Архіў рубрыкі 'Беларусь-Расея'

ЗАДАЧА З ТРУБАМІ

25.10.2007 18:11

Каб нешта з газаправоду атрымаць, трэба яго напоўніць

«Расея можа вярнуцца да пытаньня будаўніцтва другой ніткі газаправоду “Ямал-Эўропа”, - заявіў кіраўнік ураду Расеі Віктар Зубкоў у Менску на пасяджэньні так званага саюзнага Савету міністраў Беларусі й Расеі. Некаторыя журналісты пасьпяшаліся назваць гэтую заяву “сэнсацыяй”. Але з высновамі, як заўсёды, варта пачакаць.

Нагадаем, што прапанову пабудаваць другую нітку перад гэтым вылучыў Аляксандар Лукашэнка. У абмен ён паабяцаў Газпрому магчымасьць бясплатнага, цягам двух гадоў, перапампоўваньня газу праз тэрыторыю Беларусі. (more…)

СТРЭЛЬБА НА СЬЦЯНЕ

7.09.2007 08:15

АЛЬБО ЗБРОЯ ПСЫХІЧНАГА ЎЗЬДЗЕЯНЬНЯ

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, здаецца, паставіў кропку ў дыскусіі пра магчымае вяртаньне ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі. Ці не? (more…)

Загазаваны жнівень

10.08.2007 09:28

Па даўгах трэба плаціць. Гэтую аксіёму расейскі «Газпром» на мінулым тыдні вымушаны быў даводзіць кіраўніцтву РБ яшчэ раз.  І, трэба сказаць, зрабіў гэта з посьпехам – бадай, такога імпэту ад расейцаў улады ў Менску не чакалі. (more…)

Супрацьмясная абарона

12.04.2007 16:15

На Вялікдзень Аляксандар Лукашэнка зладзіў уласную пропаведзь у Сьвята-Духавым саборы. Падчас сьвяточнага багаслужэньня ён ізноў заклікаў мацаваць шматвяковае братэрства беларускага і расейскага народаў. Забытыя былі ўласныя заявы двухмесяцовай даўнасьці пра “дахляціну, якой патыхае з Усходу”, пра “Крэмль, што зьдзекуецца зь беларусаў”. Цяпер нас ізноў заклікаюць разам з расейцамі супрацьстаяць нейкім невядомым пагрозам. (more…)

“Харошае пагадненьне” з Расеяй

6.04.2007 10:05

Падзеі 25 сакавіка адсунулі на другі плян новае пагадненьне аб разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларусяй і Расеяй, падпісанае напярэдадні ў Менску. (more…)

Каб лепей, дык начорта!

19.01.2007 09:35

Беларусь – Расея

Найбольш відавочным вынікам дзейнасьці беларускіх і расейскіх палітыкаў напрыканцы мінулага і напачатку гэтага году стала неверагодная колькасьць хлусьні, што абрынулася на вушы простых грамадзян. “Браты” і “саюзьнікі” публічна абвінавачвалі адзін аднаго, пагражалі страшэннымі карамі, перакрывалі пастаўкі й транзыт нафты. А цяпер кожны з бакоў імкнецца давесьці, што менавіта ён меў рацыю. (more…)

Хто перамог?

19.01.2007 09:33

Абодва бакі беларуска-расейскага канфлікту заяўляюць пра свой посьпех.

Беларусь — Расея

Беларускаму боку ў выніку складанай шматкрокавай камбінацыі ўдалося скараціць экспартнае мыта на расейскую нафту з  $180 до $53. Цана на газ у 2007 годзе склала для Беларусі $100 замест пачаткова заяўленых “Газпромам” $200 за тону.
Падвысіўшы цану на газ, Масква ня толькі выйграла ў суме паступленьня грошай, але й дамаглася стварэньня СП з “Белтрансгазам”. (more…)

“Дружбе” – труба

11.01.2007 22:57

Масква параўнала Лукашэнку са стыхійным бедзтвам

Беларусь – Расея

Калі апошнія дні перад Новым годам прайшлі пад знакам беларуска-расейскага газавага супрацьстаяньня, дык на праваслаўныя Каляды разгарэўся новы канфлікт – цяпер ужо з-за нафты. (more…)