Архіў рубрыкі 'Беларусь і суседзі'

Цуды вакол цэнаў

26.01.2007 09:07

Суседзі

За апошнія два месяцы бэнзын даражэў тройчы. Апошні раз – на мінулыя выходныя. Ужо пасьля падвышэньня цаны на нафту ўрад паабяцаў, што за год розьнічная цана на нафтапрадукты вырасьце ня больш чым на 6-8%. І тут – бац! – у сярэднім 5% толькі за студзень. (more…)

Абрамовіч прыедзе ў Таўрогі

27.11.2006 13:39

Беларусь і суседзі

Літоўскі горад Таўрогі рыхтуецца да візыту расейскага міліярдэра Рамана Абрамовіча. Беларускія краязнаўцы шукаюць ягоныя карані ў сваіх мясцовасьцях, але менавіта ў Таўрогах перад другой сусьветнай вайной жылі дзяды й бацькі найбагацейшага чалавека Расеі й Вялікабрытаніі. (more…)

Каралева ў Вільні

21.10.2006 05:36

Беларусь і суседзі

У Вільню прыехала каралева. Тысячы беларусаў, якія з-за неспрыяльнае сытуацыі на Бацькаўшчыне сталі цяпер паводле пашпарту палякамі або літоўцамі, віталі манархіню зь непадробным захапленьнем. Усё ж такі сапраўдная каралева – гэта не які-небудзь прэзыдэнт ці прэм’ер. Ад яе і не патрабуецца казаць палітычныя прамовы ці весьці якія-небудзь важныя перамовы. Проста там, дзе яна зьяўляецца, усе адчуваюць, што ажыла казка, і што цуд гэтага жыцьця нашмат большы за ўсе прамовы і перамовы. На шчасьце, ёсьць на плянэце такія пэрсанажы, як сапраўдная каралева. І на жаль, абмінаюць яны нашу краіну. (more…)

Пасьведчаньне паляка

23.09.2006 13:22

Прэм’ер ураду Польшчы Яраслаў Качынскі паабяцаў, што неўзабаве будзе прыняты новы закон аб грамадзянстве, у якім для палякаў, што жывуць за мяжой, будзе засьведчана права на падвойнае грамадзянства, а таксама на Пасьведчаньне паляка. (more…)

Беларусь і суседзі

30.08.2006 01:25

Сярэдні заробак – 600 і 300

Сёлета ў другім квартале сярэдні заробак у Літве вырас у параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году на 14,1% і склаў 584,5 USD, — паведамляе Дэпартамэнт статыстыкі Літвы. Пры гэтым у дзяржаўным сэктары заробкі падвысіліся на 13,7% і склалі 609,6 USD, а ў прыватным – на 14,9% — 568,4 USD.

У Беларусі сярэдні заробак да канца 2006 году павінен перавысіць 300 USD – такое абяцаньне тыдзень таму на паседжаньні прэзыдыюму ўраду даў міністар эканомікі Мікалай Зайчанка.

Гераіню беларускай гісторыі ўшануюць у Літве

Банк Літвы паведаміў, што 12 верасьня выпусьціць у зварот памятную манэту вартасьцю 50 літаў, прысьвечаную паўстаньню 1831 году і 200-м угодкам гераіні гэтага паўстаньня Эміліі Плятэр. Беларуская паэтка і фальклярыстка Эмілія Плятэр нарадзілася ў Вільні, а з 9-ці гадоў жыла ў маёнтку Ліксна Віцебскай губэрні. Зьбірала і апрацоўвала беларускія народныя песьні, пісала вершы. У 27 гадоў узначаліла партызанскі атрад і загінула ад расейскай кулі. Юбілейныя мерапрыемствы з нагоды юбілею Эміліі Плятэр пройдуць у Літве і Польшчы. У Беларусі на афіцыйным узроўні гэты юбілей адзначацца ня будзе.

Мама, пачытай…

Колькі, на вашу думку, за год выходзіць дзіцячых кніжак у Літве? Ні за што не адгадаеце. Летась 78 літоўскіх выдавецтваў выпусьцілі 503 назвы такіх кніг. Толькі для дзяцей і толькі па-літоўску. Большасьць зь іх, натуральна, перакладныя – Гары Потэры, Віні Пухі ды іншыя здабыткі сусьветнай літаратуры. Аднак ажно 78 – арыгінальныя, якія належаць пяру літоўскіх пісьменьнікаў. Для трохмільённай нацыі, згадзіцеся, зусім нямала. Каб параўнаць літоўскую сытуацыю зь беларускай, дастаткова зазірнуць у кнігарню і палічыць, колькі новых беларускіх дзіцячых кніжак выпушчана для патрэбаў дзесяцімільённай нацыі.