Сашу Барона Коэна?

Беларусь – Расея

“Да СНД патрэбныя крэатыўныя падыходы”, — заявіў напярэдадні саміту Садружнасьці экс-кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўрал Латыпаў. Ягоныя былыя паплечнікі ўзброіліся гэтай думкай і зрабілі так, што шараговая сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў мела розгалас далёка за межамі СНД. (more…)

Апошні аргумэнт

27.11.2006 13:57

Навіны пра беларуска-расейскія дачыненьні нагадваюць зводкі з фронту

Пад Воршай мытнікі спынілі некалькі дзясяткаў фураў з расейскімі цукеркамі. “Газпром” пагражае спыніць пастаўкі газу ў Беларусь з 1 студзеня. Вось дык саюзьнікі! (more…)

АДКЛАДЗЕНАЯ ПАРТЫЯ

16.11.2006 23:20

Беларусь – Расея

Тое, што адразу пасьля вяртаньня з Масквы Аляксандар Лукашэнка склікаў нараду па праблемах забесьпячэньня краіны энэрганосьбітамі, лепш за любыя заявы сьведчыць пра вынікі візыту.
(more…)

САЮЗНЫ БАСКЕТБОЛ

23.09.2006 13:27

ЛІК УЗАЕМНЫХ ПРЭТЭНЗІЙ: 30-79
Шоў пад назвай “Стварэньне саюзнай дзяржавы”, здаецца, надакучыла ўжо ня толькі гледачам, але і акторам. Прынамсі, частка зь іх кінула рабіць выгляд, што цягнік інтэграцыі вось-вось прыбудзе на галоўны вакзал. Днямі пасол Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў заявіў, што сыстэма пабудовы саюзнай дзяржавы нежыцьцяздольная. (more…)